Традиция почитания Евфросинии Полоцкой: генезис, развитие, современность

Шанаванне святых было замацавана ў хрысціянстве з самых старажыт- ных часоў. Першапачаткова рэлігійны культ распаўсюджваўся на апосталаў і пакутнікаў, а таксама на старазапаветных святых – праайцоў і прарокаў. Так- сама ў старажытны перыяд складваецца шанаванне прадстаяцеляў мясцовых цэркваў – спачатку ў межах асобнай царквы, дзе праходзіла іх служэнне, а пасля ў рамках агульнацаркоўнага культу. Гістарычнае развіццё прыводзіць да з’яўлення іншых катэгорый святых, шанаванне якіх уваходзіць у агульны культ. Так, узнікненне і фарміраванне інацкага жыцця, узвядзенне манасты- роў абумовіла з’яўленне шанавання прападобных – святых манаскага чыну, чый подзвіг заключаўся ў малітве і самаадданым служэнні Богу. Святыя- заснавальнікі манастыроў, скітоў, лаўр, якія клапаціліся аб уладкаванні ма- наскага жыцця, атрымалі ў народзе асаблівае шанаванне. Культ святога з’яўляецца шматграннай гісторыка-культурнай і рэлігійнай формай шанавання, якая складаецца гістарычна на базе рэлігійных уяўленняў і звычаяў; з’явай яго пасмяротнай “прысутнасці” ў грамадстве. Тэрмін “культ” сінанімічны паняццю “шанаванне” і выкарыстоўваецца як раўназначны яму. Духоўна-маральныя каштоўнасці кожнага народа звязаны з нацыяналь- нымі, “уласнымі” святымі. Сярод шанаваных святых Еўфрасіння Полацкая (1104–1173) займае пачэснае месца. Імя прападобнай ігуменні стаіць у адным шэрагу з імёнамі такіх усходнеславянскіх падзвіжнікаў, як Антоній і Феадосій Пячорскія, Кірыл Тураўскі, Сергій Раданежскі, Кірыл Белазерскі і інш. Трады- цыя шанавання святой складвалася гістарычна і ўвабрала ў сябе рэлігійныя ўяў- ленні і звычаі рознага паходжання. На сучасным этапе Еўфрасіння Полацкая стала ўспрымацца апякункай беларускага народа і жаночага манаства, бо пра- падобная прычынілася не толькі да развіцця хрысціянскай веры, праславіўшы- ся аскетычным жыццём, але і садзейнічала развіццю духоўнай культуры і асветы. Кананізаваны святы ёсць той, якому ўстаноўлена і здзяйсняецца штога- довае святкаванне (служба), спяваюцца малебны і да якога звяртаюцца з ма- літвамі. Як вядома, шанаванне значнай колькасці падзвіжнікаў святасці пачы- налася раней за іх кананізацыю. Так, адразу пасля пахавання святога або праз пэўны час пасля смерці пачыналася шанаванне яго памяці. Першапачаткова ініцыятыва шанавання падзвіжніка ў абсалютнай большасці выпадкаў зыхо- дзіла знізу, была народным волевыяўленнем, пасля чаго Царква праводзіла адпаведныя даследаванні і зацвярджала ўрачыстае храмавае служэнне з пры- значэннем дня шанавання (часцей за ўсё ён прыпадаў на дзень спачыну, зда- быцця або перанясення мошчаў святой асобы). Культ Еўфрасінні Полацкай як складаная з’ява сацыяльна-культурнага і рэлігійнага жыцця беларускага грамадства мае шэраг шчыльна знітаваных паміж сабой аспектаў: агіяграфія, гімнаграфія, іканаграфія, храмавае будаў- ніцтва і г.д. З моманту ўзнікнення ён развіваўся ў рамках канона і эвалю- цыянаваў ад мясцовага да агульнанацыянальнага пад уплывам грамадска- культурных падзей. Гэтая эвалюцыя закранала як асобныя рысы ўшанавання, так і ўвесь культ увогуле. Вытокі шанавання Еўфрасінні Полацкай трэба шукаць у манастырскай традыцыі, паколькі святая ўвайшла ў гісторыю як заснавальніца Спаскага жа- ночага і Багародзіцкага мужчынскага манастыроў. На працягу свайго існаван- ня манастыр з’яўляўся асноўнай візуальнай і сэнсавай дамінантай у фарміра- ванні і развіцці шанавання сваёй заснавальніцы і першай ігуменні. Ушанаван- не Еўфрасінні Полацкай мае асабістыя прыкметы, спецыфічны характар і за- ключаецца ў трактоўцы яе іканаграфіі, афармленні месца спачыну, рэліквіях, звязаных з яе жыццядзейнасцю. Еўфрасіння Полацкая з’яўляецца рэлігійна-грамадскім сімвалам нацыі, індыкатарам яе культурнай спеласці. На сённяшні дзень культ Еўфрасінні выйшаў на так званы “надрэлігійны” афіцыйны ўзровень. Аналіз сітуацыі ў галіне даследавання на базе пісьмовых крыніц і навукова-даследчых работ да- зваляе зрабіць заключэнне аб недастатковай вывучанасці шэрага пытанняў: перыядызацыі шанавання, яго асаблівасцей, тэрытарыяльнай сеткі распаў- сюджвання культу, іконаграфічныя тыпы напісання выяў Еўфрасінні Полац- кай і г.д., што абумовіла выбар дадзенай тэмы дысертацыйнага даследавання. Мысливец Галина Михайловна