Справа пратулінскіх мучанікаў

 

В статье затрагивается проблема политического решения переводу греко-католиков Беларуси в государственное православье в 1878 году, в частности в Протулине на Падляшъе. Работа основана на устных свидетельствах записаных после трагедии. Историография этого события по причине участия в ней простых людей довольно скудна. Поэтому мы использовали метод сравнительного анализа сохранившихся ранних публикацый с наиболее новыми.     

Гісторыя заходніх рэгіёнаў этнаграфічнай Беларусі паволі адквае даследчыкам, як з Захаду, так і з усходу свае таямніцы. Гэтым, відаць выкліканы ўсё большы інтарэс у навуковых колах. Цяжкасці ў даследваннях праяўляюцца ў недастатковай крынічнай базе, якая была замоўчвалася афіцыйнай палітыкай Расеі і яе гістарыяграфіяй. Асаблівую ўвагу выклікаюць падзеі касавання расейскімі ўладамі грэка-каталіцкай Царквы ў гэтым беларускім рэгіёне, які мае гістарычную назву – Падляшша. Уніяцкая Царква тут была скасавана толькі ў 1874 годзе. Зьвязана гэта было з тым, што астатняя ў Расейскае імпэрыі Холмская эпархія належыла адміністрацыйна да Каралеўства Польскага і была тэрытарыяльна вельмі разьлеглай. Трагедыя, якая здарылася ў падляшскім Пратуліне не была местам бойкі інтелектуалістых за самабытнасьць Царквы. Гэта была абарона простымі сялянамі таго, што ўвадкрытую пачалі герархі ламаць і нішчыць у Царкве – адметны абрад.

Адміністратар Холмскай эпархіі а.Маркел Попель быў выпускніком Ведэнскага ўнівэрсытэту ( высвячаны ў 1850-м), аўтарам некалькіх кніжак, падручніка з Літургіцы, перакананым масквафілам і прыхільнікам “уз’яднання з грэка-расейскае царквой”. Пасаду адміністратара Попель атрымаў у царскіх уладаў, аднак Сьвяты Айцец гэтае прызначэнне не прызнаў. Ужо 6 красавіка 1871 году а. Попель выдаў першы цыркуляр пра “ачышчэнне абраду”,  у якім загадваў духавенству Ходмскай эпархіі праводзіць набажэнствы паводле “чыстага ўсходняя абраду”.

Канешне такія абрадавыя практыкі патрабуюць паважных навуковых досьледаў мясцовай літургічнай спадчыны, бо ўсходняя літургія ня гістарычна ня мае ўніфікацыі, як, напрыклад лацінскі абрад. З такога цыркуляру відаць яўная палітыка прасоўвання да тагачасных стандартаў расейскага сынадальнага абраду, а не да якога іншага абраду: беларускага, ці  бізантыйскага. У чэрвені 1872 году быў створаны ў Санкт-Пецярбурзе камітэт па пытаннях Холмскай эпархіі, у склад якога ўвайшлі царскі намесьнік у Каралеўстве Польскім граф Фёдар Берґ, міністар асьветы і обер-пракурор Св. Сыноду граф Зміцер Талстой, начальнік жандармерыі Пётар Шувалаў, люблінскі губэрнатар Міхал Буцькоўскі… сярод іх а. Маркел Попель. Камітэт выдаў адмысловую інструкцыю ў справе “ачышчэння абраду”. На падставе гэтага а.Попель разаслаў распараджэнне, у якім абавязываў усім парахам з 1 студзеня (паводле старога стылю) перайсці ў “чыста ўсходні абрад” набажэнстваў. 

У народзе ўважалі, што пераход на такі “чысты” абрад у набажэнствах ё простаю дарагаю да праваслаўя. У шматлікіх мяйсцовасцях Холмскай эпархіі грэка-каталікі чынілі энэргічны супраціў увядзенню “чыстага абраду”, за што былі рэпрэсаваны. Найбольш зыркім выпадкам нескарэння “упорствующих униатовъ” адбыліся ў дзьвух падляшскіх весках Сядлецкай губэрні, а менавіта 17 студзеня 1874 году ў вёсцы Дрэлёва (Радзінскі павет) і 26 студзеня 1874 году ў вёсцы Пратулін ( Канстантынаўскі павет).

На дзень трагедыі Пратулін быў вёскай, але жыхары працягвалі называць яго мястэчкам ( у ХVIII ст. Пратулін меў мескае права). Уласнікам мясцовага фальварку, ці “ключа добр”, былі Патоцкія. У вёсцы стаялі рыма-каталіцкая царква Св. Апосталаў Пятра і Паўла ды грэка-каталіцкая Свята-Троіцкая царква, да якой у 1860 годзе належыла 1223 парафіянаў, прычым у самім Пратуліне жыло ледзь пяць асобаў, а рэшта пражывала ў вакольных вёсках: Багукалах, Зачопках, Колчыне, Варобліне, Дзерлі, Лугах, Пакінянцы.

Парахам у Пратуліне быў Язэп Курмановіч. За адмову скарыцца выданаму цыркуляру пра “ачышчэнне абраду” быў заключаны ў сядлецкую вязьніцу.

13 студзеня (паводле старога стылю) новы адміністратар Пратулінскай парафіі а. Урбан адслужыў першую Службу Божую паводле новага кансісторскага правіла.

Парафіяне ўспрынялі гэта фактам скасавання Уніі і пераходам у праваслаўе, хаця да канца 1874 году прадстаўнікі царскае адміністрацыі – выканаўцы “абрадавай чысткі” – пастаянна пераконвалі “упорствуючшчых”, што моў, ніхто не пакушаецца на “веру уніятаў” ды на іх лучнасьць з Рымскім Архірэем. Грэка-католікі ня верылі і намагаліся ўсякімім спосабамі не дапусьціць да храмаў тых сьвятароў, пра якіх стала вядома, што яны выконваюць распараджэння Холмскай кансісторыі. У Пратуліне, ужо 7 студзеня – у дзень Раства Хрыстовага – жанкі схавалі ключы ад царквы, але па загаду губэрнатара быў выраблены новы. 23 студзеня больш як 500 вернікаў уніятаў сабралося каля царквы, каб недапусьціць у яе а.Урбана. Трэба адзначыць, што пасьля выпадку ў Дрэлёве, дзе 17 студзеня загінула 5 вызнаўцаў ( імаверна аднаго забілі на мейсцы, а чацьвёра памерлі ад ранаў), верныя пратулінскай парафіі цудоўна ўсьведамлялі, што ім пагражае крывавая расправа, што царскія войскі гатовыя ўжыць зброю для “папярэджанне бунту”. Але нават гэта не супыніла іх устаць на абарону таго, што яны лічылі ў сваім жыцці найкаштоўным – каталіцкае веры.

Начальнік Канстантынаўскага павету Кутанін, па даручэнні губэрнатара для “навядзення прадку” прыехаў у Пратулін 24 студзеня 1874 году [пар.4, с.98] з ротай пехоты й прыгразіў парафіянам, што заб’е кожнага, хто перашкодзіць прыняць у царкву папа. Пагрозы і спробы выявіць завадатара ( пошукі мудрых сялянаў, каб паразмаўляць) не прынеслі выніку: людзі стаялі на сваім цьвёрда. “Мы ўсе мудрыя”- адказвалі парафіяне – “здолеем абараніць царквы нашае”.

26 студзеня прыбылі падмацаванні - падпалкоўнік Штэйн, і дзве роты жаўнераў і сто казакаў. На пачатку яны спрабавалі пераканаць верных адысці ад царквы. Калі гэта не дапамагло, жаўнеры пачалі наступ і спрабавалі разагнаць абаронцаў пратулінскага храму ўдарамі прыкладаў ды багнэтаў. Сяляне проціставілі ім тыніны ды камяні. У гэтым рукапашным баі рэгулярныя войскі не здабылі відавочнай перавагі: сярод іх было шмат параненых, разам з падпалкоўнікам Штэйнам, дарэчы лютэранінам па веры і немцам па нацыянальнасці. Прыблізна а 12-й гадзіне Штэйн выдаў загад страляць. Тады сяляне адкінулі сваю “зброю” і, паводле сведчанняў, і пачалі спяваць царкоўныя песні. Ад куляў на месцы загінула дзевяць чалавек, адзін цяжкапаранены памёр у той жа дзень, а трое іншых на наступны. Гэтых транадцацёх загінулых грэка-каталікоў цяпер абвесьцілі блаславёнымі мучанікамі.

Пасля гэтай трагедыі начальнік завёў папа ў зламаныя дзверы, сялянам не дазволіў пахаваць мучанікаў. Пахаванне здзейснілі жаўнеры з папом і зямлю было загадана зраўняць з зямлёй ды ўтаптаць. Шмат сялянаў трапіла ў вязьніцы, ці было абложана вялікімі кантрыбуцыямі альбо вывезены ў 1880 годзе ў Расею.

Апроч гэтага вядомы ўспаміны, пра яшчэ адзін выхад мужных пратулінскіх парафіянаў на чале з Конрадам Грэшуком, які ў царкве стоячы перад алтаром супраць сваіх ворагаў казаў да папа, які набліжаўся да алтара: “Воўку! Чаму ты прыйшоў да нашае аўчарні! У нас ёсць ключы святыні, а ты ўлез, як злодзей і выламаў дзверы, як забойца. Мы не аўцы твае, а ты не наш пастыр! Пакінь нас і дзетак нашых у пакоі, у імя крыві мучанікаў нашых, пайдзі сабе прэч з нашай святыні, пакінь нас саміх”.[4, с.101]

Пратулінскія мучанікі – хто яны? Простыя падляшскія сяляне грэка-каталіцкага вызнання. На жаль, гістарычныя крыніцы пра простых людзей ХІХ ст.даволі сціплыя. Напрыклад, захаваліся толькі сведчанні пра нараджэнні й хрост толькі саміх Пратулінскіх мучанікаў. Першыя сведчанні толькі пачалі запісывацца праз 45 год пасля трагічнай падзеі.

 

Summary

Viktar Parfenenka

In the article an attempt is made to present the problem of the transfer Greek Catholic people of the Pratulin to Moscow’s Orthodox Church in 1878. 

Віктар Парфененка

Літаратура:

 

  1. Dyłągowa H. Męczenicy Podlascy. Positio historica. Sedlice, 1994.
  2. Lewandowski J. Na pograniczu. Polityka władz państwowych wobiec unitów Podlasia i Chełmszyny 1772-1875. Lublin, 1996.
  3. Сивіцький П. Блаженні Підляські мученики з Пратулина. Львів, 1999.
  4. Pruszkowski J. Martyrologium czyli męczeństwo unii św. na Podlasiu. Woodbridge, N.J., 1983.