Сістэма самастойных работ на уроках беларускай мовы ў пачатковых класах

Самастойная работа – гэта спецыфічны педагагічны сродак арганізацыі і кіравання самастойнай дзейнасцю вучняў.

З аднаго боку – гэта навучальныя заданні, г.зн. тое, што павінен выканаць вучань, гэта аб'ект яго дзейнасці. Заданне прапануецца настаўнікам або размешчана ў падручніку ці дапаможніку. З іншага боку – гэта форма праявы адпаведнай дзейнасці мыслення, памяці, творчага ўяўлення пры выкананні вучнем вучэбнага задання, якое ў выніку прыводзіць вучня або да атрымання цалкам новых, раней невядомых яму ведаў, або да пашырэння і паглыблення ўжо атрыманых ведаў.

Самастойная работа – гэта такі сродак навучання, які:

  • у кожнай канкрэтнай сітуацыі засваення адпавядае канкрэтнай дыдактычнай мэце і задачы;
  • фарміруе ў вучняў на кожным этапе яго руху ад няведання да ведаў неабходны аб'ём і ўзровень ведаў, навыкаў і ўменняў для вырашэння пэўнага шэрагу пазнавальных задач і адпаведнага перамяшчэння ад ніжэйшых да вышэйшых ўзроўняў разумовай дзейнасці;
  • выпрацоўвае ў вучня псіхалагічную ўстаноўку на самастойнае сістэматычнае папаўненне сваіх ведаў і выпрацоўку уменняў арыентавацца ў плыні навуковай інфармацыі пры вырашэнні новых пазнавальных задач;
  • з'яўляецца найважнейшай умовай самаарганізацыі і самадысцыпліны вучняў у авалоданні метадамі пазнавальнай дзейнасці;
  • з'яўляецца найважнейшай прыладай педагагічнага кіраўніцтва і кіравання самастойнай пазнавальнай дзейнасцю вучня ў працэсе навучання.

Такім чынам, самастойная работа выступае ў працэсе навучання ў якасці спецыфічнага педагагічнага сродку арганізацыі і кіравання самастойнай дзейнасцю вучняў, якая павінна ўключаць і прадмет і метад навуковага пазнання.

На розных ўроках з дапамогай разнастайных самастойных работ вучні могуць набываць веды, уменні і навыкі. Работа толькі тады дае станоўчыя вынікі, калі яна пэўным чынам арганізавана, г.зн. ўяўляе сістэму. Пад сістэмай самастойных работ разумеецца перш за ўсё сукупнасць узаемазвязаных, узаемаабумоўленых і падпарадкаваных агульным задачам відаў работ. Усякая сістэма павінна задавальняць пэўныя патрабаванні або прынцыпы .

Пры пабудове сістэмы самастойных работ у якасці асноўных дыдактычных патрабаванняў неабходна адзначыць наступнае:

1. Сістэма самастойных работ павінна садзейнічаць вырашэнню асноўных дыдактычных задач – набыцці вучнямі глыбокіх і трывалых ведаў, развіццю ў іх пазнавальных здольнасцей, фарміраванні ўмення самастойна набываць, пашыраць і паглыбляць веды, прымяняць іх на практыцы.

2. Сістэма павінна задавальняць асноўным прынцыпам дыдактыкі, і, перш за ўсё прынцыпам даступнасці і сістэматычнасці, сувязі тэорыі з практыкай, свядомай і творчай актыўнасці, прынцыпу навучання на высокім навуковым узроўні.

3. Заданні, што ўваходзяць у сістэму работы павінны быць разнастайныя па вучэбнай мэце і змесце, каб забяспечыць фарміраванне ў вучняў разнастайных уменняў і навыкаў.

4. Паслядоўнасць выканання дамашніх і класных самастойных работ лагічна вынікала з папярэдніх і рыхтавала аснову для выканання наступных. У гэтым выпадку паміж асобнымі работамі забяспечваюцца не толькі «блізкія», але і «далёкія» сувязі. Поспех рашэння гэтай задачы залежыць не толькі ад педагагічнага майстэрства настаўніка, але і ад таго, як ён разумее значэнне і месца кожнай асобнай працы ў сістэме работ, у развіцці пазнавальных здольнасцей вучняў, іх мыслення і іншых якасцей [1].

Эфектыўнасць самастойнай работы дасягаецца, калі яна з'яўляецца адным з састаўных, арганічных элементаў навучальнага працэсу, і для яе прадугледжваецца спецыяльны час на кожным уроку, калі яна праводзіцца планамерна і сістэматычна, а не час ад часу. Толькі пры гэтай умове ў вучняў выпрацоўваюцца ўстойлівыя ўменні і навыкі ў выкананні розных відаў самастойнай работы і нарошчваюцца тэмпы ў яе выкананні.

Назіраючы за ходам работы класа ў цэлым і асобных вучняў, настаўнік павінен своечасова пераключаць дзяцей, што паспяхова справіліся з заданнямі, на выкананне больш складаных. Некаторым навучэнцам колькасць трэніровачных практыкаванняў можна звесці да мінімуму. Іншым даць значна больш такіх практыкаванняў у розных варыяцыях, каб яны засвоілі новае правіла або новы закон і навучыліся самастойна ўжываць яго да вырашэння вучэбных задач. Пераход такой групы вучняў на выкананне больш складаных заданняў павінен быць своечасовым.

Пры арганізацыі самастойнай работы неабходна ажыццяўляць разумнае спалучэнне выкладання матэрыялу настаўнікам з самастойнай работай вучняў па набыцці ведаў, уменняў і навыкаў. У гэтай справе нельга дапускаць крайнасцей: празмернае захапленне самастойнай работай можа запаволіць тэмпы вывучэння праграмнага матэрыялу.

Пры выкананні вучнямі самастойных работ любога віду кіруючая ролю павінна належаць настаўніку. Настаўнік прадумвае сістэму самастойных работ, іх планамернае ўключэнне ў навучальны працэс. Ён вызначае мэту, змест і аб'ём кожнай самастойнай работы, яе месца на ўроку, метады навучання розных відаў самастойнвх работ, вучыць метадам самакантролю і ажыццяўляе кантроль за якасцю, вывучае індывідуальныя асаблівасці вучняў і ўлічвае іх пры арганізацыі самастойнай работы.

У час правядзення эксперыментальнай работы намі для арганізацыі і правядзення самастойных работ з вучнямі 3 класа была распрацавана сістэма заданняў па кожным вывучаемым раздзеле.

РАЗДЗЕЛЫ «ПАЎТАРЭННЕ ПРОЙДЗЕННАГА Ў 2 КЛАСЕ», «СКАЗ», «ТЭКСТ»

Індывідуальныя віды самастойнай работы

№ 1. Ад наступных слоў утварыценовыя з падоўжанымі зычнымі.

Галінка –  галлё                                       восень -…

Колас –  …                                                вулей –  …

Лес –  …                             крыло –  …

№ 2. Устаўце прапушчаныя літары і абазначце корань у гэтых словах.

1) Сядзіць ба..ка на гра..ках уся ў латках.

2) Бягуць па даро..цы но..кі.

3) Без рук, без но.., а па падлозе скача.

4) Ва..кае, а не вада, белае, не сне.. .

Франтальныя віды самастойнай работы

№ 1. Вызначце на слых колькасць літар і гукаў у словах. У якіх словах літар больш, чым гукаў? Радзіма, А йчына, краіна, мір, вучань, гадзіна.

№ 2. Назавіце словы, якія складаюцца толькі з кораня; кораня і суфікса. Прыдумайце сказы зсваімі словамі.

Групавыя віды самастойнай работы

№ 1. Складзіце слова з дадзенных складоў. Падкрэсліце словы, у якіх усе зычныя цвёрдыя.

1 варыянт                         2 варыянт

Доў, са, нік                          гаў, кні, ка

Ка, дзяў, чын                     ма, каў, ка

Ка, лоў, га                          ка, дзіч, ва

№ 2. Падбярыце па два словы да схем. Складзіце па два сказы з кожным словам.

1 варыянт                         2 варыянт

—  – ; –  –  –  .                   —  – ; –  –  –  .

Узнаўляльныя віды самастонай работы

№ 1. Ад дадзеных дзеясловаў утарыце аднакаранёвыя назоўнікі. Абазначце корань.

У з о р: працаваць –  працаўнік

                   Пераплятаць, спяваць, пісаць, танцаваць, падвесці, пілаваць.

№ 2. Падбярыце да дадзеных слоў аднакаркнёвыя, якія адказваюць на пытанне які? Што рабіць?

У з о р:       што?                                      Які?                                         Што рабіць?

                   Сінь                                        сіні                                          сінець

Ноч, звон, мароз, свет, чырвань, праца, голас.

Канструктыўна-варыятыўныя віды самастойнай работы

№ 1. Падзяліце тэкст на сказы. Вызначце сказы па інтанацыі. Пастсўце знакі прыпынку.

Наша рэспубліка багатая на лясныя масівы лясы растуць уздоўж рэк і вакол азёр яны даюць нам вільгаць і свежае паветра ў лесе жывуць розныя птушкі і водзяцца многія звяры хіба можна чалавеку жыць без лесу.

№ 2. Спішыце, Пастаўце знакі прыпынку, вусна растлумачце іх. Вызначце колькасць сказаў у тэксце і колькі слоў упершым сказе. Патлумачце напісане слоў з вялікай літары.

Зазвінеў школьны званок пачпўся ўрок матэматыкі настаўнік Іван Пятровіч прачытаў умову задачы Міколка ўдумліва перачытвае яе ў падручніку неў забыве прыходзіць рашэнне хлопчык запісаў яго на дошцы уважліва слухаюць вучні тлумачэнне свайго сябра.

Эўрыстычныя віды самастойнай работы

№ 1. Прачытайце словы і з пачатковых літар складзіце новая слова. Падбярыце да яго слова зблізкім значэннем і вызначце ў ім колькасць гукаў і літар.

Азбука, літара, футбаліст, агарод, вучань, ікра, тканіна.

Творчыя віды самастойных работ

№ 1. Прыдумайце сказы, каб дзейнікамі былі словы школа, настаўніца, Радзіма, вучні,матуля, сястра, бацька, брат.

РАЗДЗЕЛ «ЧАСЦІНЫ МОВЫ»

Індывідуальныя віды самастойных работ

№ 1. Спішыце і абазначце літарай зверху часціны мовы.

У залатым убранні стаяць дрэвы. Лёгкі ветрык калыша верхавіны. Жоўтае лісце падае на зямлю.

№ 2. Ад слоў, што ў дудках, утварыце прыметнікі. Спалучыце іх з назоўнікамі і абазначце канчаткі прыметніуаў.

(зіма ) раніца, ( ноч ) неба, ( вечар ) змрок, ( лес ) возера, ( вёска ) хата, ( калгас ) сад.

Франтальныя віды самастойнай работы

№ 1. Утварыце дзеясловы прошлага часу мужчынскага роду адзіночнага і множнага ліку.

Крычаць, раскаваць, гудзець, зазелянець, збіраць.

№ 2. Прывядзіце прыклады прыметнікаў мудчынскага, жаночага і ніякага роду.

Групавыя віды самастонай работы

№ 1. Выпішыце: 1 варыянт – усе назоўнікі; 2 варыянт – усе прыметнікі; 3 варыянт – усе дзеясловы.

Наляцеў вецер. Маладыя дубкі згінаюцца да зямлі. Затрапяталіся тонкія бярозавыя галінкі. Папаўзлі па небе цяжкія снегавыя хмары. Ціха закружыліся ў паветры снядынкі. Белай коўдрай ляглі яны на палі і лугі.

№ 2. Выпішыце назоўнікі: 1 група – назоўнікі 1-га скланення; 2 група – назоўнікі 2-га скланення; 3 група – назоўнікі 3-га скланення.

Масква, сталіца, з’езд, народ, дэпутат, настаўнік, памяць, шчасце, медал, цяпло, краіна, памяшканне, кіраўнік, праца, сонца, моладзь, пісьмо, надвор’е, радасць, крэпасць.

Эўрыстычныя віды самастойнай работы

 

№ 1. Ад дзеясловаў 3-й асобы адзіночнага ліку штварыць дзеясловы 3-й асобы множнага ліку. Абазначце канчаткі.

Цвіце, спявае, ажывае, дыхае. абуджае, святлее, звініць, гамоніць, шэпча, гаворыць, сочыць, садзіць, стогне, ірве.

№ 2. Выпішыце прыслоўі ў алфавітным парадку. Пастаўце да кожнага пытанне.

Вакол, насустрач, убок, дадому, здалёк, мала, спачатку, прыблізна, трошкі, адразу, чамусці, двойчы, гучна.

Канструктыўна-варыятыўныя віды самастойнай работы

№ 1. Дапішыце да дзеясловаў назоўнікі з патрэбным прыназоўнікам. Абазначце канчаткі назоўнікаў.

Выйшлі (мама, горад); паклаў (шафа, парта); успомніў (падзея, выпадак); схаваўся (дупло, куст, нара); гляджу (карціна, вада); сеў (руль, карабель).

№ 2. Запішыце, што рабіць карысна, а што – шкодна. Вызначце канчаткі прыметнікаў, абазначце іх род.

КАРЫСНА                                                       ШКОДНА

Узнаўляльныя віды самастойнай работы

 

№ 1. Да дадзеных дзеясловаў падбярыце займеннікі з прыназоўнікамі і без прыназоўнікаў.

У з о р: сустрэўся (з кім?) са мною, з табой, з намі, звамі.

Спытаўся (каго?) – …, …, … .

Прывітаўся ( з кім?) – … , …, … .

Прыехаў ( да каго?) – …, …, … .

№ 2. Падбярыце да дзеясловаў роднасныя словы з прыстаўкамі. Абазначце час дзеясловаў.

У з о р: пішуць (ц. ч.) – напішуць (б.ч.)

Гудуць, спяваюць, свішчуць, звіняць, блішчаць, ляцяць, шумяць, бягуць.

Творчыя віды самастойнай работы

№ 1. Складзіце сказы знаступнымі словазлучэннямі, паставіўшы назоўнікі ў творным склоне.

Цёплая ноч, лясная дзіч, прыгожая мясцовасць, цудоўная моладзь.

№ 2. Складзіце апавяданне на тэму “Урок”, ужываючы дадзеныя дзеясловы ў патрэбнай форме.

Хадзіць, пачыныць, звінець, чакаць, увайсці, берагчы, расказваць, чытаць, рашаць, падарожнічаць, кахаць, здабываць, працаваць.

У час выканання вучнямі самастойнай работы ў класе, настаўнік удакладняе, у чым вучань патрабуе дапамогі. Толькі ад настаўніка залежыць тое, як у далейшым будзе фарміравацца самастойнасць вучняў, а значыць і іх далейшае навучанне. У выкладанні не існуе якога-небудзь адзінага стандарту, кожны настаўнік даводзіць матэрыял па-свойму. Важна дасягнуць пастаўленнай мэты з улікам навуковых ведаў, логікі і рыцыянальнасці.

Такім чынам, пры арганізацыі самастойнай работы галоўнае – гэта не месца або час правядзення самастойнай работы, а яе сістэмнасць і эфектыўнасць.

М.А. Котава