“Шлях да ўзаемнасці” – ХХIV

        Аргкамітэт Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці” прапануе Вам прыняць удзел у ХХIV канферэнцыі, якая адбудзецца 26 кастрычніка 2018 г.  у горадзе Гродна.

         Канферэнцыя прысвечана ўзаемаадносінам паміж народамі Беларусі і Польшчы, эканамічным, моўным, літаратурным, гістарычным, культурным, навукова-асветніцкім і іншым сувязям на памежжы.

         Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі (з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, вучонай ступені і навуковага звання, пасады, рабочага, мабільнага і хатняга тэлефонаў) і тэмы дакладаў   просім  дасылаць   да  10  верасня  2018 г.   на адрас: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшка, 3, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі  аблвыканкама – альбо ў аргкамітэт ці на e-mail religiyа@mail.grodno.by

         Патрабаванні да афармлення тэксту даклада:

  1. аб’ём да 8 старонак праз 1,5 інтэрвала ў рэдактары  Word 7.0.

Windows 97, шрыфты Times New Roman 14;

  1. спасылкі афармляюцца праз спіс літаратуры, які падаецца ў канцы артыкула,

напрыклад:  [1, с. 12], дзе 1 – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, 12 – старонка крыніцы;

3)  дыск з электронным варыянтам даклада і раздрукоўка падаюцца ў аргкамітэт падчас канферэнцыі.

         Фінансавыя ўмовы: навукоўцы з беларускага боку ўдзельнічаюць у канферэнцыі за ўласны кошт ці за кошт ВНУ (установы), у якіх яны працуюць. Замежныя ўдзельнікі забяспечваюцца харчаваннем і начлегам за кошт аргкамітэта. Даезд – за ўласны кошт.

 

         З павагай,

аргкамітэт канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці” – 2018

 

тэл.  для даведак (+375 152) 73 55 92, 73 55 78