Саслоўі ў ВКЛ у XIV - сярэдзіне XVI ст.

Вялікае княства Літоўскае у  XIV- сярэдзіне XVI стст. з’яўлялася феадальнай манархіяй. Сістэма кіравання ВКЛ была пабудавана па прынцыпу васалітэту. На чале княства стаяў вялікі князь літоўскі( першым тытул насіў Міндоўг (1253г)). Вялікі князь літоўскі камандаваў узброенымі сіламі, кіраваў знешняй палітыкай, выдаваў граматы, ажыцяўляў кантроль за кіраваннем фінансава-гаспадарчай дзейнасцю. Але ўлада князя не была абсалютнай і абмяжоўвалася вярхамі класа феадалаў, якія ў большасці ўваходзілі ў склад рады ВКЛ, акрамя таго улада князя абмяжоўвалася соймамі.

Вялікі князь літоўскі ажыцяўляўшы сваю ўладу абапіраўся на сужбовых асоб цэнтральнага і мясцовага кіравання, а таксама іншых буйных феадалаў(якія складалі раду). У раду уваходзілі бліжэйшыя сваякі вялікага князя, некаторыя князі, службовыя асобы цэнтральнага і мясцовага дзяржаўнага апарату, але ў раду ўваходзіла і духавенства.

У ВКЛ грамадства падзялялася на саслоўі( або станы).Саслоўе- грамадская группа людзей, якая мела пэўныя правы і абавязкі, атрыманыя ў спадчыну. Саслоўі падзядядіся на: шляхту, духавенства, мяшчан і сялян. Да ліку прывілеяваных адносіліся шляхта і духавенства, а да непрывілеяваных адносіліся мяшчане і сяляне. Ваеннаслужачыя людзі намагаліся ўліцца у шэрагі феадальнага саслоўя, і гэта нярэдка ім удавалася. У асобных выпадках у шляхту траплялі і прадстаўнікі мяшчан і незапрыгонныя сяляне.

Вядучым і пануючым саслоўем у ВКЛ з’яўляліся феадалы-землеўласнікі, напрыклад, такія як князі, паны і шляхта.  Але сярод феадалаў вылучаліся буйныя землеўладальнікі (паны). У іх уласнасці знаходзіліся прыватныя землі, якія можно было прадаваць, дарыць і абменьваць. Колькасць такіх уласных зямель пастаянна расла.  Шляхта мела выключнае права на валоданне зямлёй і права вяршыць суд над сваімі залежнымі сялянамі. Асноўным абавязкам дробнай шляхты лічылася ваенная служба за валоданне зямлёй, але і існавала беззямельная шляхта.

Склад шляхты Беларусі па этнічным паходжанні быў неаднолькавы. Але сярэднія і дробныя феадалы бел. паходжання складалі 80% усіх феадалаў, 19%-  літ. паходжання. На ўсходзе і цэнтры Беларусі шляхта была амаль цалкам бел. паходжанняю.

Узброеныя сілы ВКЛ былі ў падпарадкаванні гетмана. Ён не толькі камандаваў войскам і арганізоўваў абарону, але ведаў пытанні збору войск, яго камплектаванне і забяспечанне.

Сярод вышэйшых службовых асоб вылучаўся канцлер, які кіраваў дзяржаўнай канцылярыяй і быў захавальнікам дзяржаўнага друку, без якой ні адзін акт не меў юрыдычнай сілы. Ён ўдзельнічаў у распрацоўцы актаў, сачыў за улікамі ўсёй уваходнай карэспандэнцыі, якая паступае на імя князя(просьбы, данясенні, судовыя справы і г.д.). У яго падначаленні быў вялікі штат службовых асоб: падканцлер, пісары і інш.

Адным з асноўных саслоўеў было духавенства. Пераважала праваслаўнае духавенства, але з канца XIV ст. каталіцкае духавенства стала карыстацца большай подтрымкай дзяржавы.

Да вышэйшай службовай асобы адносіўся і маршалак. Ён сачыў за захаваннем парадку і этыкету пры двары вялікага князя, старынстваваў на пасяджэннях сойма і рады, аб’яўляў рашэнні князя, сойма і рады, ажыццяўляў правасуддзе ў дачыненні да асоб, вінаватых у злачынстве ў месцы прысутнасці гаспадара або на сойме.

У XIV- XV стст. пэўную частку насельніцтва ВКЛ складалі жыхары гарадоў. Карэнных вольных гараджан называлі мяшчанамі. Мяшчане мелі права валодаць маёмасцю, перадавць яе ў спадчыну.

Самую вялікую частку насельніцтва ВКЛ складалі сяляне, якія ў XIV- XV стст. з землекаўласнікаў сталі землекарыстальнікамі. Сяляне падзялялісь на пахожых (вольных, якія мелі права пераходзіць ад аднаго феадала да другого) і непахожых(прыгонных).

За карыстанне зямлёй феадала сяляне павінны былі выконваць паншчыну(адпрацоўку пэўнай колькасці дзён на зямлі феадала са сваёй жывёлай і прыладамі працы. Такіх сялян называлі цяглымі. Сялян, якія аддавалі натуральную даніну сельскагаспадарчымі прадуктамі за карыстанне зямлёй, называлі даннікамі. З XV ст. быў уведзены чынш (грашовы падатак за карыстанне зямлёй). Сяляне, якія плацілі чынш, атрымалі назву асадных(чыншавых).

Козловская Елизавета