Роль транспорта в экономическом развитии Беларуси (1772 –1914 гг.)

Транспарт адыгрывае важную ролю ў сацыяльна -эканамічным развіцці нашай краіны.Выкарыстанне і інтэнсіфікацыя матэрыяльнай базы транспарту, якая складалася на працягу некалькіх гістарычных эпох,павышае ролю дзяржавы ў перамяшчэнні тавараў і пасажыраў паміж Захадам і Ўсходам і садзейнічае ўдзелу Рэспублікі Беларусь у важных інтэграцыйных праектах, такіх як Мытны саюз, Адзіная эканамічная прастора і Еўразійскі эканамічны саюз.Транспарт на сучасным этапе развіцця таксама займае важнае месца ва ўмацаванні абароназдольнасці дзяржавы,а супрацоўніцтва з прыватным капіталам дазваляе пашырыць транспартнае забеспячэнне,што спрыяе эканамічнаму развіццю краіны.
Таму даследаванне станаўлення транспартнай сістэмы Беларусі ў гістарычнай рэканструкцыі,вызначэнне працэсу фарміравання і развіцця транспартнай сеткі краіны, якая стала падмуркам узнікнення транспартна - лагістычных цэнтраў,фарміравання нацыянальнага рынку і вылучэння беларускага эканамічнага рэгіёну,з ’яўляецца важнай задачай гістарычнай навукі.Разам з тым, пры ўсёй разнастайнасці работ,прысвечаных эканамічнай гісторыі нашай дзяржавы,даследаванню ролі і месца транспарту ў эканамічным развіцці краіны надаецца надзвычай мала ўвагі.Дадзеная праблема да апошняга часу заставалася слаба даследаваным полем у айчыннай гістарыяграфіі.
У дысертацыі аналізуецца гістарыяграфія і крыніцы па вызначанай тэме, праведзены аналіз афармлення і трансфармацыі сістэмы кіравання транспартнай сеткай Беларусі ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст.Разглядаюцца пытанні развіцця транспартных камунікацый,прыводзяцца колькасныя паказчыкі гэтага працэсу , даследуюцца суадносіны паміж рознымі відамі транспарту (водным і сухапутным)і вызначаецца іх уклад у фарміраванне адзінай транспартнай сеткі краю . Таксама прааналізаваны ўплыў транспарту на эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – пачатку ХХ ст.і асобна на такія галіны як прамысловасць,сельская гаспадарка і гандаль.Асноўная частка працы прысвечана аналізу палітыкі расійскіх улад у дачыненні да транспарту і фарміраванню сухапутнай і воднай транспартнай сеткі рэгіёну. Асобна даследавана супрацоўніцтва дзяржаўнага і прыватнага капіталу ў транспартнай сферы на працягу ўсяго вывучаемага перыяду і вызначаны іх уклад у інтэнсіфікацыю сістэмы шляхоў зносін края.У рабоце даецца ацэнка стану транспартных камунікацый і вызначаны этапы развіцця асобных відаў транспарту і іх ўплыў на развіццё эканомікі Беларусі.

Конойко Александр Владимирович