Прафесар Іван Коўкель: вехі жыцця і дзейнасці

Іван Іванавіч Коўкель нарадзіўся 31 кастрычніка 1942 года ў вёсцы Вялікае Сяло, якая сёння знаходзіцца ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Жырмунскай школе Воранаўскага раёна. Сістэматычную гістарычную і філалагічную – у Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы, дзе пачаў вучыцца ў 1959 г., і які скочныў у 1964 годзе, атрымўшы кваліфікацыю настаўніка сярэдняй школы па спецыяльнасці беларуская мова, літаратура і гісторыя. Адразу пас- ля вучобы ў інстытуцепачаў працаваў настаўнікам гісторыі, белару- скай мовы і літаратуры ў Жырмунскай сярэдняй школе3. Абавязковую вайсковую службы скончыў ў 1965 г. і вярнуўся настаўнічацьу Жырмунскую школу, а ў 1966 г. стаў дырэктарам ў Магунскай васьмігадовай школе Воранаўскага раёна4. У 1969 г. Іван Коўкель паступіў у дзённую аспірантуру кафедры гісторыі БССР Белару- скага дзяржаўнага ўніверсітэта. Тры гады пазней пачаў праца- ваць асістэнтам, а ўжо з 1973 года старшым выкладчыкам кафедры гісторыі СССР і БССР Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы5.У красавіку 1979 г. абараніў кандыдацкую дысерта- цыю па тэме “Политическое банкротство националистов и контрреволюции в Белоруссии (1919-1925 гг.)”1, а ў 1981 годзе атрымаў вучонае званне дацэнта па кафедры гісторыі СССР і БССР2. Іван Коўкель да 1986 года працаваў дацэнтам кафедры гісторыі БССР, а пазней пяць гадоў загадваў кафедрай грамадскіх навук Гродзенскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў3. У 1991 годзе вярнуўся на пасаду дацэнта (год пазней прафесара) ка- федры гісторыі Беларусі4. У 2005 годзе Іван Коўкель артымаў вучо- нае званне прафесара гісторыі5. Іван Коўкель з’яўляецца аўтарам 250 навуковых прац, у тым ліку больш за 20 манаграфій і навучальных дапаможнікаў6. Ён прымаў актыўны ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па ства- рэнню новага пакалення падручнікаў па гісторыі Беларусі. Варта ўспомніць пра вучэбны дапаможнік для студэнтаў гістарычных спецыяльнасцей вышэйшых навучальных устаноў “Гісторыя Беларусі: з 1795 г. да вясны 1917 г.” (Мінск: Аверсэв, 2011) з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, метадычныя матэрыя- лыдлястудэнтаўпакурсах“Гісторыяграмадскіхрухаўіпалітычных партый” (Гродна: ГрДУ, 2001), “Гісторыя Беларусі” (Гродна: ГрДУ, 2005)7. Вялікім попытам карысталася напісанае ў сааўтарстве з Э.С. Ярмусікам навукова-папулярнае выданне “История Беларуси. С древнейших времен до нашего времени” (Минск, Аверсэв 2001), якое пазней дачакалася шматлікіх выданняў.Істотным дасягненнем у выкладчыцкай працы была таксама распрацоўка спецкурсаў пад назваю “Беларускі грамадска-палітычны рух: асноўныя ідэйныя плыні і палітычныя партыі (1902-2007 гг.)” ды “Актуальныя пра- блемы гісторыі Беларусі”8.

Галоўнымі тэмамі ў даследчыцкай працы Івана Коўкеля з’яўляліся: беларускі нацыянальны рух у міжваенны час, гісторыя гарадоў і вёскак Гарадзеншчыны, гісторыя беларускіх партый ды арганізацый канца XIX – пачатку XXI ст., дзейнасць польскага ан- тысавецкага супраціву на тэрыторыі Беларусі ды метады даследа- вання гісторыі Беларусі. Іван Коўкель падрыхтаваў 4 магістраў і 10 кандыдатаў гістарычных навук, якія працягвалі даследванні па па- добнай тэматыцы. Пад кірункам прафесара Коўкеля кандыдацкія дысертацыі абаранілі: Крывашэй Дзмітрый Антонавіч, Шаланда Аляксей Іванавіч, Сяменчык Міхаіл Баляслававіч, Сільвановіч Станіслаў Алейзавіч, Чарнякевіч Андрэй Мікалаевіч, Сіткевіч Сяргей Анатольевіч, Грэсь Сяргей Міхайлавіч, Кулевіч Іна Расціславаўна, Гецэвіч Андрэй Казіміравіч, Борка Андрэй Іванавіч, Сцяцкевіч Пётр Тадэвушавіч, Шчука Вольга Леанідаўна. Такія чынам, Іван Коўкель стварыў навукова-педагагічную школу даслед- вання гісторыі палітычных партый і грамадскіх рухаў Беларусі.

 

Імя прафесара ўвекавечана ў літаратуры, у тым ліку ў “Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” ды даведніку “Историки Бела- руси в начале XXI столетия”2. Іван Коўкель атрымаў шматлікія ўзнагароды: знак “Выдатнік адкуацыі Рэспублікі Беларусь”, ганаро- выя граматы рэктара ўніверсітэта, таварыства “Веды”, Нацыяналь- нага Сходу Рэспублікі Беларусь і іншыя3. Прафесар Коўкель быў таксама сябрам таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры4.

 

Іван Іванавіч Коўкель памёр 10 ліпеня 2009 года ў Гродне.

 

Ян Гардзееў (Кракаў)

Гісторыя Беларусі ў ХХ стагоддзі. Памяці прафесара Івана Коўкеля: зб. навук. арт. / Пад рэд. А. Горнага. – Гродна : ЮрсаПрынт, 2017. – 266 с.