Прафесар І.І. Коўкель у маёй памяці

Час ляціць імкліва, і вось ужо амаль 8 год, як няма з намі Коўкеля Івана Іванавіча, чалавека неардынарнага, таленавітага вучонага і педагога. Вельмі няпроста даць усебаковую характа- рыстыку гэтаму чалавеку, які для мяне быў выкладчыкам, кале- гам, дарадчыкам, старэйшым сябрам. Для гэтага трэба было б вы- вучыць яго гістарычную спадчыну, сабраць успаміны блізкіх яму людзей, студэнтаў, калег па рабоце, аспірантаў. Мяркую, што некалі так і будзе, і светлы вобраз Івана Іванавіча зойме годнае месца ў гістарычнай навуцы нашай рэспублікі. Упершыню з Іванам Іванавічам я пазнаёміўся, калі быў у 1979 годзе студэнтам – завочнікам слаўнага тады гістарычнага факуль- тэта. Паступіць у той час на гэты факультэт было гонарам для многіх, бо факультэт славіўся далёка за межамі Гродна, і закан- чэнне яго давала магчымасць у далейшым займацца навукай, пра- цаваць не толькі ў сферы адукацыі, але дзяржаўных, партыйных, савецкіх і сілавых структурах. На факультэце працавалі выдатныя выкладчыкі, якія валодалі глыбокімі ведамі і перадавалі іх студэн- там: Мараш Я. Н., Чарапіца В. М., Бельская І. Д., Станкевіч А. Я., Налівайка Ф. У., Кобрынец П. М., Ткачоў М. А. і многія іншыя. Іван Іванавіч выкладаў гісторыю Беларусі. Упершыню для нас ён адкрыў шмат якія дыскусійныя старонкі гісторыі, асабліва мно- га гаварылася ім пра БНР, нацыянальна-дзяржаўную палітыку, палітычныя партыі на Беларусі і многае іншае. Безумоўна, гісторыя Беларусі выкладалася з пункту гледжання марксісцка- ленінскай метадалогіі, іншых падыходаў і быць не магло. Але Іван Іванавіч ніколі не паказваў гісторыю як аднабаковы працэс, а асвятляў і іншыя пункты гледжання, хаця і крытыкаваў іх. Ён горача адстойваў свае пазіцыі, крытыкаваў беларускіх “буржуаз- ных нацыяналістаў”, але таксама вучыў студэнтаў мець свой пункт гледжання на гістарычны працэс, і не зніжаў ацэнкі студэнтам, якія з ім не былі згодны. Вельмі прыкметнымі былі яго грамад- зянская пазіцыя, патрыятызм, любоў да сваёй Радзімы і да свайго краю, дзе ён нарадзіўся і вырас – Воранаўшчыны. Не змяніў свае погляды Іван Іванавіч нават тады, калі пачала рушыцца, а затым разваліліся сацыялістычная сістэма, КПСС – КПБ, знік з карты Еўропы Савецкі Саюз. Ён не выкінуў, як многія, свой партыйны білет, не адрокся ад свайго савецкага мінулага. Не ўсе калегі, сту- дэнты і аспіранты былі згодны з пазіцыяй Коўкеля. А ці трэба ўвогуле за гэта асуджаць людзей? Ці мала такіх прыкладаў, калі сотні тысяч людзей заставаліся вернымі сваім прынцыпам, не падзялялі поглядаў прыхільнікаў новай улады, маўклівай большасці або прыстасаванцаў? Асобна варта сказаць пра работу Івана Іванавіча з аспірантамі. Ён добра ўсведамляў, што кожны навуковец павінен прадоўжыць сябе ў вучнях. Будучых аспірантаў ён знаходзіў сярод студэнтаў, з якімі цярпліва працаваў, развіваў іх творчы патэнцыял. У аспірантуры фарміраваўся канчаткова воблік будучага маладога навукоўца. Несумненна, што ў гэтым вялікая роля належала Івану Іванавічу. Ён ведаў добра ўсе замежныя і айчынныя даследаванні, дапамагаў аспірантам выпрацаваць свой пункт гледжання на іх, пашыраць навуковы кругагляд, ствараць канцэпцыю навуковага даследавання. Аспіранты часта бывалі ў кватэры Івана Іванавіча, падоўгу абмяркоўвалі з ім артыкулы, гістарыяграфію, дысертацыі. Вынікі былі бліскучымі. Усе аспіранты абараняліся. Іван Іванавіч прадоўжыў сябе не толькі ў вучнях, але і ў сваёй дачцы Лілі, зяцю Юрыю і ўнуку Яне. Яны жывуць у Кракаве. Ліля і Юра – дактары гістарычных навук, Ян – студэнт гістарычнага факультэта Ягелон- скага ўніверсітэта. Іван Іванавіч быў выкладчыкам, якога з задавальненнем слухалістудэнты. Ягозаняткінебылі“сухімі”, азаўсёдыутрымлівалі значны факталагічны матэрыял, рознабаковыя ацэнкі падзей, асоб, гістарычнага працэсу. Ён клапаціўся аб тым, каб веды па гісторыі Беларусі былі запатрабаванымі і даступнымі для шыро- кага кола грамадскасці, моладзі, вучняў. Па яго ініцыятыве з 1998 года пачалося выданне вучэбнага дапаможніка “История Белару- си с древнейших времён до настоящего времени”, частку якога – з 1939 года да сучаснасці – прапанаваў падрыхтаваць мне. Затым гэ- тым выданнем зацікавілася выдавецтва “АВЕРСЭВ”. Дапаможнік перавыдаваўся дзесяць разоў! Кожны раз тыражы раскупляліся, не залежваліся на паліцах кнігарняў. Падручнік быў прызнаны ад- ным з лепшых у рэспубліцы. Ім карысталіся студэнты, настаўнікі, вучні, курсанты. Праўда, не абыходзілася і без крытыкі некаторых гісторыкаў, якім не падабаліся асобныя палажэнні і канцэпцыі, і якія яны лічылі “памылковымі”. Яшчэ аб адным вучэбным дапаможніку, які выдадзены намі су- месна, хачу сказаць. Гэта “Гісторыя Беларусі XIX – пачатку XXI ста- годдзя”. Надрукаваны ў 2006 годзе з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучэбны дапаможнік прадназначаўся для 11 класа ўстаноў, якія забяспечвалі атрыманне агульнай і сярэд- няй адукацыі, з беларускай і рускай мовай навучання, павыша- ны і базавы ўзровень. Тыраж – 5025 экземпляраў. Грунтоўна вы- канана метадычнае забеспячэнне Т. Ф. Ходзінай, В. В. Гінчук, М. А. Красновай. На жаль, ім карысталіся ўсяго адзін год, а пасля ўсе падручнікі ў сувязі з пераходам на 12-гадовы тэрмін навучан- ня былі ліквідаваны. А шкада. Сёння, калі з гістарычнай адука- цыяй у школах немаведама што тварыцца, калі няма разумення, па якіх падручніках вучыць, варта было б звярнуцца да гэтага дапаможніка і некаторых іншых. Цяжкая хвароба, якая напаткала Івана Іванавіча, не злама- ла яго. Да апошніх дзён жыцця ён верыў, што пераадолее яе і пры гэтым прадаўжаў працаваць, пісаць артыкулы, абмяркоўваў роз- ныя праблемы з калегамі, аспірантамі. Ён верыў у цуда, якое, на жаль, не адбылося. Сваім дзецям і ўнукам ён пакінуў запісаныя на магнітафон свае успаміны і парады, як жыць і працаваць. Іван Іванавіч заставіў пасля сябе багатую гістарычную спад- чыну – манаграфіі, артыкулы, рэцэнзіі, падручнікі, канспекты. На жаль, у Дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гродзенскай вобласці на сённяшні дзень няма яго асабістага фонда. А яго трэба стварыць тэрмінова. Такі фонд мог бы стаць важнай крыніцай для будучых даследчыкаў гісторыі гістарычнай навукі Беларусі.

 

Эдмунд Ярмусік (Гродна)

 

Гісторыя Беларусі ў ХХ стагоддзі. Памяці прафесара Івана Коўкеля: зб. навук. арт. / Пад рэд. А. Горнага. – Гродна : ЮрсаПрынт, 2017. – 266 с.