Некаторыя аспекты бытавання вайсковых песень заходнеславянскіх народаў ва ўжытку вясковых насельнікаў Беларусі на сучасным этапе (па дадзеных фальклорна-этнаграфічных доследаў да пачатку ХХІ стагоддзя)

Воинские (военные) песни западнославянских народов (поляков и словаков, чехов), а также характерные стихи и изречения военно-патриотического содержания, которые бытуют в обиходе сельских жителей ряда местностей Беларуси – этнических поляков и белорусов-католиков на Гродненщине и Витебщине и чехов некоторых районов Гомельщины являются своеобразной составляющей устно-поэтического творчества деревенских жителей Беларуси.

          Некалькі гадоў таму аўтар гэтага паведамлення падчас працы на Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі «Вялікая Айчынная вайна ў мастацкай літаратуры», што праводзілася на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта 27 красавіка 2005 года, зрабіў спробу абнародавання некаторых вынікаў сваіх доследаў, што да вучэння асаблівасцей бытавання так званых вайсковых песень, а таксама некаторых малых фальклорных жанраў вайсковай і абаронча-патрыятычнай тэматыкі, часта прасякнутымі яскрава выяўленымі ўласна-канфесійнымі або іншымі ідэалагічна абумоўленымі настроямі і перажываннямі (песенек, выслоўяў, вершаў і іншага) – пры ўсёй наяўнай разнастайнасці і неардынарнасці выяўленага (зафіксаванага) фальклорнага матэрыялу падчас працы сярод этнічных палякаў – дарэвалюцыйных (1917 г.) перасяленцаў і іх нашчадкаў у некаторых раёнах Гродзеншчыны і Віцебшчыны. А таксама цяпер вельмі і вельмі нешматлікага колькасна (з ліку перасяленцаў другой паловы ХІХ стагоддзя з Маравіі і г.д.) чэшскага насельніцтва Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Апошняга па выніках перапісу насельніцтва 1989 года ў Беларусі мелася ўсяго 242 чалавекі. Славакаў жа напрыканцы ХХ стагоддзя жыло яшчэ менш – 19 чалавек (1999 г.).  Да таго ж прадстаўнікоў гэтых супольнасцей добра паменшала ў апошнія гады ХХ стагоддзя ў выніку рэпатрыяцыйнага выезду ў Чэшскую рэспубліку ў 1993 годзе. Тады, як экалагічна пацярпелыя і ў рамках рэпатрыяцыі ў Чэхію на сталае жыхарства выехалі 80 чалавек беларускіх чэхаў і членаў іх сем’яў (а ў далейшым для ўз’яднання сем’яў і іншых сваякоў) і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей Беларусі (беларусаў, рускіх, украінцаў, палякаў і да т.п.).

         Неабходна адзначыць наступнае: заходнеславянскія песенныя сюжэты на адмыслова выпісаным гісторыка-культурным фоне (напрыклад, з азначэннем месца вайсковай службы і пэўных прыкмет апошняй, на польскіх землях, -- паэтычнае азначэнне тых мясцін і ўмоў службы – муштра, хаджэнне стрем пад барабанны бой) сустракаецца ў беларускіх народных песнях розных рэгіёнаў Беларусі. Шмат іх прадстаўлена і ў БНТ-эўскім томе пад назвай «Сацыяльна-бытавыя песні» [3. С. 63, 235-236 і інш.]. Акрамя таго, намі 9 чэрвеня 1994 года ў в. Засінцы Ельскага раёна Гомельскай вобласці (г.зн.ва ўсходнім беларускім Палессі) была запісана ад Хамутоўскага Пятра Міхайлавіча, 1913 г.н., ураджэнца вёскі Казлы былога Мазырскага павету Мінскай губерні наступная салдацкая (з прыкметамі рэкруцкай) песня:

         Маліна й маліна.

Ні слатка, ні горка

У вайну заплукала салдацкая жонка.

Вай да заплукала,

Вай шчэ зарыдала –

Любіла, кохала – у салдаты й аддала – 2 разы.

 У солдаты оддала пуд город Варшаву,

Пад горад Варшаву, дзе бьют барабаны – 2 р.

Дзе бьют барабаны, громко вібівают.

Маладых же хлопцоў у салдаты пріймают. – 2 р.

         За бацьковім сыном маці, дочька ой плачут,

         Й а за сіротою дзеўкі, малодзіцы. – 2 р. 

         Зазірнуўшы ў некаторыя вядомыя фальклорныя зборнікі з матэрыяламі польскага фальклору з Літвы і Беларусі, а таксама некаторых рэгіёнаў этнічнай Польшчы (па праўдзе кажучы, не такія ўжо каб шматлікія песенныя зборнікі, што былі надрукаваны і сталі вядомы шырокаму колу даследчыкаў польскага фальклору і тых, каго ён цікавіць так бы мовіць з цікавасці і да т.п.; такіх як зборнікі Тадэуша Кішчака, 1922 г.н., ураджэнца Любліна, прысвечаны песеннасці паўночнай часткі Мазоўша з 1986 года, і Яна Мінцэвіча, прысвечаны польскай і польскамоўнай песеннасці насельнікаў шэрагу мясцін Віленшчыны з 1992 года), аўтар гэтага паведамлення пераканаўся ў, на жаль, відавочнай недасканаласці падыходаў і методык вывучэння польскамоўнай песні ў Беларусі, як часткі арыгінальнай мясцовай этнакультурнай звычаёвасці, на сучасным этапе.

         Разам з тым трэба адзначыць, што вельмі важным для беларускай фалькларыстыкі з’яўляецца апублікаванне ў вышэйзгаданым зборы вядомага культурніка і музычнага дзеяча з Віленшчыны ў межах сучаснай Літоўскай Рэспублікі Яна Мінцэвіча, які (зборнік) увабраў у сябе 120 песень рознага тыпу, што выраслі на віленскай традыцыі і захоўваюцца ва ўжытку беларускага і польскамоўнага насельніцтва Віленшчыны, таксама і некалькіх салдацкіх і вайсковых песень. Сярод апошніх дзве песні «Achtampodlasem» («AchtampodlasemnazielonejląceLeżyzranionyzołnerznasz…») [12, s. 145, № 101] і «Zawijaną drożyną» («Zawijaną drożyną szedł zołnerzubogi, Płaszczemokrytyokulach, beznogi…») [12, s. 156, № 110], запісаных у в. Сурконты Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці ад дзевяностагадовай Ганны Статэвіч. У суправаджальных дадзеных да тут адзначаных песень, што падаюцца ўнізе старонак у дужках адзначана: «(AnnaStatewicz, 90 l. Surkontyk. Woronowa, gm. Raduń)». Г.зн. набліжана да колішняга, таго што існаваў так бы мовіць «за польскім часам», адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Што да фальклорна-музыкалагічных асаблівасцяў песняў, сабраных у зборніку Яна Мінцэвіча, дык сам збіральнік ва Уводзінах між іншым адзначае: «У песнях, сабраных … у раёне Салечніцкім і на Беларусі (больш адчуваецца падобнасць) … з фальклорам беларускім» [12, s. 7]. Асвятляючы тэму сучасных публікацый вайсковых песень польскамоўных, трэба адзначыць, што верагодна ў апошнія гады, гэта значыць, у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў выйшаў з друку і шэраг невядомых нам публікацый, што ўтрымліваюць тыя ці іншыя польскія, чэшскія і славацкія народныя песні вайсковага характару (рэкруцкія, салдацкія і іншыя). Прычым у рознай сітуацыйнай пададзенасці. Бо ўжо вельмі красамоўнымі былі нашы ўражанні ад знаёмства з даволі выпадкова выяўленай намі публікацыі дзіцячай песні-падражання (наследавання) вайсковым песням «Krakowiaczek jeden miak koników siedem, pojechał nawojnę, został musię jeden. Siedem lat wojował, szabliniewyjmował, szablazarzdzewiała, wojnyniewidziała» у кнізе «Śpiewnik dla dzieci. Moiepierwszepiosenki. Tekstyzzapisiemnutowym, opisyzabaw, płytazpiosenkami», Poznań (б.г.; па змесце ў пачатку 2000-х гг.). Укладальнік гэтых песень адзначае  пра згаданую тут песню: «Мелодыя народная, словы і аўтар невядомыя».

         Што да нашых уласных фальклорна-этнаграфічныхa росшукаў, дык адзначым наступнае. У в. Весялова Лепельскага раёна Віцебскай вобласці, дзе жывуць на жаль цяпер ужо нешматлікія перасяленцы з этнічнай Польшчы пачатку ХХ стагоддзя і іх нашчадкі, намі ў другой палове 1990-х гадоў былі атрыманы і апрацаваны аматарскія фоназапісы спеваў мясцовай жыхаркі Арцішэўскай (у дзявоцтве Бамбэнэк) Браніславы Антонаўны, відавочна, пенсіянеркі, зроблены нейкім Квяткоўскім Віктарам у сярэдзіне 1970-х гадоў. Бацька вышэйзгаданай Б.А.Арцішэўскай быў родам з былой Радамскай, а маці з былой Люблінскай (в. Палянка) губерняў. Даследаваныя запісы былі перапісаны намі з арыгінальнай бабіны з дазволу Бялкоўскай Станіславы Канстанцінаўны, якая ў другой палове 1990-х гадоў жыла ў вёсцы Весялова і яе наваколлі. Сярод згаданых запісаў знаходзіцца рэкруцкая песня «Rekruci, rekruciPan Jezus smuci…». Першыя радки песни гучаць наступным чынам:

Rekruci, rekruci

PanJezussmuci

Je my sie smucimy

Na wojnę jedzimy.

Moja rodzinecka do mnie sie zjechała,

Miała sie ucieszyć

Una popłakała….

Тамжаўвышэйадзначанайфальклорна-спеўнайпадборцыёсцьарыгінальнаясалдацкаяпесня«S Franciji jadę, siabelka tocę»:

         S Franciji jadę, siabelka tocę

         Wynieś mi chusteńka moja najmilejsa.

Z Franciji jina tadrata

Z Franciji jina… .

Г.зн. у адзначаных песнях прысутнічае польская дыялектная гаворка: mi – каму? Мне; tocę – што раблю? Бразгаю, нібы точучы, (тут бачна замена cz на ч, якую называюць мазурэннем); najmilejsa (таксама мазурэнне: sz – s);  rodzinecka (сямейка), у слове прысутнічае вышэйназванае мазурэнне). Ад той жа спявачкі тады была запісана наступная песня, што адлюстроўвае, напэўна, нейкія вайсковыя падзеі з жыцця насельніцтва былой Рэчы Паспалітай: «Wyjsłas zlachta na t rzytrachtaRosijanacztery, A nas bednych Polaczy nu f pędzondo Rosii. Płaczeć ojcec, placzeć matka…». Наяўнасць падобных перажыванняў у мясцовых беларусаў-католікаў, верагодна, абумовілі наяўнасць у вышэйзгаданым фрагменце песні беларусізмаў («placzeć»). Цяжкасць колішніх гістарычных выпрабаванняў у гэтай песні народная традыцыя своеасабліва падкрэслівала між іншым і рознасцю сіл (а таксама шляхоў, па якіх ішло перасоўванне вайсковых сіл) абаронцаў Айчыны і агрэсараў.  

         Дзеля справядлівасці адзначым: ва ўкраінскай фальклорнай традыцыі бытавала падобная, так з большага падобным азначэннем процілеглых бакоў,  указаннем колькасці баявых шляхоў, якімі калісьці рухаліся палякі, а таксама іх праціўнікі з усходніх славянаў (казакі). Толькі польскі бок у адрозненне ад песняў этнічных палякаў Беларусі называецца больш «цяжкім» даўнім усходнеславянскім этнонімам – «ляхамі» (у польскіх песнях з Віцебшчыны – «szlachta»: «Wyszłaszlachtanatrytrachta, Rosjanacztery…», па запісах аўтара з 1990-х гадоў). Сведчанне таму (менаванне ляхамі) мы знайшлі на старонках рамана Паўла Загрэбельнага «Я, Богдан. (Исповедь во славе)», надрукаванага ў раман-газеце № 14 (1944) за 1986 год. На с. 91 ў вышэйзгаданым літаратурным творы распавядаецца, што ў абстаноўцы прыўзнятага настрою, ідучы з харугвамі шырокай далінай ракі Рось, казакі спявалі (прыспеўвалі) свайму паходу:  

Ішли ляхи на три шляхи,

А козаки на чотири.

Шапочками заяскрили,

шабельками заясніли [6, с.91].

         Што датычыць бытавання вайсковых песень іншых заходнеславянскіх народаў на беларускіх землях, трэба адзначыць наступнае. 16 ліпеня 1997 года ў пасёлку Чэхі Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці аўтарам гэтага паведамлення ад тамтэйшай жыхаркі Ліжбеты Карлаўны Свабода (у дзявоцтве Вафэк), 1928 г.н., ураджэнкі пасёлкі Чэхі, былой Мазырскай акругі БССР была запісана наступная абыколішняя (а па ўсім, тыпова вайсковая, салдацкая песня) «Славенске матічкі Пьекных сынов матэ…». Гэтую песню, па словах інфарматаркі і іншых старажылаў пасёлка Чэхі спявалі ў час Вялікай Айчыннай вайны вайскоўцы-славакі (у простамоўі «чэхаславакі», або «чэхі, якія былі пры немца»), якія ваявалі на пачатковым этапе вайны з боку нямецкіх акупацыйных сіл, а потым масава пераходзілі да партызанаў. Поўнасцю песня гучыць так:

         Словенске матічкі

         Пьекных сынов матэ.

         Выховалыстэ іх, жэніть не будэтэ.

         Выховалыстэ іх яко то пташэчку.

За нім да заплачэ ні одна дівчатко.

За нім да заплачэ, рукі заламуе.

Ой, шкода, гошічка на тэй войне буде.

Шкода, ой прэшкода тэй крыві чэрвенай,

Кера сем вілые по траві зэлэнай,

Зэлэнэму гаічку.

Моўны характар гэтай песні так бы мовіць рознаскладовы. Прысутнічаюць як багемізмы (каго? гошічка – хлопца або хлопчыка), так і мясцовыя палескія лексемы, або іх падабізны. Вельмі цікавым з’яўляецца ужыванне архаічнай лексемы «кера» (прыклад «безпрыназоўнікавага» ўжывання назоўнікаў: куды? да чаго? да куста, да хмызоў; падобна як беларускае двору (далёкаўсх. РФ, запіс 1991 года, шляху (да шляху; рус.-бел. з гістарычнага курска-варонежскага пагранічча, Начы (у Нач, да Начы; запісана ўлетку 2011 года ў вёсцы Востраў Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці).

         Відавочна, хаця б эскізна трэба азначыць і з’яву бытавання на тэрыторыі сучаснай Беларусі і некаторых суседніх краін фальклорных твораў так званых малых жанраў на мовах заходнеславянскіх народаў. Так, напрыклад, намі падчас фальклорна-этнаграфічных росшукаў у 1990-я гады на тэрыторыі Гродзеншчыны і суседніх раёнаў Літоўскай Рэспублікі былі запісаны і песенькі ўра-патрыятычнага характару часу процістаяння ў так званы міжваенны час Літоўскай Рэспублікі (са сталіцай у Каўнасе) і тагачаснай Польскай Рэспублікі з-за Вільні.

Kłumpetu, kłumpetam

Kłumpetupowsiemugłam.

Ajakkłumpenaszmarują,

Todo Wilna maszerujo…(запісана ў пачатку 1990-х гадоў у Літоўскай Рэспубліцы ад тамтэйшых «польскіх» вясковых жыхароў).

         Прыблізна ў той самы час, у 1990-я гады, у Гродзенскім раёне Беларусі (мясціны ў наваколлі пасёлка Сапоцкін) запісана намі наступная песенька пакеплівання: «Ej tam pod Kodziami (Coś)…Litwin…»

         Рэзюмуючы адзначым, відавочнай з’яўляецца складанасць фарміравання іншамоўнааформленага спеўна-звычаёвага рэпертуару твораў вайсковага і блізкага да яго характару, а таксама сітуацыйна аднаўляемых (агучваемых) твораў, што прадстаўляюць так званыя малыя жанры фальклору (показкі, народныя вершы і іншыя).

І.В. Карашчанка

Боевое братство славян на защите мира: сб. науч. ст. / ГрГУ им. Я. Купалы; редкол.: С.А. Пивоварчик (гл. ред.) [и др.] - Гродно: ГрГУ, 2014- 341 с.