Навукова-практычная канферэнцыя «Беларусь, Іўеўскі край і Эдвард Вайніловіч»

У 2019 годзе горад Іўе адзначае 575-годдзе. У сувязі з гэтым у Іўі праводзіцца традыцыйная навуковая канферэнцыя прысвечаная жыццю і дзейнасці вядомага грамадскага і палітычнага дзеяча Эдварда Вайніловіча, які ўзначальваў Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі, выбіраўся дэпутатам у Дзяржаўную думу, быў членам Дзяржаўнага савета.

Праблемнае поле канферэнцыі:
— Эдвард Вайніловіч (1847 1928): асноўныя моманты біяграфіі.
— Гісторыя Іўя і Іўеўскага краю.
— Этнаканфесійны фактар у развіцці Віленшчыны і Гродзеншчыны ў ХІХ – першай трэці ХХ ст.
— Сацыяльна-эканамічнае развіццё Іўеўшчыны ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.
— Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі ХІХ – першай трэці ХХ ст.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская.
Час правядзення канферэнцыі: 13 верасня 2019 г.
Плануемае месца правядзення канферэнцыі: г. Іўе Гродзенскай вобласці.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 2 верасня 2019 г.
па электроннай пошце: hbmt_ih @ outlook.com.

ЗАЯЎКА на ўдзел у канферэнцыі, падаецца ў электронным выглядзе праз e-mail, і павінна змяшчаць наступныя пункты:
1. Прозвішча, імя і імя па бацьку.
2. Месца працы, пасада.
3. Навуковая ступень і навуковае званне.
4. Назва даклада
5. Працоўны або хатні адрас, кантактны тэл. (з кодам населенага пункта), e-mail.

Кантакты: Аддзел гісторыі Беларусі Новага часу, 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Каб. № 230. Тэл. (+375 17) 284-18-39, факс (+375 17) 284-18-70; е-mail: hbmt_ih @ outlook.com.

Звяртаем Вашу ўвагу, што:

  • Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваныя.
  • Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак на ўдзел у канферэнцыі і тэкстаў дакладаў для публікацыі.
  • Выдаткі за кошт камандзіруючага боку.
  • Замежных удзельнікаў просім паведаміць пра неабходнасць візавай падтрымкі.

Патрабаванні да тэкстаў дакладаў: 
Электронны варыянт не больш за 30 000 знакаў даслаць на е-mail: hbmt_ih @ outlook.com. Першы радок – імя і прозвішча; Другі радок – назва даклада. Асноўны тэкст 14 шрыфт Times New Roman, міжрадковы інтэрвал – 1,5. Спасылкі на кожнай старонцы і нумарацыя пачынаецца на кожнай старонцы.