Мястэчка Халопенічы – Крупскі раён, Мінская вобласць

Мястэчка Халопенічы – Крупскі раён, Мінская вобласць.

Старыя людзі кажуць, што калісьці каля гэтага мястэчка было вялізнае балота, а пасярод гэтага балота – возера і быў вір. На гэтым балоце жыла адна вядзьмарка. Аднойчы яна ўзяла і загаварыла гэты вірнік, а сам вір заткнула гарошынай. Возера высахла і засталося толькі два балоцца. Адно балоцца звалі Хало, а другое – Пена. А месца паміж гэтымі балотамі назвалі Халопена, а калі на гэтым месцы пасяліліся людзі, то месца назвалі Халопенічы. Але некаторыя лічуць, што назва пайшла ад слова “халоп”. Калісьці далека на Усходзе жыў вельмі злы пан, які любіў здзеквацца над сваімі людзьмі,а  аднойчы па яго загаду была забіта дзяўчына. Яе муж, у сваю чаргу, сабраў смелых хлопцаў і разам з імі забіў пана. Аднавяскоўцы забаяліся, што прыйдуць паны з другіх весак і знішчаць іх мястэчка. Людзі ўцяклі са сваей вёсцы і знайшлі гэтае мястэчка, якое ім вельмі спадабалася. Нашы людзі пыталіся ў ніх, хто яны такія. На што ім адказалі :”Самі мы нямесныя, пан наш забіт, а мы халопы”. Тады і пачалі называць гэтую весачку Халопенічы.

Першая праваслаўная царква ў Халопенічах была драўляная. А вось пасля паўстання К.Каліноўскага, дзяржава выдала грошы для пабудовы цаглянай царквы. Асвечана гэта царква была ў гонар успыння Прысвятой Багародзіцы. Царква была вялізная з двума купаламі і са званіцамі на 7 званоў. Але вось пад час савецкай улады не мінуў лёс касцела і царквы. Новая ўлада зрабіла на месцы царквы склад. Пад час Другой Сусветнай вайны, дзякуючы нашым ббеоарускім партызанам у царкве абнавілі богаслужэнне, але калі наступала Чырвоная армія, то артэлірысты убачылі, што купалы ў царквы высокія. Яны падумалі, што там могут сядзець немцы, таму пачалі абстрэліваць купалы.

15 гадоў назад у Халопавічах была пабудавана праваславная царква. Хочацца адзначыць, што ў гэтым мястэчку жылі дружна  разам і каталікі і правасланыя.

Таксама ў гэтым мястэчку нарадзіўся Адам Багдановіч. Калі ён уехаў у Яраславль, ягоныя бабуля і маці адсылалі яму беларускія народныя халопеніцкія казкі, па якім А.Багдановіч і вывучаў беларускую мову.