Мадэрнізацыя сельскай гаспадаркі Палескага ваяводства ў 1921–1939 гг.

На працягу 1921–1939 гг. Палескае ваяводства за- ймала асобае месца ў народна-гаспадарчым комплексе польскай дзяржавы: з аднаго боку гэта была самая буйная па тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, з другога па ацэнках сучаснікаў найменш развітая ў сацыяльна-эканамічным плане. Палескае ваяводства ахоплівала тэрыторыю памерам у 36 700 км2 (прыкладна роўна тэрыторыі Бельгіі), што складала каля 1/9 плош- чы тагачаснай Польшчы1. Паводле матэрыялаў агульнадзяржаўнага сельскагаспадарча- га перапісу 1921 г. 82,0 % усяго працаздольнага насельніцтва Па- лескага ваяводства было занята ў сферы сельскай гаспадаркі (у сярэднім па Польшчы – 63,8%), на 1931 г. – 81,3% на Палессі і 61,0 % у Польшчы. Глеба пераважна бедная, пясчаная – ўраджай жыта складаў прыкладна 480-800 кг з га, у Польшчы – 1136 кг з га. Ад- начасова неабходна падкрэсліць складаныя мясцовыя прыродныя ўмовы (найперш за ўсё забагненасць каля 40 % тэрыторыі), а такса- ма памежнае становішча ваяводства.

 

Аб сярэдняй ураджайнасці зямель Палескага ваяводства ў 1925-1935 гг. у параўнанні з агульнапольскай сведчыць наступная табліца (у цэнтнерах з 1 га)2:

 

 

Павет

Пшаніца

Жыта

Ячмень

Авёс

Бульба

Брэсцкі

12

11,1

11,9

10,8

119

Драгічынскі

11,4

13,8

12,8

12,5

97

Камень-Кашырскі

7

7,6

8

7,8

83

Кобрынскі

9,5

10,5

10,1

9,3

89

Косаўскі

9

9,9

11,2

9,6

109

Лунінецкі

9,1

10,6

9,4

9,2

107

Пінскі

7,9

10,4

8,6

9,5

101

Пружанскі

12,1

11,7

10,8

10,6

110

Столінскі

8

12

9,9

9,5

112

У сярэднім па Поль- шчы

12,1

11,1

12,3

11,6

121

Такім чынам, па большасці паказчыкаў ураджайнасць у Палескім ваяводстве істотна саступала агульнапольскай, што па- трабавала ад уладаў планамернай і крапатлівай працы над яе па- вышэннем.

 

Аграрныя адносіны на тэрыторыі Палескага ваяводства характарызаваліся захаваннем значнай колькасці феадальна- прыгонніцкіх перажыткаў, панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, беззямеллем і малазямеллем сялян, а таксама яго масавым збядненнем. У 1922 г. каля 4500 памешчыцкіх гаспада- рак Палескага ваяводства (0,9 % усіх гаспадарак) валодала амаль 4 700 000 гектараў (58 % прыватнаўласніцкай зямлі), вядучае мес- ца ў памешчыцкім землеўладанні займалі буйныя латыфундыі плошчай ад 2 000 да 10 000 (а часам і больш) гектараў зямлі. На Палессі ў 1921 г. налічвалася 857 маёнткаў памерам больш за 50 га кожны агульнай плошчай 146 985 га, што было відавочна за- шмат1. На іншым баку знаходзілася каля 480 000 сялянскіх га- спадарак (больш 99 % сельскагаспадарчага насельніцтва ваявод- ства), якія валодалі толькі 3 300 000 га (42 %) ворнай зямлі, пры- чым 8250 сялян-палешукоў мела ў сярэднім па 0,5 га, а каля 20 % сялян былі зусім беззямельнымі. У сувязі з гэтым аграрнае пытан- не атрымлівала асаблівае значэнне з-за сваёй вастрыні і патраба- вала тэрміновага вырашэння.

З гэтай мэтай міжваенныя польскія ўлады правялі шэраг карэнных пераўтварэнняў на шляху да мадэрнізацыі мясцовай сельскага- спадарчай вытворчасці, яе інтэнсіфікацыі і рацыяналізацыі, павы- шэння ўзроўню агратэхнічнай культуры сялян. Варта падкрэсліць, што ўлады ў адказ на шматлікія просьбы сялян аб надзяленні іх да- датковай зямлёй неаднаразова падкрэслівалі неабходнасць пера- ходу мясцовых гаспадарак на інтэнсіўны шлях развіцця (праз вы- карыстанне новых метадаў апрацоўкі зямлі і больш прадуктыўных форм арганізацыі працы), а не экстэнсіўны (дзякуючы механічнаму павелічэнню зямельнага надзелу), што было відавочна больш над- зейна і абгрунтавана ў сувязі з адсутнасцю дастатковага фонду сва- бодных зямель і неабходнасцю павышэння агульнай агратэхнічнай падрыхтоўкі сялянства.

Рэалізацыя такіх карэнных пераўтварэнняў у аграрнай сферы з самага пачатку прываблівала ўвагу даследчыкаў, як з польскага боку, так і айчынных. Першай працай, у якой знайшлі адлюстараванне дадзеныя працэсы, стала даследаванне Л. Гака2, у якім сцісла паказана накіраванасць і сутнасць ажыццяўляемых мерапрыемств, разам з тым па зразумелых прычынах кніга носіць заідэлагізаваны характар, прыведзеныя прыклады характарызу- юць аграрную палітыку польскіх улад з самага негатыўнага боку. На больш высокім навуковым узроўні выкананы даследаванні І.В. і У.А. Палуян1, у якіх у адпаведнасці з патрабаваннямі паную- чай тады марксісцка-ленінскай метадалогіі першасная ўвага нада- ецца вывучэнню сялянскага руху ў Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду. Асабліва трэба адзначыць Б.Я. Кухарава2 і А.А. Сарокіна3, якія комплексна паказалі рэалізацыю аграрных пераўтварэнняў на землях Заходняй Беларусі, але названыя даследчыкі таксама дзейнічалі ў вызначаным зверху афіцыйным накірунку і таму іх магчымасці па ўзважанаму разгляду рэалізацыі польскімі ўладамі  аграрных пераўтварэнняў былі істотна абмежаваны.

Сярод польскіх даследчыкаў неабходна назваць працы Мечыс- лава Мешчанкоўскага4, які разгледзеў развіццё сельскай гаспадаркі міжваеннай Польшчы і мерапрыемствы польскіх уладаў па яго мадэрнізацыі, але разам з тым заходнебеларускі рэгіён (і ў тым ліку Палессе) у многім застаўся па-за яго ўвагай.

Першай працай, прысвечанай непасрэдна разглядаемаму рэгіёну, стала кніга славутага даследчыка гісторыі міжваеннай Заходняй Беларусі Ежы Тамашэўскага5, у якой паказаны разна- стайныя аспекты сацыяльна-эканамічнага развіцця Палескага ваяводства. Разам з тым, ён пісаў сваю манаграфію з апорай пера- важна на апублікаваныя ў польскім перыядычным друку і статы- стычных зборніках матэрыялы і без уліку беларускіх архіваў, што ў значнай супені абмежавала магчымасці навукоўцы.

 
 

На больш высокі ўзровень даследаванне азначанага пытання выйшла пасля 1991 г. з набыццём Рэспублікай Беларусь дзяржаўнай незалежнасці, калі замест пануючай у гуманітарнай навуцы гісторыка-партыйнай тэматыкі значна больш увагі стала нада- вацца сацыяльна-эканамічным і культурна-рэлігійнымаспектам, даследаванні набылі больш узважаны і абгрунтаваны характар,

напісаны з шырокім выкарыстаннем архіўных матэрыялаў1. Замест дамінуючай раней адназначна адмоўнай ацэнкі польскіх аграр- ных пераўтварэнняў даследчыкі зараз разыходзяцца ў сваіх ацэн- ках, паказваючы як станоўчыя, так і адмоўныя іх наступствы2.

Сярод польскіх навукоўцаў неабходна вылучыць Ядвігу Стабняк-Смагажэўскую3, якая разглядае насаджэнне вайско- вага асадніцтва, узаемаадносіны перасяленцаў з мясцовым насельніцтвам, паказваеасабліваестановішча Палесся, выкліканае яго памежным становішчам. Разам з тым варта падкрэсліць, што Стабняк-Смагажэўская з’яўляецца дачкой асаднікаў, у сувязі з чым асадніцтва атрымала ў яе працах даволі ідэалізаваны харак- тар. Азначанае пытанне асветлена таксама Браніславам Грала- кам4 і Міхалам Каспржакам5, даследаванні якіх прысвечаны мес- цу асаднікаў у аграрнай палітыцы польскіх уладаў.

Вялікая ўвага да дадзенай праблематыкі назіраецца ў беластоцкіх гісторыкаў Анджэя Смалярчука6 і Зоф’і Тамчонак7, дзякуючы якім знайшлі адлюстраванне многія раней невядомыя старонкі гісторыі Палесся 1921–1939 гг., паказаны найбольш харак- тэрныя для мясцовай вёскі адметнасці.

Сярод буйных даследаванняў, прысвечаных непасрэдна Па- лескаму ваяводству мэтазгодна вылучыць нядаўна выдадзеныя кнігі Войцэха Сляшынскага8 і Пятра Ціхарацкага9, у якіх паказа- на стаўленне польскай гістарыяграфіі, разглядаюцца рознастай- ныя аспекты сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця тагачаснага Палесся.

 

8 Śleszyński W.Województwo poleskie. Kraków, 2014.

9 Cichoracki P. Województwo poleskie 1921-1939. Z dziejów politycznych. Łomianki, 2014.

 

У цэлым неабходна падкрэсліць, што ў айчыннай і замеж- най гістарыяграфіі назіраецца вялікая колькасць прац, у якіх разглядаюцца шматлікія старонкі польскай аграрнай палітыкі ў 1921–1939 гг., разам з тым, нават да гэтага часу многія яе аспек- ты застаюцца яшчэ недастаткова вывучанымі і патрабуюць больш грунтоўнага асвятлення з улікам падыходаў сучаснай гістарычнай навукі і выкарыстаннем рознастайных крыніц.

Ажыццяўленне парцэляцыі. 28 снежня 1925 г. пасля пра- цяглага абмеркавання Сеймам міжваеннай Польшчы прыня- ты канчатковы варыянт аграрнай рэформы1. Законам праду- гледжвалася парцэляцыя (продаж сялянам зямлі невялікімі надзеламі – парцэламі) 200 000 га зямлі штогод на працягу пер- шых дзесяці гадоў. Парцэляцыя праводзілася за кошт дзяржаўных і памешчыцкіх зямель, сюды ж уключаліся пустуючыя землі, якія перайшлі ва ўласнасць дзяржавы: уладанні некаторых памешчыкаў непольскага паходжання, былыя ўладанні царскай сям’і і замежных грамадзян і арганізацый, былога Дзяржаўнага банка, кінутыя маёнткі і гаспадаркі, на якіх не аб’явіліся законныя ўладальнікі (бежанцы), а таксама царкоўныя і іншыя землі2. Варта падкрэсліць, што азначаная норма па розных прычынах увесь час не вытрымлівалася, у першую чаргу гэта было вынікам супраць- стаяння памешчыкаў, якія часцей за ўсё аддавалі на парцэляцыю горшыя землі.

Пры правядзенні парцэляцыі паветы падзяляліся на раёны па

катэгорыі зямлі. Так, Пінскі павет падзяляўся на чатыры раёны: першы – паблізу Пінска, ворная зямля чацвёртага класа каштавала 900 злотых за 1 га, пятага – 600, шостага – 400; другі раён – сярэдні кошт зямлі чацвёртага класа – 600 злотых, пятага – 450, шоста- га – 350 і гэтак далей3.

Просты селянін у большасці выпадкаў не мог купіць зямлю з-за яе высокага кошту: у 1927 г. адзін га ў Палескім ваяводстве каштаваў 660 злотых, у Віленскім – 610, у Навагрудскім – 830 зло- тых, а ў цэнтральных ваяводствах Польшчы яна была намнога вы- шэй – у Варшаўскім ваяводстве – 1320 злотых, у Кракаўскім – 3310 злотых за 1 га. Кошт зямлі на Беларусі быў самым нізкім з-за яе не самай высокай якасці іадносна слаба развітых сацыяльна- эканамічных адносін.

Усяго на 1939 г. у Палескім ваяводстве было распарцэлявана 223 800 га, на якіх было створана 34 700 гаспадарак1. Аб ходзе пра- вядзення тут па гадах парцэляцыі сведчыць наступная табліца2:

 

Год

Плошча (у га)

1919-1920

5 976

1921

2 408

1922

5 690

1923

8 709

1924

4 905

1925

10 823

1926

11 033

1927

17 613

1928

23 989

1929

21 704

1921-1929

106 874

1930-1937

100 452

1919-1937

213 300

1938

10 500

1939 (план)

12 000

Такім чынам, асаблівы размах, па трапнаму сцвярджэн- ню Пятра Ціхарацкага, парцэляцыя на Палессі набыла пасля заканадаўчага ўрэгулявання аграрнай рэформы ў 1925 г. і дзяку- ючы спрыяльнай эканамічнай кан’юнктуры наступных гадоў да пачатку сусветнага эканамічнага крызісу 1929-1933 гг. у рэгіёне ў гэтым плане быў ажыццёўлены асноўны аб’ём работ.

Польскія ўлады на самым пачатку падкрэслівалі, што “грамат- нае правядзенне аграрнай рэформы на палескіх землях дазволіла б вырашыць зямельныя праблемы, раўнамерна распаўсюдзіць зя- мельныя ўчасткі і нават атрымаць зямельныя лішкі, пры ўмове, што падзелу падлягалі б часткі дзяржаўных і прыватных лясоў, бо менавіта гэтыя змелі можна выкарыстаць пад ворыва”3, але ў цэ- лым парцэляцыя праводзілася абмежавана і не змагла выправіць сітуацыю да лепшага.

Насаджэнне асадніцтва. Галоўнай складовай часткай аграр- най палітыкі польскіх улад стала насаджэнне на новадалучаных землях вайсковых асаднікаў – перасяленцаў з ліку былых салдат і афіцэраў польскай арміі, якія ўдзельнічалі ў савецка-польскай вайне 1919–1921 гг. Яшчэ пад час вайны ў сваім распараджэнні ад 18 кастрычніка 1920 г. галоўнакамандуючы польскай арміяй Юзаф Пілсудскі абяцаў сваім салдатам – “Айчына Вас не забудзе. Зямля,

засеяная крывавым семем вайны, чакае севу спакою, чакае тых, хто меч зменіць на лемех”1. Пілсудскі заклікаў салдат праявіць у пра- цы такую ж адвагу, як і на вайне, абяцаў ім даць зямлю ў тых мес- цах, дзе яны раней ваявалі: “Кожны салдат павінен атрымаць за- ваяваную ім зямлю”.

Палескае ваяводства мела стратэгічна важнае памежнае зна- чэнне, таму планавалася густа засяліць яго перасяленцамі з цэн- тральнай Польшчы – каля 100 000чалавек. Гэтая тэрыторыя зда- валася кіраўніцтву Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы найбольш “надзейнай” – прыдатнай для далейшай каланізацыі, бо мясцовае насельніцтва “не мела ніякай нацыянальнай свядомасці, палітычна малаарганізавана”, таму паспяховай каланізацыі на думку польскіх улад не павінна было нічога перашкодзіць2.

Большасць асаднікаў атрымлівала ў Палескім ваяводстве па нізкім кошце ці навогул бясплатна па 15-45 га зямлі ў залежнасці ад вайсковыхзаслугізвання: паагульнапрынятамуправілупалкоўнік атрымліваў 30 гектараў зямлі, капітан – 20, паручнік – 15, рада- вы – каля 9-10 га, але былі і такія асаднікі, якіх надзялілі толькі 3-5 гектарамі зямлі3. Аб колькасці зямлі ва ўласнасці мясцовых вайсковых асаднікаў па дадзеным на 1932 г. сведчыць наступная табліца, з якой выцякае, што большасць асаднікаў на Палессі вало- дала буйнымі надзеламі (у многім гэта можна растлумачыць сла- бой урадлівасцю мясцовай зямлі)4:

 

да 5 га

5–10

10–15

15–20

20–25

25–30

30–35

усяго

2,2%

0,09%

5,0%

17,8%

38,4%

21,2%

15,3%

1133

Згодна закону ад 17 снежня 1920 г. на аднаго каланіста на аб- завядзенне гаспадаркай польскім урадам выдзяляліся:

Адна пара коней з вупражжу і воз пасля дэмабілізацыі асадніка;

80 кубічных метраў дрэва і іншыя неабходныя матэрыялы для ўзвядзення хаты і гаспадарчых пабудоў;

Крэдыт на 50 000 марак (1921 г.) на стварэнне гаспадаркі; Крэдыт на будаўніцтва па прашэнню асадніка, якое разгляда-

лася мясцовым павятоўчым надаўчым камітэтам для вызначэння памераў неабходнай дапамогі5.

Увесь працэс па надзяленні зямлёю асаднікаў ускладаўся на павятовы надаўчы камітэт, а Міністэрства вайсковых спраў разам з вайсковымі аддзеламі дывізій і брыгад ажыццяўлялі тэхнічны пад- зел зямлі на часткі пад кантролем павятовага надаўчага камітэта і Галоўнай зямельнай управы1. Асаднікі падпарадкоўваліся вышэйшаму вайсковаму камандаванню, трымалі сувязь з расквартараванымі паблізу армейскімі часткамі

У сувязі з тым, што ветэраны (асноўную частку якіх складалі былыя сяляне) доўгі час з-за войн былі адарваны ад зямлі і страцілі сельскагаспадарчуюкваліфікацыю(многіязіхяшчэзусіммаладымі людзьмі прызвалі ў рускую ці аўстра-венгерскую армію на пачатку жніўня 1914 г.), польскія ўлады стваралі для іх спецыяльныя кур- сы, на якіх будучых каланістаў вучылі асновам капіталістычнага вядзення сельскай гаспадаркі.

Дзеля атрымання зямлі асадніку неабходна было знайсці двух паручэнцаў, якія б неслі фінансавую адказнасць у выпадку яго неплацёжаздольнасці. Пры выкарыстанні пазык не па прызначэнні асадніку пагражалі такія меры пакарання, як датэрміновае вяр- танне грошай, ці, у выключных выпадках, пазбаўленне зямлі. Так, у 1930 г. у выніку правядзення ўладамі праверкі выкары- стання крэдытаў 36 вайсковых асаднікаў Брэсцкага павета было пазбаўлена сваіх надзелаў2.

Памер аплаты за зямлю прыроўніваўся да 30-100 кг збожжа за 1 га штогод з выплатай дзяржаве на працягу 30 гадоў, пачынаю- чы з пятага года пасля атрымання зямлі3. Паводле распараджэн- ня Прэзідэнта Польшчы Ігнацы Масціцкага ад 16 лютага 1928 г. плата асаднікамі ў злотых з гектара зямлі ў год у залежнасці ад мясцовасці і якасці зямлі вызначалася наступным чынам4:

 

Паветы

І клас

ІІ клас

ІІІ клас

Ворная зямля

Лугі

Ворная зямля

Лугі

Ворная зямля

Лугі

Брэсцкі

25

30

18

22

11

11

Іншыя паветы Па- лескага ваявод- ства

18

20

15

15

10,50

10,50

 

Такім чынам, дзякуючы добрай якасці зямлі і блізкасці Брэста- над-Бугам як адміністрацыйнага, гаспадарчага і культурнага цэнтра ваяводства мясцовыя асаднікі плацілі нашмат больш у параўнанні з перасяленцамі іншых паветаў.

Асаднік павінен на працягу года пасяліцца на сваім водру- бе і ў трохгадовы перыяд асвоіць яго, у адваротным выпадку яго маглі пазбавіць надзела. Так, напрыклад, спецыяльнай камісіяй у сакавіку 1926 г. пры праверцы асадніцкіх гаспадарак Брэсцкага павета ў асадзе Малыя Зводы гміны Лышчыцы было высветлена, што асаднік Станіслаў Грын апошні раз быў на сваім надзеле № 3 памерам 14,9 га восенню 1925 г. і да гаспадарчых работ фактыч- на не прыступіў, таму зямлю Грына перадалі на 6 гадоў яго суседу, уладальніку надзела № 2 памерам 14,6 га Марцэлю Кітаеўскаму1. Дакладныя дадзеныя колькасці вайсковых асаднікаў на тэрыторыі Палескага ваяводства на 1937 г. прыведзены ў змешча-

най ніжэй табліцы2:

 

Павет

Колькасць асаднікаў

Вайсковых з самага пачатку

Перайшло з цывільных

Брэсцкі

204

202

2

Драгічынскі

182

182

1

Кобрынскі

105

105

-

Косаўскі

117

117

-

Камень-Кашырскі

138

138

2

Лунінецкі

6

6

-

Пінскі

158

158

-

Пружанскі

142

142

-

Столінскі

74

74

-

Усяго

1116

1111

5

З мэтай падтрымкі вайсковых і цывільных асаднікаў, а так- сама для іх лепшай каардынацыі, Міністэрства вайсковых спраў міжваеннай Польшчы пры падтрымцы ўрада пачынае ства- раць грамадскія арганізацыі, у якіх галоўную ролю ігралі вай- сковыя асаднікі. Самай буйной з іх стаў “Саюз былых абаронцаў усходніх ускраін” (які потым пераіменаваны ў “Саюз асаднікаў”). Узначальваў гэтую арганізацыю Цэнтральны саюз асаднікаў у Вар- шаве, а ў кожным заходнебеларускім ваяводстве стваралася яго ад- дзяленне, мясцовыя павятовыя аддзелы і пярвічныя арганізацыі. Членам “Саюза асаднікаў” мог стаць кожны поўнагадовы

 

 
 

 

 

1 Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (ДАБВ). Ф. 60. Воп. 1. Спр. 17. Арк. 59. Прото- колы заседаний комиссии в составе представителей от окружного земельного управ- ления, Центрального союза осадников и Брестского поветового комитета по наделе- нию землёй военных осадников в Брестском повете от 24 марта 1926 года

2 Sprawozdanie wojewody Poleskiego na рosiedżenie Rady wojewódzkiej w grudniu 1937 r. Brześć-nad-Bugiem, 1937. S. 15.

 

грамадзянін міжваеннай Польшчы, які атрымаў асаду (надзел зямлі на новадалучаных тэрыторыях) ці меў права на яе атрыман- не, поўнагадовыя члены яго сям`і, прадстаўнікі адміністрацыйнага апарату асады, а таксама тыя грамадзяне, дзейнасць якіх магла быць для асаднікаў каштоўнай. Прыём у арганізацыю праходзіў непасрэдна на з`ездах пры рэкамендацыі павятовага аддзела і па пісьмовых характарыстыках двух членаў “Саюза асаднікаў”. У гэ- тую арганізацыю часта ўваходзілі таксама дзяржаўныя служачыя гмінных і павятовых устаноў, леснікі і г.д. Званне ганаровага чле- на арганізацыі прысуджалася рашэннем Агульнага сходу Саюза па рэкамендацыі Галоўнай управы. Першым ганаровым членам Саю- за асаднікі абралі Юзафа Пілсудскага1.

14 верасня 1922 г. старшыня Цэнтральнага Саюза асаднікаў ў Варшаве звярнуўся ў Палескую ваяводскую ўправу з просьбай аказаць падтрымку ў стварэнні ваяводскага аддзела “Саюза” ў сувязі з тым, што “Саюз асаднікаў” займае важнае месца ў абаро- не інтарэсаў Польшчы на “Крэсах Усходніх” і ўзмацнення тут поль- скага элементу. На працягу 1922 г. ў Палескім ваяводстве створана сетка павятовых арганізацый “Саюза асаднікаў” – адным з пер- шых яшчэ ў чэрвені 1922 г. створаны аддзел Брэсцкага павета, які размяшчаўся па адрасе: г. Брэст-над-Бугам, вул. Садовая, 37а. На момант стварэння аддзелу ў павеце налічвалася каля 650 членаў гэтай арганізацыі.

У Статуце “Саюза асаднікаў” сфармуляваны наступныя мэты і задачы будучай дзейнасці вайсковых асаднікаў:

Стварэнне ўмоў дзеля далейшага развіцця дзяржаўнай незалежнасці, развіцця краіны і дасягнення ёю магутнага становішча ў свеце;

Праца над павышэннем узроўню развіцця гаспадаркі краіны, асабліва на новадалучаных землях;

Выхаванне народных мас як свядомых грамадзян краіны; Рацыянальная перабудова зямельнага карыстання;

Апека над вайсковымі і цывільнымі асаднікамі, выхаванне ў іх пачуцця сваіх абавязкаў і правоў у адносінах да дзяржавы;

Абарона інтарэсаў вайсковых і цывільных асаднікаў пры правядзенні зямельнай рэформы і рассяленні асаднікаў.

Вайсковыя асаднікі сумесна з навакольнымі сялянамі стваралі розныя культурна-асветніцкія гурткі для выхавання насельніцтва ў польскім духу: так, на 1938 г. вядома аб існаванні

пад кіраўніцтвам асаднікаў аркестра мандаліністаў у Брэсце-над- Бугам. Амаль ва ўсіх паветах Палескага ваяводства асаднікамі арганізаваны бібліятэкі розных узроўняў, аднак кніг налічвалася мала – усяго каля 10-20 на бібліятэку. Папаўняць кніжны фонд асаднікі не мелі магчымасці, бо ўласных друкарняў у іх не было, а на закупку літаратуры патрабаваліся значныя фінансавыя сродкі. Выхад быў знойдзены ў стварэнні па заяўках чытачоў рухомых бібліятэк: так, напрыклад, у Брэсцкім павеце асаднікамі сабрана каля 100 тамоў кніг, падзеленыя на чатыры бібліятэчныя аддзе- лы. Больш шматлікай была перыёдыка, але яна дастаўлялася ча- сам са спазненнем у 1-2 месяцы1. Такім чынам, вайсковыя асаднікі выступалі ў Палескім ваяводстве ў 1921–1939 гг. у якасці яскра- ва акрэсленага польскага каланізацыйнага элементу, але ацэнь- ваць іх ролю ў гісторыі Палесся адназначна негатыўна нельга, бо іх гаспадаркі служылі для мясцовых сялян у якасці ўзору і такім чы- нам яны ўнеслі свой уклад у павышэнне ўзроўню іх агратэхнічнай падрыхтоўкі.

Правядзенне камасацыі. На 1921 г. каля 40 % сялянскіх га-

спадарак усходніх ваяводстваў міжваеннай Польшчы мелі некато- рыя зямельныя надзелы шырынёй 1–2, а 14 % гаспадарак – менш 1 метра ў шырыню, з-за гэтага на такіх надзелах селяніну з ка- нём было цяжка нават развярнуцца. Акрамя таго, пры захаванні цераспалосіцы паміж суседзямі часта адбываліся спрэчкі і як край- насць бойкі па праву валодання асобнымі надзеламі. У многіх вы- падках межы займалі да 10 % плошчы надзелаў2. Так, калі 12–ці марговая (морг – 0,56 га) гаспадарка складалася з 10–ці надзелаў даўжынёй 500 метраў і шырынёй 1 метр, адпаведная колькасць межаў забярэ на гэтую мэту 50 квадратных метраў (амаль морг, каля 8 %), не лічачы страт з-за складанай сістэмы даезду, выкліканай існуючай канфігурацыяй надзелаў3. Па меркаванні тагачасных даследчыкаў межы адначасова з’яўляліся рассаднікамі пустазелля і аблюбаваным месцам пражывання пацукоў і іншых шкоднікаў4. Наяўнасць цераспалосіцы можна растлумачыць у першую чар-

гу хуткім драбненнем сялянскіх гаспадарак па прычыне высокага натуральнага прыросту і немагчымасці набыць зямлю ў ад- ным месцы з-за яе дэфіцыту і высокага кошту. Зямля лічылася найбольш выгадным улажэннем капітала, таму калі ў сялян з’яўляліся свабодныя грошы, яны імкнуліся набыць паблізу на- ват самы невялікі надзел, што прыводзіла да распаўсюджвання цераспалосіцы і ўскладняла вядзенне асабістай гаспадаркі1. На- прыклад, у вёсцы Чудзін Лунінецкага павета ў перыяд з 1860 г. да 1931 г. насельніцтва павялічылася ў 4 разы, а зямлі ў іх уласнасці амаль не павялічылася. У наваколлі адсутнічала якая-небудзь магчымасць пражыць, акрамя земляробства. Калі адразу пасля адмены прыгоннага права ў вёсцы налічвалася 40 гаспадарак, то ў 1931 г. – 248. Некаторыя сяляне ў выніку мелі 1/48 першапачаткова- га надзела (менш 0,5 га). У рэшце рэшт палова гаспадарак не магла сябе з сям’ёй забяспечваць самастойна. Беззямельных налічвалася 19 сямей, шмат хто меў хлеба да новага ўраджаю толькі дзякуючы шырокаму ўжыванню бульбы. Каля 25 % гаспадарак мелі хлеб без цяжкасцяў увесь год, але і ў іх былі праблемы пры неўраджаю2.

31 ліпеня 1923 г. польскім Сеймам прыняты закон “Аб аб’яднанні

зямель” (камасацыі), які рэгламентаваў правядзенне работ па ліквідацыі цераспалосіцы на ўсёй тэрыторыі дзяржавы. Згодна з ім надзелы аднаго ўладальніка пры суадносінах даўжыні да шырыні менш 15 разоў, аддзеленыя ад сябе іншымі надзеламі, лічыліся раздробленымі і цераспалоснымі і падлягалі звядзенню па магчымасці ў адзін, адпавядаючы асновам справядлівага гаспа- дарання. Камасацыя праводзілася вызначаным зямельнай упра- вай і ўпаўнаважаным на падставе закона ад 15 ліпеня 1925 г. зем- лямерам з памерам старога стану валодання зямлёй ці без яго.

Сучаснікі разглядаемых падзей падкрэслівалі, што рэалізацыя камасацыі прыводзіла да павышэння ўраджайнасці зямлі дзя- куючы паляпшэнню якасці яе апрацоўкі. Так, напрыклад, пры аналізе 49 сялянскіх гаспадарак з 32 вёсак Палескага ваявод- ства, скамасаваных у 1927–1933 гг., зроблена выснова, што, калі пры цераспалосіцы ў цэнтнерах з 1 га ўраджай пшаніцы складаў 5,0, жыта – 7,0, ячменю – 4,8, аўсу – 10,0, бульбы – 85, сена – 13, то пасля камасацыі паказчыкі істотна павысіліся: пшаніца – 7,5, жыта – 9,0, ячмень – 8,0, авёс – 10,0, бульба – 100, сена – 163. Такім чынам, дзякуючы аб’яднанню надзелаў сяляне маглі больш даска- нала апрацоўваць сваю зямлю, выкарыстоўваць сельскаспадарчую тэхніку, угнаенні і г.д., не баючыся з-за гэтага ўступаць канфлікты з суседзямі.

Правядзенню камасацыі спрыяла павышэнне з 1935 г. цэн на прадукты харчавання і як следства паляпшэнне дабрабыту сялян, дзякуючы чаму яны маглі своечасова аплачваць патрабуемыя рабо- ты. Акрамя таго, з мэтай прапаганды камасацыі ў якасці ўзоравых у розных рэгіёнах дзяржавы ствараліся спецыяльныя забяспеча- ныя водапровадам, электрычнасцю і каналізацыяй вёскі (так зва- ныя “панятоўкі”, названыя ў “гонар” тагачаснага міністра сельскай гаспадаркі Юліўша Панятоўскага), землі якіх былі асушаны і ска- масаваны пад пільным наглядам уладаў1.

Дробным заходнебеларускім сялянскім гаспадаркам неабходна была дадатковая прырэзка ворных зямель для паспяховага пераа- долення негатыўных момантаў пры перасяленні на хутар, звязаных у першую чаргу з вялікімі фінансавымі выдаткамі па перанясенні хаты і гаспадарчых будынкаў на новы надзел, і для далейшага развіцця асабістай гаспадаркі2. Дзяржаўная крэдытавая дапамо- га сялянам выдзялялася з вызначаных на гэтыя мэты міністэрскіх фондаў у форме дадатковых банкаўскіх пазык пад 4 % гадавых. Уладальнікам новаствораных хутарскіх гаспадарак выдаваўся крэ- дыт: 1 200 (у выключных выпадках да 2 500) злотых на перанясен- не будынкаў і 600 (800) злотых на меліярацыю, а таксама малазя- мельным гаспадарам на набыццё дадатковай ворнай зямлі.

Заходнебеларускія сяляне спадзяваліся пры камасацыі павялічыць свае надзелы за кошт уладанняў мясцовых праваслаўных цэркваў (так званых “паповак”), але дабіцца сваёй мэты ім удавалася далёка не заўсёды, бо гэтыя землі пераважна перадаваліся асаднікам і сялянам-палякам ці рымска-каталіцкага веравызнання. Так, 16 красавіка 1937 г. з’езд служачых сельска- гаспадарчага апарата Палескага ваяводства прыйшоў да высно- вы, што “той, хто ўказвае ў дэкларацыі нацыянальнасць бела- рус, украінец ці яўрэй, не можа (не мае права) купіць зямлю” і патрабаваў забараніць праваслаўным купляць зямлю3.

Усяго паводле дадзеных статыстыкі на 1939 г. у Палескім ва- яводстве было скамасавана 71 818 гаспадарак з 499 вёсак агуль- най плошчай надзелаў у 609 798,9 га4. Землямерныя работы па камасацыі ажыццяўляліся вельмі марудна ў сувязі з неабходнас- цю высвятлення шматлікіх абставін землекарыстання і складан- ня вялікай колькасці неабходных дакументаў.

 

Пры аналізе паказчыкаў рэалізацыі камасацыі ў заходнебеларускіх ваяводствах трэба адзначыць, што найбольш цяжкая сітуацыя ў цэлым склалася менавіта ў Палескім ваяводстве, што было абумоўлена забагненасцю, неабходнасцю ажыццяўлення ў многіх выпадках меліярацыі, недахопам землямераў і беднас- цю навакольнага насельніцтва, у сувязі з чым тэмпы правядзення камасацыі на Палессі сталі самымі нізкімі.Ліквідацыя сервітутаў. У плане аграрнай рэформы (на аснове законаў, прынятых Сеймам 7 мая 1920 г. і 10 студзеня 1922 г.) пра- дугледжвалася ліквідацыя сервітутаў (агульнага сумеснага земле- карыстання) як дабраахвотным, так і прымусовым шляхам. У цэ- лым сервітуты былі з аднаго боку перажыткам з часоў паншчыны, з другога – жыццёванеабходнай для сялян рэччу – яны давалі ім магчымасць трымаць на выганах, пашах большую колькасць сель- скагаспадарчай жывёлы, на вадаёмах – вялікую колькасць хатняй птушкі, лавіць рыбу, а таксама такі неабходны лес для пабудовы хаты, нарыхтоўкі дроў, магчымасць бесперашкодна збіраць ягады, грыбы, мох і г.д.Згодна прынцыпам капіталізму ў маёмасці павінен быў быць толькі адзін уласнік.

Узамен страчанага сялянам прадстаўлялася кампенсацыя, але яна часцей за ўсё іх не задавальняла і таму вяскоўцы лічылі сябе пакрыўджанымі. У барацьбе за свае правы сяляне выкарыстоўвалі як легальныя, так і нелегальныя сродкі барацьбы: суд, Сейм, пе- рыядычны друк и г.д. Сяляне звычайна патрабавалі перадаць ім сервітут у поўную ўласнасць, для гэтага выбіралі дэлегацыі абара- няць іх правы, збіралі грошы, наймалі адвакатаў і г.д., але часцей за ўсё судыпасля працяглага разгляду выносілі рашэнне на ка- рысць памешчыка, спасылаючыся на юрыдычнае права ўласнасці памешчыкаў на гэтыя землі, якія існавалі з даўніх часоў і захава- ныя пры адмене прыгоннага права ў 1861 г. На такія рашэнні сяля- не падавалі апеляцыі, але і яны часцей за ўсё адхіляліся.

Пакуль ішло судовае разгляданне справы, сяляне паўсюдна карысталіся севітутамі, нягледзячы на забарону памешчыкаў. У вынікусяляне часта непрызнавалі вынікаў праведзенага зя- мельнага размеркавання, аказвалі прамы супраціў уладам, незаконнапаслі жывёлу на землях памешчыкаў, самавольнарубілі лес і г. д.Напрыклад, у цыркуляры столінскаму старасце палескі ва- явода Станіслаў Юзаф Даўнаровіч 26 мая 1924 г. пісаў, што “у апошні час у міністэрства ўнутраных спраў паступіла скарга дэлегацыі Па- лескага саюза памешчыкаў аб нібыта павялічыўшыхся выпадках масавай вырубкі лясоў і выкасу сенакосаў мясцовымі сялянамі на тэрыторыі некаторых паветаў”. Яшчэ болей грозныя масштабы набыла барацьба сялян супраць памешчыкаў і асаднікаў у форме падпалу іх маёнткаў і хутароў, што прыносіла найбольшы матэры- яльны ўрон.

Барацьба нярэдка працягвалася і пасля ліквідацыі сервітутаў, сяляне працягвалі ім карыстацца, нягледзячы ні на што. Памешчыкі вымушаны былі выклікаць паліцыю, каб справіцца з сялянамі. Напрыклад, сяляне вёскі Загор`е Кобрынскага павета на працягу доўгага перыяду дарэмна дабіваліся праз суд прызнання іх правоў на сервітут. Суд прыняўбок памешчыка. Войт патрабаваў ад сялян, каб яны пакарыліся судоваму рашэнню і спынілідалейшае карыстанне сервітутам. У сувязі з гэтым кобрынскі павятовы ста- раста паведамляў у ваяводскую ўправу, што “сельская грамада вёскі Загор`е катэгарычна і рашуча адмаўляецца падпарадкавац- ца, заяўляючы, што і надалей будзе пасці жывёлу на лугах, бо яны належаць вышэйазначанай вёсцы”1.

Галоўным арганізатарам супраціву сялян Палескага ваявод- ства была Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), якая вельмі часта з мэтай прыцягнення сялянскіх сімпатый дэклама- вала заведама невыканальныя ў тагачасных умовах, але вельмі прывабныя для іх лозунгі. Як паведамляў друкаваны орган КПЗБ “Чырвоны сцяг” (№ 1, 1933 г.), у вёсцы Баравікі Кобрынскага паве- та “разгарнулася барацьбу за вадзяны сервітут”. Пад кіраўніцтвам мясцовых камуністаў 45 сялян пайшлі на раку і прагналі 3 замож- ных аднавяскоўцаў, якія захапілі для сябе ўсю лоўлю рыбы на рацэ і арганізавалі яе лоўлю для ўсіх сялян “камунай”. Выступленне ся- лян было падаўлена паліцыяй2.

У пачатку студзеня 1933 г. у вёску Хорава Пружанскага павета прыехаў землямер, каб правесці абмер сервітутных зямель, якімі карысталіся сяляне, для іх пераразмеркавання. Па закліку чле- на КПЗБ Сцяпана Самайловіча сяляне адзінадушна вырашылі не аддаваць сваіх зямель і далучыцца да бастуючых рабочых ляс- ных промыслаў3.

Паводле заканадаўства ліквідацыя сервітутаў магла ажыццяўляцца і прымусова па заяве аднаго з зацікаўленых бакоў, якім звычайна выступаў памешчык. Так, напрыклад, у 1937 г. буй- ны землеўладальнік Караль Войцэх Пуслоўскі звяртаўся ў Пале- скую акруговую зямельную ўправу з просьбай аб ліквідацыі сервітаў і правядзення камасацыі ў маёнтку Целяханы Івацэвіцкага (раней

Косаўскага) павета ў сувязі з цяжкім эканамічным становішчам і скарачэннем даходаў. У прашэнні адзначалася, што сялянская жывёла часта псуе навакольны малады лес і атаву. Пры гэтым Пуслоўскі абяцаў дапамогу ў правядзенні камасацыі пазыкай у 50 % яе кошту1.

Усяго на 1939 г. у Палескім ваяводстве 45 600 сялянскіх га- спадарак было пазбаўлена права карыстання сервітутамі, за што атрымалі ўзамен кампенсацыю памерам 114 500 га і 28 300 зло- тых2. Ацаніць адназначна наколькі гэта было роўнавартасным не з’яўляецца магчымым. Разам з тым, варта падкрэсліць, што ліквідацыя сервітутаў стала самай неадназначнай і супярэчлівай часткай аграрнай рэформы.

Рэалізацыя меліярацыі. 15 лютага 1928 г. І. Масціцкі выдаў распараджэнне аб стварэнні Бюро праектавання меліярацыі Па- лесся (БПМП) з мэтай стварэння агульнага плана меліярацыі. Месцам размяшчэння Бюро вызначаўся Брэст-над-Бугам. БПМП падпарадкоўвалася непасрэдна міністру грамадскіх работ і павінна было распрацаваць агульны праект і праект каштарысу меліярацыі Палесся. Меліярацыя Палесся ўключала работы па рэгуляванні плыняў рэк, меліярацыі глеб, абапіраючыся на даследчыя ра- боты гаспадарцаў і знаўцаў прыроды краю. Акрамя таго, БПМП было абавязана распрацаваць абгрунтаваны план фінансавання меліярацыі рэгіёна3.

16 сакавіка 1928 г. І. Масціцкі падпісаў загад “Аб правядзенні меліярацыі пры ажыццяўляемай зямельнымі ўправамі перабудо- ве зямельных адносін”, якое прадугледжвала ажыццяўленне пры неабходнасці меліярацыйнай экспертызы, выкопванне каналаў, ірвоў, калодзежаў і г.д. Пры правядзенні аграрных пераўтварэнняў памерымагчымасціўладыпавінныбылівыканацьмеліярацыйную экспертызу, ажыццявіць неабходную меліярацыю, а таксама выка- паць, дзе таго патрабавалася, студні. Пералічаныя работы зямель- ныя ўправы мелі права выконваць самастойна альбо наймаць спецыялістаў звонку, на аплату гэтых работ сялянам выдзяляліся доўгатэрміновыя крэдыты4.

Кожнае рашэнне асушэння вялікіх абшараў багністых зямель павінна быць прынята толькі пасля сумленнай аграгідратэхнічнай экспертызы, якая на Палессі апынулася самай цяжкай з-за таго, што павінна было ацаніць наколькі гэтыя землі будуць свабоднымі ад доўгатэрміновыхвясенніх, ачасамілетніхразліваўнеўрэгуляваных рэк Палесся. У выпадку, калі змеліяраваныя землі трапяць пад разліў рэк, то пасеяныя на іх культуры загінуць. Такая эксперты- за павінна праводзіцца вельмі ўзважана, удумліва і з адказнасцю, у той час як у многіх выпадках гэта адсутнічала і ажыццяўлялася павярхоўна. Па ацэнках тагачасных польскіх даследчыкаў выра- шэнне праблемы шляхам пабудовы запруд было немагчымым, бо сяляне-палешукі іх не ўпільнуюць1.

Такая складаная ў сацыяльна-эканамічным плане сітуацыя была выклікана недахопам інвестыцый, якія сталі накіроўвацца ў належным памеры толькі тады, калі ажыццяўленнем меліярацыі на Палессі зацікавіўся галандскі капітал. Напрыклад, у 1928 г. спе- цыяльная камісія Лігі Нацый наведала Палессе і напісала спецы- яльны даклад ураду Польшчы і свайму кіраўніцтву, паводле яко- га асушэнне палескіх балот на тэрыторыі амаль 15 000 км2 магло стаць самым рэнтабельным мерапрыемствам у Еўропе дзякую- чы істотнаму павелічэнню ўраджайнасці змеліяраваных зямель2. Як пісаў былы старшыня Палескай акруговай зямельнай упра- вы, эканаміст Станіслаў Рухлоўскі: “толькі пры асушэнні палескіх лугоў можна было атрымаць у Заходняй Беларусі прыбытку на 29 млн. злотых у год”3.

У цэлым з 1930 г. на Палессі пачалася шырокая кампанія па асушэнні лугоў і арганізацыі ўзоравых гаспадарак з выка- рыстаннем значнай колькасці штучных угнаенняў. У 1931 г. па прыкладзе Валыні ў шырокіх масшатабах пачалася арганізацыя ўзоравых гаспадарак каля выкапаных каналаў. Разам з тым, такія гаспадаркі, нягледзячы на прыкладзеныя сялянамі вельмі знач- ныя намаганні даволі часта прыходзілі ў заняпад пасля ад’езду інструктара ваяводскай зямельнай управы. Напрыклад, у вёсцы Любашова Лунінецкага павета 22 га штучных лугоў заняпалі з-за некваліфікаванага нагляду.

На 1936–1937 бюджэтны год у Палескім ваяводстве праводзіліся ўступныя меліярацыйныя работы ў 60 аб’ектах на абшары 61 108,5 га, пракопванне ірвоў у 60 аб’ектах даўжынёй 1 473 км, апрацоўка меліярацыйных праектаў у 64 аб’ектах на абшары 53 982 га агульнай даўжынёй ірвоў 1 258 км. У 79 аб’ектах працы выконваліся пры дапамозе гмінных і грамадскіх (пры камасацыі) шарваркаў, што дазволіла сур’ёзна павялічыць колькасць работ без выкарыстання дадатковых крэдытаў1. Паводле дадзеных дзяржаўнай статыстыкі па стане на 1937 г. у Палескім ваяводстве была выканана рэгуля- цыя рэк і каналаў даўжынёй 1 300 км, пракопванне асушальных ірвоў на абшары 58 500 га2.

Такім чынам, неабходна зрабіць выснову, што польскія ўлады ў 1921–1939 гг. не змаглі цалкам дабіцца вырашэння пастаўленай перад сабою задачы і асушыць у Палескім ваяводстве патрабуемую колькасць балот у першую чаргу з-за слабой скаардынаванасці і недастатковага фінансавання3. Запланаваныя па ажыццяўленні меліярацыі на Палессі працы ў разглядаемы перыяд былі ўладамі выкананы толькі часткова і ў цэлым прынеслі нязначны гаспадар- чы эфект, нягледзячы на тое, што ў выніку асушэння балот магло бы істотна палепшыцца становішча мясцовых сялян.

Заключэнне. Сельская гаспадарка Палескага ваяводства ў міжваенны перыяд у цэлым захоўвала некаторую аграрную і тэхнічную адсталасць у параўнанні з агульнадзяржаўнай, насіла экстэнсіўны характар. Дамінуючую ролю ў сельскагаспадарчай вытворчасці займала памешчыцкае землеўладанне, у той час як частка палешукоў стаяла часам на мяжы выжывання ў вы- падку неўраджаяў і паводак. Паступова з далейшым развіццём вытворчасці ішло далейшае станаўленне капіталістычных адносін і арыентацыя на рынак мясцовых сялян.

Мэтамі аграрнай рэфомы, ажыццяўляемай польскімі ўладамі ў 1921–1939 гг. па ўсёй міжваеннай Польшчы, сталі мадэрнізацыя аграрнай вытворчасці, складванне адзінага народна-гаспадарчага комплекса, дасягненне харчовай бяспекі краіны, укараненне пе- радавых метадаў вядзення гаспадаркі, павышэнне агульнай агратэхнічнай культуры і адпаведна паляпшэнне ўрадлівасці зямлі і матэрыяльнага становішча мясцовага сялянства.

Правядзенне аграрнай рэформы на тэрыторыі Палескага ва- яводства ў 1921–1939 гг. спрыяла мадэрнізацыі мясцовай аграр- най сферы, пашырэнню перадавых метадаў апрацоўкі зямлі, паўсюднаму выкарыстанню штучных угнаенняў, тэхнікі, развяд- зенню адборных парод жывёлы і г.д. Паказчыкі прадукцыйнасці сельскай гаспадаркі ў 1930-я гады значна выраслі і дасягнулі ўзроўня перадавых краін свету: Францыі і ЗША, а ў некаторых выпадках нават пераўзыйшлі іх, павялічылася таксама коль- касць сельскагаспадарчай жывёлы. Разам з тым, станаўленне капіталістычных адносін не магло не выклікаць паскарэнне са- цыяльнай дыферэнцыяцыі мясцовага сялянства, асабліва праз вы- дачу крэдытаў, без якіх большасці вяскоўцаў немагчыма было пе- рабудаваць на новы лад сваю асабістую гаспадарку.

Неабходна падкрэсліць, што нягледзячы на тое, што мадэрнізацыя ў некаторай ступені прыпыняла працэс драблен- ня сялянскіх гаспадарак, іх дэцэнтралізацыя працягвалася ў першую чаргу з-за вялікага натуральнага прыросту мясцовага насельніцтва. Калі ў 1921 г. у Палескім ваяводстве налічвалася 55 800 гаспадарак плошчай да 5 га (47,9% усіх гаспадарак), то ў 1932 г. іх было 117 900 (55,4%), у той жа час колькасць гаспадарак плош- чай у 5-20 га ўзрасла з 56 100 да 86 900 (на 55%) пры росце агульнай колькасці гаспадарак на 79%.

Вата звярнуць увагу, што па сведчанні сучасных айчынных гісторыкаў адсутнасць звышрадыкальных пераўтварэнняў у аграр- ным сектары Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. (у адрозненне ад масавай калектывізацыі ў тагачаснай БССР) спрыяла захаванню ў сялянскіх сем’ях традыцыйнага ўкладу, працоўнай маралі, на- цыянальнай культуры і беларускай мовы1. Такім чынам, нягледзя- чы на тое, што не ўсе пастаўленыя задачы былі дасягнуы, мясцовая сельская гаспадарка зрабіла даволі значны крок наперад, а матэ- рыяльнае становішча мясцовага сялянства істотна палепшылася. У цэлым па меркаванні сучаснага польскага гісторыка Аляк- сандра Ліхаровіча, ажыццяўляемая перш за ўсё на аснове зако- на ад 28 снежня 1925 г. у міжваеннай Польшчы аграрная рэформа “была рацыянальнай спробай эвалюцыйнага ажыццяўлення ап- тымальнай – у рамках існуючых эканамічных магчымасцяў сель- скай гаспадаркі і дзяржаўных фінансаў – карэктуры (выпраўлення) ладу і структуры тагачаснай… вёскі”2. Аграрная рэформа 1921–1939 гг. згодна заканадаўства не была і не магла быць радыкальнай зме- най тагачаснага аграрнага ладу, бо з’яўлялася рэформай, а не рэва- люцыяй. Як слушна падкрэсліваюць даследчыкі, нават калі б яе не перарвала Другая сусветная вайна і былі б выкананы ўсе планы па парцэляцыі, гэтага не хапіла б пры выкарыстанні ўсіх існуючых зямельных запасаў на надзяленне ўсіх патрабуючых таго сялян.

Такім чынам патрабавалася мадэрнізацыя ў першую чаргу аграр- ных адносін, што і было ў выніку ажыццёўлена.

Віталь Гарматны (Мінск)

Agrarian reform in Polesie woiwodeship in 1921-1939 contribute to the modernization of the local agriculture, the expansion of advanced cultivation techniques, the widespread use of artificial fertilizers, machinery, etc. At the same time, the emergence of capitalist relations was accompanied by an acceleration of social differentiation of the local peasantry, particularly through lending, without which the majority of the villagers it was impossible to rebuild their personal economy in a new way.