Карэспандэнты штотыднёвіка аб значэнні «Нашай нівы»

З 1906 года цэнтрам беларускага нацыянальнага руху становіцца штотыднёвая газета «Наша Ніва». Рэдакцыя вызнача- ла сваю пазіцыю ў тым, што «Наша Ніва» «будзіць наш народ», «каб кожны беларус ведаў, што і ён чалавек і грамадзянін аднаго наро- ду». Члены рэдакцыі былі ўпэўнены, што «беларуская кніжка і бе- ларуская газета сталі патрэбай для «светлых мужыцкіх галоваў». За чатыры гады выдання імі было надрукавана 906 уласных ка- рэспандэнцый з 489 вёсак, мястэчак і інш. населеных пунктаў Беларусі, 246 вершаў 61 песняра і 91 апавяданне пісьменнікаў. Але «Наша Ніва» пачала выходзіць у складаны час, «калі ўсе пачалі чурацца грамадскай працы» і «трудна было чакаць дапамогі ад інтэлегентнай Беларусі». Таму рэдакцыя штотыднёвіка ў 1910 го- дзе выступіла с просьбай: «Падтрымайце «Нашу Ніву» грашыма, не дайце загінуць адзінай газеце, каторую беларускі мужык лічыць сваёй…»1. Аб папулярнасці газеты сведчыць шматлікая карэспандэнцыя,дасылаемая яе падпісчыкамі і проста зацікаўленымі асобамі ў рэ- дакцыю. Леанід Ігнацьевіч Шашурасастанцыі Быцень Слонімскага ўезда ў лісце ад 13 кастрычніка 1909 года пісаў: «Видел в Минске Константина Мицкевича. Кланялся Вам. Выглядит довольно хо- рошо… Пришлите мне «Нашу Ниву». Впоследствии сам попробую писать по белорусски, тем более, что в этом крае язык ближе всего подходит к литературному белорусскому наречию (я говорю о языке, на котором говорят жители-крестьяне)»2. А Васіль Фаміч Казакевіч з Ражан Ломжынскай губерні выказаў жаданне «подписаться на один из лучших белорусских литературных органов»3. Агент «На- шай Нівы» Фабіян Шантыр са Слуцка Мінскай губерні адзначаў:

«Маю вялікую надзею, што кожны чалавек, прачытаўшы шчырыя словы Вашай газэты на роднай мове,.. дасць асвету для адраджэн- ня гэтай мовы ў родным краю»1. Павел Сьнігір занатаваў, што калі ён прачытаў газету, то зразумеў «прычыну нашай нядолі, бо мы, бе- ларусы, дагэтуль былі матэр’ялам для другіх народоў, каторые на кошт нашых сіл будуюць сабе лепшае жыцьцё». Рэдакцыя адказа- ла яму: «Старайцеся-ж дзеля супольнай добрай і вялікай справы ўсьведаміць хоць аднаго чэлавека, а гэтым вы сабе паставіце жывы памятнік»2.

Стаўленне да «Нашай Нівы» з боку сялян было неадназначным. Напрыклад, у заходнебеларускім рэгіёне было адчувальным моц- нае пранікненне польскай гаворкі. У Карыцінскую парафію Са- кольскага ўезда нехта даслаў некалькі нумароў газеты, і мясцовыя сяляне іх прачыталі. Малодшае пакаленне стала сцвярджаць пра

«хамскую», недастойную для іх мову, а больш сталыя людзі, наад- варот, выступілі ў абарону беларускай мовы. Язэп з-пад Карыціна заўважыў: «Лепей мець свой уласны кут, як быць прымаком у чу- жой хаце»3.

У мястэчку Волпа Гродзенскага ўезда традыцыйна жыхары- католікі размаўлялі на польскай мове, а праваслаўныя – на ру- скай. Карэспандэнт Алексюк заўважыў яшчэ адну негатыўную рысу з жыцця мясцовых сялян – п’янства («корчмы паўнюсенькі беларусамі»). Калі ксёндз аб’ехаў навакольныя вёскі і правёў з сялянамі гутаркі аб шкоднасці празмернага ўжывання гарэлкі, то праз тыдзень яны напіліся ў два разы болей4.

А ў вёску Жортай Барысаўскага ўезду Мінскай губерні, як пісаў нехта «А.С.», «рух беларускі ешчэ ні даткнуўся гэтай старонкі, але народ ні страціў сваёй мовы і звычаёў і не відаць, каб ён іх чураўся. Але і тут маладыя хлопцы – хто ад купцоў, а хто у салда- тах – павывучываліся расейскіх «словечэк» і фарсяць імі перад про- стым беларусам»5. Цікавы факт апісаў карэспандэнт Ф. Чэрышэвіч з мястэчка Капыль Мінскай губерні. Хлопцы, якія паступалі на ву- чобу ў народнае вучылішча, г.зн. «надзевалі гузікі», сталі чурацца сваёй роднай мовы і размаўляць па расейску. Адзін з іх заявіў карэ- спандэнту, што беларуская мова мёртвая і гаварыць на ёй – значыць

«воскрешать мертвое». На што Ф. Чэрнышэвіч заўважыў: «Аднак вы адважны чэлавек, што не баіцёся жыць сярод мерцвякоў»6.

А. Петрашкевіч з вёскі Рэпішчэ Вілейскага ўезда Віленскай губерні даносіў у газету, што мясцовыя сяляне –«п’яніцы, разбойнікі, ды ўсё народ цёмны». Ён чытаў ім «Нашу Ніву». Сяляне ўважліва слухалі і нават зайдросцілі карэспандэнту, што ён так шпарка чытае. Калі А. Петрашкевіч прапанаваў аднавяскоўцам сапраць грошы, каб падпісацца на «Нашу Ніву» ці «Беларускі календар», то яны адмовіліся1. Але прага сялян даведаў і асветы ўжо была відавочнай. Карэспандэнт з Магілёва пісаў, як мясцовы настаўнік чытаў вяскоўцам артыкулы са штотыднёвіка, і яны прасілі яго, «каб часьцей чытаў ім пра ўсё, што робіцца па вёсках нашай абшырнай, але йшчэ дужа цёмнай Беларусі»2.

Беларусы, якія мігрыравалі ў глыб Расіі, з радасцю знаёміліся з рэдкімі для іх нумарамі штотыднёвіка. Марк Тарсоў з вёскі Юшко- ва Табольскай губерні пісаў: «Нашу Ніву» чытаюць тут рускія і бе- ларусы, «вольные перэселенцы… жычым ёй доўгіх гадоў…»3. Чытач з Варшавы праз тры гады наведаў сваю радзіму – Случчыну, «многа ўгледзеў і пачуў новаго, а найлепш падабалася мне газэта ў нашай роднай беларускай мове, каторую мой брат выпісывае…»4.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» імкнулася падтрымаць прыхільнікаў беларускай мовы і культуры. «Праца адзінокіх людзей слабая, калі німа падмогі ўзяго грамадзянства, – адзначалася на зварот Аніські. Будзьце-ж сяўцом, каторы сеець сьвет с поўнай рукі»5. Олехновічу- Чэркасу адказалі наступнае: «Кожная пара рук, а перэдаўсім гара- чые сэрцы могуць многа зрабіць для нашай бацькаўшчыны, калі хоць двух-трох людзей зробяць праўдзівымі сынамі свайго краю. Там, на чужыне, у Рэвелі, многа нашых братоў па крыві, а мала па духу; страйцеся-ж разбудзіць у іх дух, і гэто будзе найбольшая за- слуга ваша перад родным краем»6.

Цесную сувязь з «Нашай Нівай» падтрымліваў Максім Багдановіч. У Літоўскім цэнтральным дзяржаўным архіве захоўваецца ліст, у якім паэт звяртаецца да рэдакцыі газеты: «Я временно живу в Ялтъ. Вышлите туда «Нашу Ніву» за 1908 г. от 1-го до 16-го номеров включительно и 26-ой номер (17 номеров – 85 к.) русским шрифтом по адресу: Ялта, Аутка, пансіон «Шалаш» М.А.Богдановичу. С почтением, М.Богданович». В постскриптуме он отметил: «Адрес точен: Аутка, а не Алупка»7. Член рэдакцыi «Нашай Нiвы» В.Ю. Ластоўскі ўспамінаў, што ў 1909 годзе Максiм Багдановiч даслаў некалькi сваiх вершаў. Ядвiгiн Ш. назваў іх «дэкадэншчынай», але Янка Купала «iнтуiтыўна вычуў у гэтых першых паэтыцкiх спробах у Максiме Багдановiчу сапраўднага мастака». У абарону паэта выступіў Сяргей Палуян, Чыж, а пазней Антон Луцкевiч. У вынiку вершы М. Багдановіча былі надрукаваны на старонках штотыднёвіка ў 1910 годзе, што выклікала актыўную дыскусію. Праз два гады паэт наведаў сваю бацькаўшчыну. Яго запрасіў Антон Луцкевіч «да свайго дзядзькi, дробнага шляхцiца, якi меў свой фальварак недзе мiж Вiлейкай i Менскам». На канікулах М. Багдановiч напiсаў шмат вершаў. Рукапiс пад назвай «Кнiжка выбраных вершаў» у 1913 годзе быў надрукаваны рэдакцыяй «Нашай Нiвы» як зборнік вершаў «Вя- нок, кнiжка выбраных вершаў». Вацлаў Ластоўскі раз’ясніў чыта- чам: «вянок на магiлу С.А.Палуяна»1.

Такім чынам, матэрыялы (лісты і публікацыі) карэспандэнтаў газетысведчацьабвядучайролі«Нашай Нівы» уразвіццібеларускай асветы, фарміраванні нацыянальнай культуры і самасвядомасці.

Віктар Белазаровіч (Гродна)

The article discusses the perception of the first Belarusian weekly newspaper «Nasha Niva» her readers and correspondents. Reveals the attitude of the newspaper from peasants and intellectuals. Lit national- Patriotic position of the editorial Board of «Nasha Niva».

Гісторыя Беларусі ў ХХ стагоддзі. Памяці прафесара Івана Коўкеля: зб. навук. арт. / Пад рэд. А. Горнага. – Гродна : ЮрсаПрынт, 2017. – 266 с