Каляды

І такі ў нас буў абычай, што хадзілі з хаты да хаты шчадраваць. Прыходзілі і к хазяіну, спрашываем:

Можна ў вас паспяваць?

– Да, пажалуста, спявайце.

– А каму ж вам спяваць, сыну ці дочкі?

– Вот і сыну Васільку, і дочкі Людачцы.

Вот мы і спяём:

Маладая Людачка,

Не спі, не ляжы,

Не спі, не ляжы,

Галоўку ўчашы.

Прыедуць к табе каралевічы,

Святы вечар!

Прывязуць сукно не мераная,

Святы вечар!

Яна малада, да разумная,

Узяла сукно, перамерала,

Узяла срэбра, пераважыла,

Каралевіча не зняважыла.

Мы ж цябе, Людачка,

Не зневажаем,

З Новым годам паздравляем.

Ды з Новым годам, Ісусам Хрыстом,

Ісусам Хрыстом, святым Ражаством.

Свято Ражаство радасць прынясло,

Свята Васіля развесяліла.

Іван Крысціцель воду акрэсціў,

Воду акрэсціў, на весь свет пусціў.

На весь свет пусціў, людзей зрадасціў.

Мы ж цябе, Людачка, не зневажаем,

Ды з Новым годам паздраўляем.

Дай, Бог, пераждаць

Ды на будушчы даждаць.

 

А цяпер сыночку Васілёчку:

Ішоў Васілёк беражынаю,

Найшоў ветачку пад крушынаю.

То не ветачка-вінаградачка,

То Васількова ненаглядачка.

Ён яе шукаў – у ладачкі пляскаў,

Ён яе найшоў – упрысядкі пайшоў.

Святы вечар!

Тады ўжо нам дарылі, давалі ў сумкі нам і хлеб, і сала, і калбасу, і што ў каго было, і дзеньгі. Падзякуем, ідом у другую хату шчадраваць.

І яшчо такі абрад быў. Хадзілі, козку ляпілі, ну-такі, дугу такую трэба было сагнуць, абруч такі, тады туды мальчык паміж ног яе, і галаву, так галаву возьме, абапнецца пакрывалам, рожкі здзелаем. Тады ўжэ мальчыкі да й дзевачкі вялі тую казу. Вот ідуць і заходзяць, спрашваюць:

Можна ў вас з казою паспяваць?

– Можна, можна, заходзьце, рады мы вам.

Прыходзім у хату на парог і пачынаем “казу” спяваць:

Ого-го, каза,

Ого-го сіра!

Дзе рогі дзіла?

– На соль праіла.

Соль дарагая,

Шэрсць залатая.

На печы аўвёс

Вялікі парос.

На палу жыта

Нагамі збіта.

(І козанька тая нагамі топае, як танцуе).

Ой, ты, козінька,

Дай, ні ляніся.

Па ўсяму двару

Гаспадарскаму

Расхадзіся.

Гаспадар ідзе –

Каляду нясе

І калядзіцу, і паляніцу.

Пусць каза ўпала,

Здохла, прапала.

Устань, козінька (падымаюць мальчыкі яе за пола, цягнуць, устала),

Развесяліся,

Па ўсяму двару павесяліся.

Ну, даюць усякую дару тым мальчыкам, казе: “На, каза, ты ж шчадравала, зашчадравала”. І дзякуюць, і дзякуюць хазяіну, ідуць у другую хату з казою.

Ну, патом яны, у другой хаце, гавораць: “Хазяін, хазяйка, давай сала, каўбасу, а то ў цябе хату разнясу. Давай дару добрую, харошую, штоб на той год у цябе было, штоб ты прынімаў нас і нас дарыў!

Ну, хазяін даёт на тарэлачкі, падносіць, угашчае. Ну, і тыя дзеткі рады ўжо булі. Бяруць усё ў торбачку сваю і ідуць да другой хаты.

Ну, ішчэ булі такія людзі, што булі жадныя, не пускалі, проста дзетак, ну і взрослых. І вот, яны просяцца, просяцца, а іх не пускаюць: “Не нада, у нас ужо булі”. А ў іх не булі, а яны не хочуць. Жалеюць, нічога не даюць! Дзеткі пастаяць ды спяюць ёй:

Штоб пад етаю хатаю

Вырасла вішня,

Штоб на на ету хазяйку

Напала ненавісця,

Штоб у яе нічога не було:

Ні сабе, ні людзям,

Калі яна нас не пусціла.

Пойдуць, і етай хазяйцы яно ўжо не харашо, нада прынімаць, нада пускаць. Это, вучы, раз в год.

Это булі дзеткі, а шчэ дзевачкі і жэншчыны маладыя хадзілі шчадраваць. Папінаюцца, панадзяюцца: тая ўрачом, а тая Дзед Мароз, тая санітарка якая. Прыдумаюць, паадзяюцца, пабяруць сумкі і ідуць шчадраваць. Вот прыйдуць і гавораць:

Ну, хазяін з хазяйкаю, можна шчадраваць?

– Можна, можна!

– А каму ж вам спяваць?

– Спявайце, у мяне дочка Лідачка.

Вот мы і пяём:

Маладая Лідачка пшанічку жала,

Пшанічку жала, снапочкі вязала.

Прыйшоў да яе татачка яе:

– Ну, што, дачушка, вяжы пшанічку,

Усяку пашнічку.

Настаўляем коп, як на небі зор,

Завесім стажок, залаты вяршок.

А на тым стажку сіў сокал сядзіць,

Сіў сокал сядзіць, далёка глядзіць.

Ой, як далёка, на сіняе мора.

На сінім моры карабель плыве,

А ў тым карабле Ванечка сядзіць,

Ванечка сядзіць, стрэлачкі стружа,

У пучочкі вяжа, на ўводы пускае.

Нашчадруем, багата чаго давалі: і віно, і гарэлку давалі такім ужо ўзрослым. Ну, патом ужо прыходзілі і к каторай жа хазяйцы ў дом, усё этае разложым, дабавім свайго чаго, гуляем, спяваем, тады ідом у клуб. У клубе гулянкі булі. Як это було весела. У беднасці жылі і ў горы, ну, усё адна була вясёласць, була радасць. Празнік – это було Ражджаство, это було вялікае празнік. Это було очэнь радасна.

Ну, шчэ звязду ў нас вадзілі. Дзелалі яе такія парні 5 ці 6 такіх рожак, тады плёначкаю, а ў сярэдзіну такую хфанеру клалі, туды іконку – Божую Мацер ці Спасіцеля, закрылі плёначку. Свечку ставілі, свеча штоб гарэла. І вот парні, маладыя мужыкі, позна ўжо вечарам, ужо праходзяць шчадравальнікі, і жэншчыны, і дзеткі з казою параньшэ. А тады ўжо ідзе звязда. А звязда – гэта божа мілы! Эта такая прыгажосць, я проста не знаю, ну мала такіх було людзей, штоб не пусцілі звязду. Эта ідзе ў хату звязда, Божая Мацер, Гаспод Спасіцель. І каждая страшылася звязду не пусціць. Мужыкі маладыя, парні маладыя, і вот яны прыходзяць:

Можна звяздою паспяваць?

– Можна, можна, спявайце.

Вот яны пачынаюць спяваць:

Ражджаство тваё, Хрысця, Божа наш,

І Васіля, і свет міра розумам,

Неба звяздою ўчашчылася.

Мы цябе кланяем, сонца праўды,

Госпадзі, слава цібе.

Хазяіна з хазяйкай паздраўляем

І на многае лета іх паздраўляем.

Многае лета, многае лета,

Многае лета.

Хазяіна з хазяйкай садзяць на стулы і да паталка падкідаюць іх, падкідаюць і гавораць: “Хазяіна з хазяйкай на многае лета, хазяіна з хазяйкай на многае лета, хазяіна з хазяйкай на многае лета! Дай, Бог, пераждаць і на будучы год даждаць. Штоб у вашым доме була радасць, була здароўе, штоб у вас усё вялося: і худобка, і сям’я була здарова. Дай, Бог, вам усяго харошага!”

Тыя ўжо падзякуюць: “Спасібо вам, спасібо!” І ета ўжо всегда давалі бутылку: хто віно, хто гарэлку, калбасу, сала, хлеб, што було, тое давалі, дзеньгі давалі – усё давалі звяздзе. Эта ўжэ звязда, эта ўжо ўсе пускалі, бо була гэта Гасподзь Бог, була радасць, ждалі етага дзянька, ждалі етых людзей, штоб яны пабылі. Ета сільная радасць. Уродзе чалавек як хварэе, аж здаровы становіцца, еслі ўжо пабудуць людзі такія ў домі.

Ну, йшчэ куцці. Это булі 3 куцці. Першая куцця – это була посная куцця. Варылі боршч з грыбамі, гушчу з пярловай крупы (варылі такую кашу, называлася гушча), кампот варылі, яблыкі сухія й грушы, а боршч з грыбамі буў, рыбку купіш, рыбка і вот ету куццю саблюдалі. Павячэраем, гуляць не хадзілі нікуда, ета булі дома ўсе, штоб уся сям’я була дома, штоб усягда було ў доме спакойна, благапалучна і ціха.

Патом була другая куцця. Эта 6-га, а то була 14-га. То называлася ўжо багатая куцця. Это ўжо хадзілі шчадраваць, шчадроўнікі прыходзілі, дарылі. Гатаваліся, усё ўскаромнае варылі: халадзец, ну і боршч усядно, і гушчу ўсядно варылі, гушчу і кампот. Ставілі на кут, у вугал, дзе абразы, стульчык паставіш там, і туды паставіш куццю. Хлебушак на тую на кашу ложыш, ставіш яе параньшэ, а паставіш яе зараня, нясеш: “Кох-кох-кох, кохкаем”. Это, штоб кураняткі ўводзіліся, наседку каб пасадзіць, каб ўводзіліся кураняткі. Ну, павячэраеш ужэ. Бліны пеклі. Бліны пеклі рана, пака вячэра, і вот дзяўчата, каторыя маладыя, всягда бралі таго бліна первага, то ў мяне дзеўкі булі, і вот я пяку бліны, кажу: “Дзяўчата, я бліны пяку!” І вот яна таго бліна ў палаценца ўверня, запазуху паложыць і войдзе за свой парог, ці на вуліцу, як ні стрэне нікога. І вот яна встрэціць мужчыну ці парня, і яна яго спросіць: “Как вас завуць?” Ён ёй атвеціць. І вы знаяце, эта всё яно спалнялася. Как таго зваць парня ці мужчыну, Коля ці Вася, всягда будзе ў яе жаніх, мужык, яна выйдзе за яго замуж.

На эту куццю, на багату, ён (хазяін) браў кулёк саломы і ставіў на кут. І тую саломку рассцілалі на стол, тады скацеркаю закрывалі, і тады ўжо павячэралі, пастукалі па етай саломцы, а тады ўжо назаўтра пашчытаюць, сколькі зярнятак там усыпалася. Это столькі ўжо будзе хлеба, такі ўраджай будзе.

Вот пабегаюць дзеткі, пагуляюць, тады ўсе павячэраем. На гэтую куццю, ужо багатую, чатырнаццатага, эта ўжо ідуць гуляць. Пашчадруюць, ідуць хлопцы з звяздой, дзеўкі спяюць, сяло разлягаецца, красіва. Ідом у клуб, у клубе танцы, гуляюць жэншчыны з мужчынамі, маладыя, старыя бабулі – для ўсіх було месца. Пойдзем да хаты, дзеўкі варажыць пачынаюць. Вот, я малітву прачытала, эта прыйшла з гулянкі дзевушка маладая в дзевятнаццаць лет. Ну, прачытала малітаўку божую і гавару: “Суджаны-ражаны, сасніся мне, пакажыся ў сне! Суджаны-ражаны, пакажыся мне ўва сне! Суджаны-ражаны, пакажыся мне ўва сне! За каго я выйду замуж”. І вот сніцца мне сон, што я прыходжу к дому. Дом стаіць невялікі, абыкнавенны дзеравенскі дом, а там стаіць вродлі парень такі і гаварыць: “Вот ета на цебе еты ключ, это вам ключ от вашага дома, аткрывайце, не бойцеся!” І вот я прыйшла, аткрыла той дом. Сядзіць маладой красівый парень, полный, красівый. І вот я пасматрэла на яго і думаю: “Ого, Госпадзі, я знаю, ён з нашай дзярэўні”. А ён багата старшы за мяне – на сем лет. Ну, вот, сасніўся мне такі сон і думаю, што ета пустое, не можа ж такі старшы, пажылы ўсё ж, а я шчэ маладая. Ну вот, прашлі годы і знаеце, савпадзенне прышло, сыгралі свадзьбу.

А трэцяя куцця була ета 18. Это строгая куцця, посная, строгая-настрогая куцця. Вот на ету куццю ўжо тожа варылі боршчыкі з грыбамі, няма грыбоў – алейчыку ўвальёш, цыбулькі ўкінеш, ну ён укусненькі, пярловачкі ўсыплеш, боршчыку зварыш, расольчыку такога, гушчу эту зноў варыш, кашу ету, і кампоцік.

А на галодну куццю, эта ўжо звалі дзеда Мароза. Гушчу ставілі есці і ложкаю па чыгунку стукалі: “Мароз, Мароз! Ідзі гушчу есці, а ў Пятроўку не ідзі (бывае, што ўжо ў Пятроўку мароз бывае, ужо марозіць), бо будзем цябе жалезнаю пугаю біць”. Пастукаюць, пагавораць, і ўсе лажацца спаць, сям’я ўся. Ніхто нікуды ні хадзіў, ні блудзіў, ні гуляў – усе булі дома, а Крашчэнне назаўтра святое, тагда ўжо гулялі, ішлі ў клуб, усюды гулялі. Вот такі буў абычай.

Запісана ў в. Дуброўнае Брагінскага р-на

ад Міхаленка Вольгі Якаўлеўны, 1932 г.н.,

студэнткай Баўтручок Л.

 

Маладая Марыйка

Пшанічку жала,

У тры снапы клала.

І падходзяць да яе

Семера сватоў:

– Маладая Марыйка,

Ці пойдзеш за нас?

– Не сватайце мяне

У чыстым полі,

А бярыце мяне

У бацькоўскім доме.

У бацькоўскім доме

Тры старожы.

Першы старожа –

Бацька ў парозе.

Гарэлачку п’е –

Дачку замуж аддае.

Другі старожа –

Маці ў хаце.

Падарачкі складае –

Дачку выправажае.

Трэці старожа –

Брат у варотах.

Конікаў сядлае –

Сястру праважае.

Святы вечар!

Запісана ў в. Асарэвічы Брагінскага р-на

ад Канцавой Марыі Іванаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Лук’янавай Л.

 

Ішоў Юрачка беражынкаю

Святы вечар!

Знайшоў кветачку пад лазінкаю.

Святы вечар!

То не кветачка-вінаградачка.

Святы вечар!

Яго дзевачка-ненаглядачка.

Святы вечар!

Ён яе шукаў – у ладкі пляскаў.

Святы вечар!

Ён яе знайшоў – у пляскі пайшоў.

Святы вечар!

Запісана ў в. Зарэчча Брагінскага р-на

ад Шаўчэнка Таццяны Аляксееўны, 1958 г.н.,

студэнткай Лук’янавай Л.

 

Пане гаспадару,

Ой, выйдзі на двор,

Паглядзі ў бор.

Што ў тваім барэ

Шуміць да й гудзе?

Шуміць да й гудзе –

Пчольна маць ідзе,

Пчольна маць ідзе,

Усе раі вядзе,

Усе раі вядзе,

Да й рассылае,

Да й навучае:

– Ляціце, пчолкі,

У Іванаў востраў.

Нясіце, пчолкі,

Мядок салодкі.

Мядок салодкі –

То гаспадару.

Жоўценькі вашчок –

Богу на свячу.

Святы вечар!

З Новым годам!

З Святым Васіліям!

Запісана ў в. Зарэчча Брагінскага р-на

ад Якаўцовай Кацярыны Іванаўны, 1935 г.н.,

студэнткай Лук’янавай Л.

 

Ой, рана, рана

Куры папелі.

Святы вечар! (паўтараецца пасля кожных 2-х радкоў)

Ой, рана, рана

Хлопчык Іванька ўстаў.

Іванька ўстаў,

Тры свячы ссукаў.

Першую спаліў,

Умываючы.

Другую спаліў,

Абуваючы.

Трэцюю спаліў –

Братоў пабудзіў.

Брацікі, уставайце

Ды конікаў сядлайце.

Высачылі яны

Куну ў дзераві.

Высваталі яны

Дзевачку ў церамі.

На табе, татка,

Куну ў дзераві.

На табе, мамка,

Нявестачку ў церамі.

Навучай яе,

Як сама знаеш:

Каб тонка прала,

Ды не парвала.

Каб громка ткала,

Ды не заткала.

Запісана ў в. Зарэчча Брагінскага р-на

ад Фраловай Кацярыны Дмітраўны, 1913 г.н.,

студэнткай Лук’янавай Л.

 

Малады Колька

Коніка паіў.

Святы вечар!

Коніка паіў

Ды з ім гаварыў.

Святы вечар!

– Ой, каню, каню,

Я цябе прадам.

Святы вечар!

Я цябе прадам,

Ды казу куплю.

Святы вечар!

– Ой, Коля, Коля,

Не прадай мяне.

Святы вечар!

Як будзеш жаніцца –

Правязу цябе.

Святы вечар!

Добры вечар!

Запісана ў в. Касачоў Брагінскага р-на

ад Прышчэп Юліі Аляксееўны, 1932 г.н.,

студэнткай Лук’янавай Л.

 

Начынаюць празнуваць Каляды з вечара 6-га студзеня, з вялікай вячэры. Каляды цягнуцца аж да Вадохрышча, што адмячаецца 19-га студзеня. Раней да Каляд сільна старанна гатовіліся. Кожан стараўся да етых дней выкарміць кабанчыка, каб на Каляды была свяжына. Перад Калядамі прыбіралі двор, хлеў, хату. Уся сям’я даўжна була памыцца. Хазяйка займалася прыгатаваннем вялікай вячэры. Абязацельна варылі боршч, гушчу, кампот і, канечне, куццю.

Куццю варылі не так, як шчас з гатовых круп. Бралі ячмень, таўклі яго ў ступе, выносілі на мароз, каб перамерз, патом пераціралі, сыпалі ў варніцу і ставілі варыць у печ. Патом дабаўлялі ў куццю алей, соль ці сахар, хто як. Так варылі першую посную куццю. Другую куццю варылі перад Новым годам, 13-га студзеня. Ета куцця называлася сытая або шчодрая, і ў яе дабаўлялі сала, мяса. Трэцяя куцця варылася на Вадохрышча. Яна тожа была посная, і варылі яе так, як і первую.

І так, вечарам перад Раством пасля першай зоркі ўся сям’я садзілася за стол. Хазяін браў варніцу з куццёй, выходзіў на ганкі і казаў: “Мароз, мароз, ідзі куццю есці, да не марозь летам, а марозь зімой”. Пасля етага пачыналі вячэраць. Вяршок куцці зразалі і аддавалі курам, астатнюю хазяйка ставіла на кут на сена і зверху клалі кусок хлеба. Калі хазяйка несла куццю на кут, яна даўжна була кохкаць, як кура, а сена з-пад куцці патом лажылі ў курыныя кублы. Усё ета рабілася для таго, каб куры добра неслі яечкі.

Па першай куцці глядзелі, які будзе ўражай ячменю: як выпра куцця з варэйкі – уражай будзе добры, як не – то не.

Перад Новым годам варылі сытую куццю, вячэра тожа була сытая. Людзі верылі, што чым сытней сустрэнеш Новы год, тым сытнейшы ён будзе. Стараліся згатовіць не менш сямі страў. Пяклі каўбасы, мяса, коўбік, крывянкі, варэнікі і яшчэ багата чаго.

13-га студзеня называюць у нас Шчадрухай. Вечарам па сёлах хадзілі гурты шчадроўнікаў. Яны заходзілі ў хаты і шчадравалі. Звычайна шчадроўнікі насілі з сабою “звязду”, якую рабілі з бумагі, досак, вешалі на яе ленты. Нярэдка шчадроўнікі пераапраналіся і іх няльзя було ўгадаць.

На Новы год, 14-га студзеня, хадзілі засявальнікі. Яны заходзілі ў хату і рассыпалі па палу якое-небудзь зярно і казалі: “Сею, сею, засяваю, з Новым годам паздраўляю!” Калісь засяваць хадзілі дзеці.

На другі дзень Новага года на Брагіншчыне буў такі звычай, ён і шчас ёсць, як хросным бацькам насіць шчадроўнае сваім хрэснікам.

У ноч перад Новым годам дзяўчаты варажылі. Варожбы булі розныя. Абдымалі ў цемнаце з заплюснутымі вачыма штакетнік: калі штакецін цотны лік, то быць  у етым годзе ў пары, калі няцотны – то не.

Так жа хадзілі ў павець і ў цемнаце наўгад бралі палены і глядзелі: цотна або не.

Кідалі цераз вароты сапог: у які бок насок паказвае, у той бок і замуж іці.

Кідалі бліны сабаку: чый блін першы сабака з’есць, тая дзеўка першая і замуж пойдзе.

А яшчэ варажылі так. Дзеўка ноччу каля поўначы шла да калодзейжа, вешала на яго замок, патом быстра, не абарочваючыся, бегла ў хату, лажыла ключ ад замка пад падушку і казала: “Сужаны, ражаны, прыдзі ключа прасіць, каня паіць”. Патом лажылася спаць і не казала больш ні слова.

Больш сталыя людзі на працягу ўсіх Каляд глядзелі на пагоду. Калі на Раство доўгія сасулькі – будзе добры ўражай лёну, калі на небе шмат зорак – летам у лесе будзе шмат ягад, калі ідзе снег – год будзе багаты хлебам.

Запісана ў в. Касачоў Брагінскага р-на

ад Мельнічэнка Марыі Якаўлеўны, 1944 г.н.,

Прышчэп Юліі Аляксееўны, 1932 г.н.,

студэнткай Лук’янавай Л.

 

Першы дзень перад Калядамі ўсё гатовілі. Памятаю, што ў нас на першую куццю (іх усяго 3 было) ставілі мелам крэсцікі на дзвярах і ўсюды, і дажа ў сараі. І я ўжо гэта не ведаю, для чаго.

На першую куццю варылі боршч з грыбамі. Перад Новым годам была багатая куцця – тут ужо варылі ўсё скаромнае з мясам. І абязацельна гушчу варылі з малаком. Трэцяя куцця галодная. Мы цэлы дзень нічога не елі, а ўвечары – толькі поснае.

На куццю ў нас клікалі мароз і гаварылі: “Мароз, Мароз, хадзі кашу есці, а летам не хадзі, бо будам біць жалезнымі пруццямі” (гэта перад Хрышчэннем).

Сена ў нас клалі на кут, а таксама пеклі пусты пірог і кашу “гушчу” (то з яечнай крупы) і лажылі туды.

Гэта трэба было, каб усё было добра.

Калядоўшчыкі прыходзілі са звяздой і казою, нешта спявалі, я памятаю толькі “… каза мала, дай кусок сала…”. Казой быў мужчына. Во, памятаю, што калі калядаўшчыкі заходзілі ў хату, то звязду не ўносілі, са звяздой стаялі на двары.

У нас варажылі на шчадруху (багатая куцця).

Абхватвалі частакол і лічылі па парам. Калі чотнае, то будзеш у пары, калі не, дык не.

Перакідвалі цераз варота обувь, сапог ці што, каб знаць, адкуль прыдзе жаніх.

Яшчэ трэба было дзень не есці, сабраць хлеба кусок, бліна, звязаць у вузел і пакласць пад падушку, і гаварылі: “Лажуся ўмесце, прысніся жаніх нявесце”. Потым нельзя гаварыць нічога.

Яшчэ, але ж гэта ў пост перад Пасхай на Андрэя, лажышся спаць і гаворыш: “Калапелькі сею святому Андрэю. Дай, Божа, знаці з кім мне ў пары стаці”. І таксама нічога не гаварыць.

Запісана ў г. Гомель

ад Злыдзенка Любові Мікітаўны, 1928 г.н.

(раней пражывала ў п. Новы Шлях Брагінскага р-на),

студэнткамі Ліпавай К., Савінскай І., Прыходзька К., Чарновай Л.

 

Сабіраліся разам, шчадравалі. Збіраліся толькі старыя. Песні пелі шчадроўныя.

Хадзіла пава па крутой гарэ,

Па крутой гарэ пер’я збірала.

У рукаве складала, з рукава брала,

З рукава брала, у вянок клала.

Да дайшла ж да адной цэркаўкі.

Паву пазналі, шапкі здымалі,

Шапкі здымалі, у яе спыталі:

Ці ты папоўна, ці ты каралёўна?

Не папоўна я, не каралёўна,

Дачка я мужыка беднага.

Па ўсяму сялу ходзяць, ну, ні ў кожную хату, а ў якую нада зайсці. Якая хата пустая, а якія пазумукаюцца. Заходзяць у хату, кажуць: “Добры вечар, – кажуць, – мы цябе не зневажаем, да з Новым годам паздраўляем!”. Тажы ўжэ просім разрышэння песню пець. Да і пяём:

Ішоў Віцятка беражынкаю,

Найшоў ветачку над ражынкаю.

То не ветачка вінаградная,

Яго Рымачка ненаглядная.

Её он шукаў, ладачкі плясаў.

Он яе найшоў, упрысядкі пайшоў.

За адну ручку ўзяў, падарачак даў.

За другую ўзяў ды і пацалаваў.

Мы цябе, Віценька, не зневажаем,

З Новым годам паздраўляем.

І з Ісусам Хрыстом, Святым Ражаством.

Ражаство прыйшло – радасць прынясло.

Дай, Божа, добры вечар.

Ну, хто садзіўся за стол, хто стоячы, елі потым, пілі. Давалі сала, гарэлку. А тады ішлі з хаты і далей хадзілі па другіх хатах. Пелі і яшчэ другія песні.

Малады па хаце хлопчык ходзіць

І татку просіць:

– Ой, татка, татка, ажані мяне.

– А, сынок, каго ж ты любіш?

– Я ту люблю, што па небу ходзіць,

З месяцам гаворыць.

Яна ж сядзіць пад замкамі, пад старажамі.

Я тыя замкі меччу рассяку,

Каршукову дачку за сябе вазьму.

А тых старажоў коп’ямі разаб’ю.

Святы вечар.

 

 

Народная духоўная культура Брагіншчыны: фальклорна-этнаграфічны зборнік / Складальнікі: Новак В.С., Коваль У.І.