Кадравая і антыкарупцыйная палітыка як фактары развіцця грамадзянскай супольнасці

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання»

 

 

ІНФАРМАЦЫЙНАЕ ПАВЕДАМЛЕННЕ

 

ПАВАЖАНЫЯ КАЛЕГІ!

Запрашаем Вас прыняць удзел у працы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі  “Кадравая і антыкарупцыйная палітыка як фактары развіцця грамадзянскай супольнасці”, якая адбудзецца 24–25 мая 2018 года ў г.Магілёве, Рэспубліка Беларусь.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  1. Шляхі і метады процідзеяння карупцыі ў сучасным грамадстве і гістарычнай рэтраспектыве.
  2. Карупцыйная і некарупцыйная мадэлі грамадскага ладу ў гістарычным, сацыялагічным і філасофскім вымярэннях.
  3. Кадравы патэнцыял прамысловасці БССР і галін эканомікі сучаснай Рэспублікі Беларусь.
  4. Кадравая палітыка дзяржаўнай улады як інструмент павышэння эфектыўнасці работы прамысловасці ў XIX – пачатку ХХІ стст.
  5. Кадравае забеспячэнне сістэмы вышэйшай адукацыі і карупцыйныя рызыкі.
  6. Перадумовы і фактары карупцыйнай практыкі ў сістэме дзяржаўнага кіравання.
  7. Развіццё грамадзянскай супольнасці і самакіравання як фактару, які ўплывае на фарміраванне кадравага патэнцыялу і антыкарупцыйнага асяроддзя.
  8. Сацыяльна-дэмаграфічныя наступствы ўрбанізацыі Беларусі і іншых краін.

 

У рамках канферэнцыі запланавана правядзенне Круглага стала, прысвечанага 45-годдзю Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

 

Даклады ўдзельнікаў канферэнцыі будуць выдадзеныя да пачатку канферэнцыі ў выглядзе рэцэнзаванага зборніка навуковых артыкулаў. Праезд удзельнікаў канферэнцыі, іх пражыванне і харчаванне аплачвае той бок, які камандыруе.

 

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

 

Для ўдзелу ў канферэнцыі  неабходна да 1 мая 2018 г. падаць матэрыялы дакладаў (у электронным выглядзе) і заяўку ў аргкамітэт. У заяўцы пазначаюцца : прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы (вучобы), пасада, вучоная ступень і званне, тэма даклада, паштовы і электронны адрас, нумар тэлефона.

Адрас аргкамітэта: 212027, Рэспубліка Беларусь, г.Магілёў, праспект Шмідта, 3 УА ”Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання”, тэл/факс +375 222 480011, е-mail: mgup@mogilev.by ; ihar.pushkin.st@gmail.com

 

 

Патрабаванні да дакладаў: Шрыфт Times New Roman, 14 pt, міжрадковы інтервал 1.0. Аб’ём да 6 старонак фармата  А 4. Палі: верхняе, правае, левае, ніжняе – 25 мм. Абзацны водступ – 1,25. Першы радок –прозвішча і ініцыялы аўтара (аўтараў), горад, назва ўстановы. Наступны – назва даклада вялікімі літарамі. Кожны радок – з абзацнага водступа, з выраўноўваннем па левым баку і без кропкі напрыканцы. Далей тэкст  – з абзацнага водступа, з выраўноўваннем па шырыні. Спасылкі на літаратуру афармляюцца ў квадратных дужках, дзе пазначаюцца парадкавы нумар і старонка цытаванай крыніцы. Спіс літаратуры і крыніц падаецца ў канцы і афармляецца згодна ГОСТу 7.1-2003. Не дапускаецца выраўноўванне тэкста з выкарыстаннем знакаў прабелу, сцісканне шрыфта і змяненне інтэрвала, выкарыстанне аўтаматычнай расстаноўкі пераносаў.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору прадстаўленых тэкстаў. Матэрыялы з парушэннем указаных патрабаванняў, не адпаведныя тэматыцы канферэнцыі, крытэрыям навуковасці тэкста, альбо якія патрабуюць карэктуры, не дапускаюцца. Аргкамітэт не дае даведак аб ходзе экспертызы асобных прац.

Асабістае запрашэнне на ўдзел у канферэнцыі будзе даслана пасля атрымання заяўкі, знаёмства з матэрыялам даклада і станоўчага рашэння аргкамітэта наконт  прыняцця даклада да ўдзелу ў канферэнцыі.

Аргкамітэт пакідае за сабой права ажыццяўляць перавод матэрыялаў у электронную форму з размяшчэннем іх у электронным архіве ўніверсітэта і ў Расійскім індэксе навуковага цытавання на платфоме elibrary . ru у вольным доступе.

 Дадатковую інфармацыю можна атрымаць звярнуўшыся да каардынатара канферэнцыі: Пушкін Ігар Аляксандравіч, к.г.н., дацэнт, тэл.: (0222) 481560; +375447038758; Бубнаў Юрый Міхайлавіч, д.с.н., прафесар, тэл.: +375296673185

 

 

Прыклад афармлення тэкста даклада

 

  Агееў А.Р. (Магілёў, УА “МДУ імя А.А. Куляшова”)

 

УДЗЕЛ МАГІЛЁЎСКАГА БЕЛАРУСКАГА КАМІТЭТА Ў ПЕРШЫХ ДЭМАКРАТЫЧНЫХ МУНІЦЫПАЛЬНЫХ ВЫБАРАХ 1917 ГОДА

 

[Тэкст]................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................ [1, с. 23].

 

Спіс літаратуры і крыніц:

  1. Васілеўскі, Ю. Кахановіч Міхаіл Сiлуянавiч / Ю. Васілеўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.4. / Беларус.Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш. – Мінск: БелЭн, 1997. – С. 153.
  2. Спіс Магілёўскага Беларускага гуртка // БДАМЛМ. – Ф. 3. Воп. 1. Спр. 136. Арк. 14.