ХІV Гарадзенскія навуковыя чытанні

18 верасня 2019 года ў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” адбудуцца ХІV Гарадзенскія навуковыя чытанні “Гродзеншчына: 75 гадоў здзяйсненняў”, прысвечаныя 75-годдзю стварэння Гродзенскай вобласці (далей – Чытанні).

 

Арганізатары Чытанняў:

упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама;

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя                 Я.Ф. Карскага”.

 

Тэмы для абмеркавання:

  • сацыяльна-эканамічнае развіццё Гродзенскай вобласці: 1944-2019 гг.;
  • станаўленне адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорту на Гродзеншчыне;
  • гарадская архітэктура другой паловы ХХ ст.;
  • асаблівасці міжнацыянальных адносін і этнаканфесійнай сітуацыі Прынёмання;
  • турыстычны і краязнаўчы патэнцыял Гродзенскай вобласці;
  • знакамітыя імёны Прынёманскага краю;
  • гродзенскі край у мастацтве і літаратуры.

 

Рабочыя мовы:

  • беларуская;
  • руская;
  • польская.

 

Умовы ўдзелу.

Да ўдзелу ў Чытаннях запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных органаў кіравання, навукоўцы, краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў, архіваў, грамадска-культурных аб’яднанняў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі і інш.

Пражыванне, харчаванне, транспартныя расходы – за кошт удзельнікаў Чытанняў (пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў з замежных краін – за кошт арганізатараў мерапрыемства).

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да  2 верасня 2019 г. даслаць заяўку і назву даклада па электроннай пошце krai@grodnolib.by, info@grodnolib.by.

          Рэгламент: даклады  – 15 хвілін.

 

Патрабаванні да афармлення даклада.

Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і практычнае значэнне. Матэрыялы плануецца апублікаваць да пачатку работы Чытанняў. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на Чытанні.

Назва даклада; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/суаўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на Чытаннях; кантактныя адрасы і тэлефоны.

Даклад падаецца на адной з моў (беларускай, рускай, польскай); рэзюмэ – на мове даклада і рускай мове.

Аб’ём даклада (разам з рэзюмэ, ілюстрацыямі і дадаткамі) – не больш за 6 старонак фармату А4, Times New Roman, 13 кегель, палутарны міжрадковы інтэрвал, тып файла – doc альбо rtf (Microsoft Word); рэзюмэ на мове даклада – не больш за 700 сімвалаў (з прабеламі), на рускай мове – не больш за 500 сімвалаў (з прабеламі).

Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, спасылкі – у канцы сказа ў квадратных дужках, напрыклад: [2, с. 27].

 

Час і месца правядзення:

18 верасня 2019 г., 11.00-16.00;

ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя                 Я.Ф. Карскага” (г. Гродна, вул. Замкавая, 20, Новы замак).

 

Каардынатары:

Кучынская Алена Віктараўна, загадчык аддзела краязнаўства

Тэлефон: 8 (0152)71-89-54; 8029 5827393

e-mail: krai@grodnolib.by

 

Ігнатовіч Марына Эдвардаўна, намеснік дырэктара

Тэлефон: 8 (0152)71-89-42; 8029 5863500