Дзярэчын: старонкі гісторыі

ЗЭЛЬВЕНСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

АДДЗЕЛ ІДЭАЛАГІЧНАЙ РАБОТЫ, КУЛЬТУРЫ І ПА СПРАВАХ МОЛАДЗІ

 

У канцы жніўня 2016 г. ў аграгарадку Дзярэчын Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці

праводзяць

навуковую канферэнцыю “Дзярэчын: старонкі гісторыі”

 

Мэты і задачы канферэнцыі:

  • вывучэнне гістарычнай спадчыны роднага краю;
  • каардынацыя дзейнасці даследчыкаў, якія займаюцца вывучэннем гісторыі малой радзімы;
  • прыцягненне ўвагі грамадства да вывучэння гісторыі роднага краю.

 

Асноўная тэма канферэнцыі – мястэчка Дзярэчын, яго гісторыя ад вытокаў узнікнення да Вялікай Айчыннай вайны.

Тэматыка выступленняў можа датычыцца розных сфер вывучэння гісторыі Дзярэчына.

 

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца краязнаўцы, даследчыкі, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі ўстаноў адукацыі.

 

Для ўдзелу ў канферэнцыі да 1 жніўня неабходна даслаць у аргкамітэт заяўку на электронны адрас zelva_crb@mail.ru ці на факс 8 (01564) 2 54 23.

 

Форма заяўкі на ўдзел у канферэнцыі:

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара
  2. Месца працы/вучобы
  3. Назва дакладу
  4. Неабходнасць дэманстрацыйнага абсталявання
  5. Тэзісы дакладу
  6. Кантакты (тэлефон, e-mail)

 

Выдаткі на праезд, харчаванне – за кошт прымаючага боку.

 

Праграма канферэнцыі будзе даслана пасля рэгістрацыі заявак.