Белорусские татары накануне и в годы Великой Отечественной войны

Беларусь з’яўляецца шматнацыянальнай і шматканфесійнай краінай. Вывучэнне разнастайных аспектаў гісторыі такой нацыянальнай меншасці ў рэспубліцы, як татары, якія ўжо больш за 600 гадоў пражываюць на гэтых землях, актуалізуецца ва ўмовах правядзення дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на падтрымку раўнапраўнага існавання розных нацыянальных супольнасцяў, стварэнне ўмоў для развіцця іх культур і захавання гістарычных традыцый. Даследаванне дзейнасці, у тым ліку ўдзелу ў антыфашысцкай барацьбе, беларускіх татараў ідзе ў кантэксце агульнай дзяржаўнай тэндэнцыі, накіраванай на вывучэнне і актуалізацыю гісторыі апошняй вайны на  тэрыторыі Беларусі.

За час, які прайшоў пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, напісана нямала прац, у якіх разглядаюцца розныя пытанні гісторыі Беларусі ваеннага часу. Шмат якія з гэтых праблем вывучаны дастаткова грунтоўна, іншыя знайшлі толькі фрагментарнае адлюстраванне ў пасляваеннай навуковай распрацоўцы падзей вайны на тэрыторыі Беларусі. У айчыннай гістарыяграфіі разглядаецца становішча нацыянальных супольнасцяў Беларусі ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі, прадстаўлены інтэрнацыянальныя аспекты антыфашысцкай барацьбы і інш. Аднак што датычыцца гісторыі падчас Вялікай Айчыннай вайны татарскай нацыянальнай меншасці Беларусі, то комплекснага даследавання дадзенай праблемы да сѐнняшняга часу ў гістарычнай навуцы не маецца. Неабходна таксама адзначыць, што вывучэнне вызначанай праблематыкі прыўносіць уклад у развіццѐ айчыннай арыенталістыкі, дазваляе прасачыць пэўныя сувязі беларускіх татараў з мусульманскімі краінамі. Увогуле, сусветная гістарыяграфія з цікавасцю ставіцца да вывучэння розных аспектаў гісторыі мусульманскіх абшчын як суседніх Беларусі краін, так і далѐкага замежжа. Этнічная супольнасць незалежна ад яе колькасці, якая захавала сваю ідэнтычнасць, заслугоўвае ўвагі гісторыкаў.

Вывучэнне ўкладу беларускіх татараў у агульную Перамогу над нямецка- фашысцкімі захопнікамі з’яўляецца актуальным як для захавання сяброўства і талерантных узаемаадносін у беларускім грамадстве, асабліва на фоне сусветных этнаканфесійных праблем сучаснасці, так і для грамадзянска- патрыятычнага выхавання студэнцкай і вучнѐўскай моладзі.

Храналагічныя межы даследавання ўключаюць перыяд напярэдадні і падчас Вялікай Айчыннай вайны (1939–1945 гг.). Аднак логіка навуковага пошуку робіць неабходным вывучэнне і ранейшага часу, паколькі паводзіны беларускіх татараў у гады вайны шмат у чым былі абумоўлены абставінамі іх існавання ў складзе БССР і Польскай дзяржавы. Так, у дадзеным выпадку  было мэтазгодным сканцэнтраваць увагу на этнаканфесійным становішчы  татарскіх абшчын пад уплывам нацыянальнай і рэлігійнай палітыкі ўлад  вызначаных дзяржаў.

У дысертацыйным даследаванні выкарыстоўваецца тэрмін «беларускія татары», пад якім разумеецца татарскае насельніцтва, пераважна мусульманскага веравызнання, што пражывала на тэрыторыі БССР, якая адпавядае адміністрацыйным межам на 01.01.1941 г.

Трэба   адзначыць,   што   дадзеную   супольнасць   можна   было   б  назваць і «літоўскімі татарамі», паколькі гэта найменне нагадвае аб тым, што іх продкі з’явіліся тут у часы Вялікага Княства Літоўскага. Аднак у ХХ ст. і асабліва ў апошнія яго гады ўзнікла тэндэнцыя прысвойваць нашчадкам «літоўскіх татараў» у кожнай з тых дзяржаў, дзе знаходзяцца іх паселішчы, адпаведныя назвы. Такім чынам, «літоўскімі» застаюцца толькі тыя татары, якія жывуць у Літоўскай Рэспубліцы.   Таму  ў  дысертацыйнай   працы   будзе   апраўданым   ужываць назву

«беларускія татары». Дадзены тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў айчыннай гістарычнай навуцы такімі даследчыкамі, як І. Б. Канапацкі, Л. М. Лыч, А. І. Смолік і інш.

У працы, дзеля таго каб пазбегнуць паўтораў, аўтар у некаторых выпадках ужывае таксама такую назву, як татарскае насельніцтва беларускіх зямель.

Трэба дадаць, што ў ХІХ ст. пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі на тэрыторыі Беларусі сталі сяліцца прадстаўнікі цюркскіх народаў Крыма, Паволжа, Каўказа. Бoльшасць з іх таксама называліся татарамі. Зразумела, працэс міграцыі працягваўся і ў ХХ ст. Але відавочна, што гэтыя перасяленцы не належаць да нашчадкаў «літоўскіх татараў», таму ў дадзеным даследаванні яны не бяруцца пад увагу. Беларускія татары выдзяляліся намі на падставе іх месца нараджэння (на беларускіх землях), самаідэнтыфікацыі (як прадстаўнікі татарскага народа), характэрных для беларускіх татараў прозвішчаў.

У даследаванні рознабакова разглядаецца дзейнасць беларускіх татараў у  гады Вялікай Айчыннай вайны. Звесткі аб удзеле іх у Арміі Краѐвай адсутнічаюць.

Грибова Светлана Владимировна