Беларусь і суседзі: шляхі фарміравання дзяржаўнасцi, мiжнацыянальныя i мiждзяржаўныя адносiны

Жадаючым прыняць удзел у рабоце канферэнцыi неабходна даслаць заяўку і матэрыялы дакладаў (паведамленняў).

Асноўныя  праблемы  для  абмеркавання:

  1. Рэч Паспалітая абодвух народаў: гістарычны лёс і гістарычная спадчына
  2. Этнарэлігійныя і нацыятворчыя працэсы ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе ў XVІ – пачатку ХХ ст.
  3. Імперыі і народы Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў ХІХ – пачатку ХХ ст.
  4. Этнадэмаграфічныя і палітычныя праблемы Беларусі і Ўсходняй Еўропы ва ўмовах Першай сусветнай вайны
  5. Праблемы фарміравання нацыянальнай дзяржаўнасці ва Усходняй Еўропе ў першай паловв ХХ ст.
  6. Беларусь і Украіна ў 20-30–я гг. ХХ ст.: падзеленыя народы, падзеленае грамадства
  7. Беларускія праблемы ў еўрапейскай палітыцы (1918 – 1945 гг.)
  8. Беларусь і суседнія народы ва ўмовах Другой сусветнай вайны.
  9. Беларусь і суседзі ў другой палове ХХ- пачатку ХХІ ст.

 

 

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў

 

Заяўку на ўдзел у канферэнцыі просім даслаць да 15.03.2016..

Матэрыялы дакладаў (адзін экземпляр на паперы і адзін на электронную пошту) неабходна даслаць да 01.04.2016 г.

на электронную скрыню: czaropka@gmail.com, czaropka@tut.by

або на адрас: Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны,

                 кафедра ўсеагульнай гісторыі,

                 246019, г. Гомель, вул. Савецкая, 104,

                 Рэспубліка Беларусь

кантактныя тэлефоны:  (8-0232) 60-74-90, 60-40-60

 

Рэдакцыйная рада пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для выдання

 

Матэрыялы аб'ёмам 15–16 тыс. знакаў павінны быць набраны ў рэдактары MS Word праз 1 інтэрвал шрыфтам Times New Roman памеру 12pt без пераносаў. Палі: верхняе, левае, правае – 2 мм, ніжняе – 25 мм. Першы радок злева – УДК. Праз радок справа – ініцыялы аўтара (аўтараў) і прозвішча, назва установы. Наступны радок праз інтэрвал, – назва матэрыялу вялікімі літарамі (па цэнтры). Праз радок друкуецца анатацыя (300‑600 знакаў памеру 11pt без пераносаў). Праз два радкі друкуецца тэкст дакладу. Спасылкі на літаратуру і крыніцы даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спіса выкарыстаных крыніц і літаратуры, наступныя лічбы – старонкі ці аркушы. Напрыклад: [1, с.15–16]. Пасля асноўнага тэксту даецца спіс выкарыстанай літаратуры і крыніц, аформлены адпаведна з патрабаваннямі ВАК Беларусі. Да тэкста дакладу просім дадаць пераклад анатацыі на англійскую мову.

Рабочыя мовы канферэнцыі беларуская, украінская, руская, польская, англійская.