Афіцыйная маладзёжная палітыка на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля разгрому Беларускай сялянска-работніцкай грамады

Моладзь складала значную частку насельніцтва міжваеннай польскай дзяржавы. Па меркаванню тагачасных польскіх дэмографаў, на працягу 1921 – 1936 гг. працэнт моладзі ў адносінах да ўсяго насельніцтва краіны вагаўся ад 21,7% до 16,7%1.Што ты- чыцца Заходняй Беларусі, то, згодна з афіцыйным перапісам насельніцтва 1931 г., на тэрыторыі Віленскага, Навагрудскага, Палескага ваяводстваў і пяці паветаў Беластоцкага ваяводства пражывала 814 193 чалавекі ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў2, што складала 19,5% ад усей колькасці жыхароў рэгіена.

Як і большасць усяго насельніцтва ўсходніх ваяводстваў 2-й Рэчы Паспалітай, асноўная частка заходнебеларускай моладзі жыла ў сельскай мясцовасці. У гарадах пражывала толькі 14,3% мясцовага маладога пакалення. Для параўнання: у цэнтраль- ных ваяводствах у гарадах жыло 34,4% моладзі, на захадзе 2-й РП – 35,5%, а ў сярэднім па ўсей краіне – 24,8%3.

Больш складаным з’яўляецца пытанне аб нацыянальным складзе маладога пакалення. Безумоўна, ен прыблізна адпавядаў нацыянальнамускладуўсягонасельніцтва Заходняй Беларусі. Ад- нак да афіцыйных дадзеных усеагульнага перапісу насельніцтва 1931 г., якія сцвярджалі, што польскую мову назвалі роднай 42,5% жыхароў, а беларускую – 22,5%, неабходна падыходзіць крытыч- на. Нават у сакрэтным даследаванні, зробленым спецыяльна для Інстытута вывучэння нацыянальных спраў у 1939 г., адзначала- ся, што вынікі перапісу 1931 г. у пытанні роднай мовы “выяўляюць адносныя неадпаведнасці для амаль 50% раенаў”. Акрамя сла-

бай нацыянальнай самасвядомасці на гэта паўплывала, на дум- ку аўтара даследавання, тое, што пытанні перапісу былі для большасці жыхароў незразумелымі. Таксама адзначалася, што многія перапісчыкі не мелі адпаведнай падрыхтоўкі, не разумелі сэнсу паняцця “родная мова” і таму кваліфікавалі родную мову насельніцтва па сваім меркаванні. У шматлікіх выпадках рубры- ка “родная мова” свядома запаўнялася не на месцы, а на сядзібе перапісной камісіі ці ў гміне1. Як бачна, нават прадстаўнікі ўлад неафіцыйна прызнавалі недакладнасць перапісу 1931 г.

Больш верагоднымі з’яўляюцца дадзеныя, якія былі пры- ведзены беларускімі гісторыкамі ў сярэдзіне 90-х гг. мінулага стагоддзя: у цэлым на тэрыторыі Віленскага, Навагрудскага і Палескага ваяводстваў беларусы складалі 67% насельніцтва, палякаў было не 42,5%, а 12 – 13%, украінцаў жыло 5 – 6%, яўрэяў – каля 9%, рускіх – 2%, літоўцаў – 3%2. Гэтыя лічбы маг- чыма экстрапаліраваць і на нацыянальны склад маладога пака- лення рэгіена. Такім чынам, беларуская моладзь складала боль- шасць сярод сваіх равеснікаў. Асабліва, калі улічваць тое, што беларусы жылі ў асноўным на весцы, дзе ў сем’ях дзяцей было больш, чым у гарадах.

Складанаесацыяльна-эканамічнаестановішчазначнайчасткі маладога пакалення Заходняй Беларусі і адсутнасць сур’езных перспектыў на яго паляпшэнне садзейнічала таму, што сярод мясцовай моладзі назіраўся рост левага радыкалізму. Асабліва яскрава гэта выявілася ў перыяд дзейнасці Беларускай сялянска- работніцкай грамады. Справаздачы польскіх улад паведамлялі пра тое, што кіруючыя інстанцыі БСРГ актыўна праводзілі рэгістрацыю мужчынскай моладзі3. Вядома, што асноўную масу членаў Грамады складалі менавіта маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў4.

Змагаючыся з пашырэннем пракамуністычных і антыпольскіх настрояў сярод заходнебеларускай моладзі, польскія ўлады ўскладалі надзеі не толькі на сілавыя структуры і паліцэйскія рэпрэсіі. Ужо ў 1927 г., амаль адразу пасля забароны БСРГ, у афіцыйнай прэсе адзначалася, што на “ўсходніх крэсах” перад Польшчай стаяць “вялікія выхаваўчыя і гуманітарныя задачы”. Пры гэтым паказчыкам яе сілы тут не могуць быць толькі армія і паліцыя, але і “польская культура”1.

Фактычна размова ішла пра ажыццяўленне маладзеж- най палітыкі, мэтай якой была паланізацыя мясцовай белару- скай моладзі і прыцягненне яе на бок “санацыйнага” рэжы- му. У афіцыйнай прэсе падкрэслівалася, што беларуская веска з’яўляецца беднай, знаходзіцца на нізкім культурным і матэры- яльным узроўні. Гэта стварае прыдатную глебу для камуністычнай агітацыі. Палітычна неадукаваны, не падрыхтаваны да грамадска- га жыцця беларускі селянін “шукае спосабу рэалізацыі сваіх века- вых ідэалаў, якія б маглі забяспечыць яму кавалак хлеба”. І у гэтым яму павінны былі дапамагчы польскія ўлады. Падкрэслівалася неабходнасць шырокага выкарыстання грамадзянскага выхаван- ня, якое павінна было сфарміраваць унутранае перакананне вы- конваць грамадзянскія абавязкі дабраахвотна, а не пад прымусам. Акрамя таго прызнавалася патрэба “селькагаспадарчага выхаван- ня” і памнажэння культуры2.

Рэалізацыя асноўных накірункаў афіцыйнай маладзежный

палітыкі ўскладалася не толькі на дзяржаўныя структуры, але, у першую чаргу, на праўрадавыя маладзежныя арганізацыі.

Адной з такіх арганізацый з’яўляўся Саюз сельскай моладзі “Сеў” (з 1934 г. ен стаў называцца Саюзам маладой вескі). Афіцыйна саюз лічыўся культурна-асветніцкай аргінізацыяй, задачай яко- га было павышэнне духоўнага і гаспадарчага ўзроўня і грамад- зянскага пачуцця сваіх членаў, узбагачэнне культуры вескі і Рэчы Паспалітай3. З самага пачатку свайго існавання, з першай пало- вы 1920-х гг., асаблівую актыўнасць саюз праяўляў менавіта на “ўсходніх крэсах” 2-й РП4. Вядома, што тут ССМ – СМВ карыстаўся значнай падтрымкай з боку польскіх улад. Так, у лютым 1930 г. палескі ваявода накіраваў усім павятовым старастам спецыяльны цыркуляр, прысвечаны пытанню стварэння аддзяленняў Пале- скага ССМ. У ім адзначалася, што ў шэрагу задач, якія стаяць пе- рад дзяржаўнай адміністрацыяй, асабліва на ўсходніх ускраінах, важнейшай з’яўляецца кантроль над тым, каб развіцце грамадска- га жыцця адбывалася “па лініі развіцця польскага дзяржаўнага шляху”. Ваявода падкрэсліваў, што “цяперашні ўрад звяртае знач- ную ўвагу на тое, каб, перш за ўсе, маладое пакаленне атрымала такія ўмовы развіцця, якія б давалі гарантыю выхавання з сен- няшняй моладзі грамадзян, на якіх магла б абаперціся дзяржа- ва. Таму пан міністр унутраных спраў робіць націск на больш па- спяховае развіцце арганізацый вясковай моладзі”. У цыркуляры адзначалася, што праца саюза будзе праводзіцца ў цесным кан- такце з павятовымі старастамі: “Урад маральна і матэрыяльна падтрымлівае дзейнасць ССМ і чакае таго ж самага ад мясцовага самакіравання, паколькі лічыць працу ССМ адной з важнейшых задач цяперашняга перыяду”1.

Старастам даручалася асабіста цікавіцца працай ССМ, аказ- ваць матэрыяльную дапамогу “нават за кошт іншых пазіцый ў сфе- ры адукацыі, падтрымкі культуры ці земляробчай асветы”. Акрамя таго, старасты павінны былі падтрымліваць сталы кантакт з вая- водай і кіраўніком ваяводскага ССМ, неадкладна паведамляць аб усіх адмоўных з’явах у развіцці арганізацыі ці дзейнасці асобных яе прадстаўнікоў. Ваявода заяўляў: “Асабіста я лічу развіцце працы ССМ адным з важнейшых фактараў у выкананні тых задач, якія ўскладзены на нас як прадстаўнікоў урада і адказных кіраўнікоў палітычнай адміністрацыі, і чакаю поўнага разумення важнасці апекі і супрацоўніцтва ў развіцці гэтай працы”2.

Фактычна ССМ знаходзіўся на дзяржаўным забяспячэнні. Пра гэта сведчыць, напрыклад, бюджэтная справаздача Палескага ССМ за 1933 г. Так, членскія ўзносы склалі 487,60 злотых, прыбы- так ад выдавецкай дзейнасці – 349,35 злотых. У той жа час Цэн- тральным камітэтам па справах сельскай моладзі арганізацыі было выдаткавана 4 389,95 злотых, праўленнем Палескага вая- водства – 1 405, Палеская земляробчай палатай – 1 000, мясцовым камітэтам Фонда працы – 300, праўленнем Брэсцкага павета – 960 злотых. Улічваючы станоўчае сальда за мінулы год (147,23 злотых) і іншыя прыбыткі (316,20 злотых), з агульнай сумы 9 400,33 злотых дзяржаўныя датацыі складалі 8 099,95 злотых ці больш за 86% усіх прыбыткаў3.

Актыўная падтрымка з боку афіцыйных структур забяспечва- ла ССМ – СМВ колькасны рост, які назіраўся ў 1920 – 1930-х гг. (гл. Табл. 1).

Табл. 1. Колькасны рост ССМ – СМВ на тэрыторыі Заходняй Беларусі1.

 

1926 г.

1936 г.

1938 г.

гурткоў

членаў

гурткоў

членаў

гурткоў

членаў

Віленскае ваявод- ства

61

1 340

309

9 310

412

11 830

Навагрудскае ва-

яводства

31

380

465

12 792

436

12 980

Палескае ваявод- ства

9

150

345

10 986

360

11 465

Беластоцкае вая-

водства

90

3 000

252

7 258

386

10 548

Уся 2-я РП

1 320

37 050

4 643

129 118

5 950

171 037

Акрамя ССМ – СМВ на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд дзейнічалі і іншыя праўрадавыя маладзеж- ныя аб’яднанні. Адным з іх быў Саюз народнай моладзі (СНМ). Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, у 1937 г. у Навагрудскім ваявод- стве дзейнічала 111 гурткоў гэтай арганізацыі, якія аб’ядноўвалі 3 200 членаў. Беластоцкі СНМ налічваў 92 гурткі (3 100 членаў)2. У кастрычніку 1937 г. СНМ увайшоў у склад Саюза маладой Польшчы (СМП), арганізацыі створанай крайне правым крылом “санацыі”, Лагерам нацыянальнага аб’яднання.

Яшчэ адной масавай праўрадавай маладзежнай арганізацыяй з’яўляўся Стралецкі саюз “Стралец”. Згодна са статутам, яго зада- чай было “абуджэнне і загартоўка ў сваіх членаў нацыянальнага духа, дысцыпліны, маральнай і фізічнай актыўнасці, а таксама распаўсюджванне ваенных ведаў”. Асноўнымі формамі дзейнасці называліся: культурна-асветніцкая праца, вайсковае навучанне, фізічнае выхаванне, а таксама гаспадарчая дзейнасць3. У 1934 г. па ўсей Польшчы “Стралец” налічваў 300 000 членаў, з іх на тэрыторыі Заходняй Беларусі – каля 50 000 чалавек. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі таго часу, стралецкая арганізацыя Віленскага ваявод- ства была найбольш моцнай у 2-й РП. Ужо ў 1931 г. яна налічвала 300 атрадаў і 7 000 членаў4. Менш паспяховым быў рост “Страль- ца” на Палессі. Па меркаванню польскіх уладаў, гэтаму перашкад- жала невялікая колькасць польскага насельніцтва і “гіганцкая перавага нацыянальных меншасцей”. Акрамя таго, адзначалася і слабая праца мясцовых праўленняў1. Тым не менш, к 1939 г. агульная колькасць Стралецкага саюза ва ўсей 2-й РП дасягнула 500 000 чалавек2.

 

Таксама на тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічалі і іншыя маладзежныя аб’яднанні, якія ў той ці іншай меры знаходзіліся пад уплывам “санацыі” – Легіен маладых (ЛМ), Арганізацыя пра- цуючай моладзі (АПМ), Саюз польскага харцэрства (СПХ), Перада- вая стража (СП). Але па сваей масавасці яны не маглі супернічаць з ССМ – СМВ і “Стральцом”.

Неабходна адзначыць, што ўлады імкнуліся да таго, каб мяс- цовыя арганізацыі маладзежных саюзаў узначальвалі менавіта палякі. Так, у адным з дакументаў аддзела грамадскай бяспекі Палескага ваяводства адзначалася, што “стварэнне змешаных арганізацый з’яўляецца пажаданым пры умове, што кіраўніцтва такіх арганізацый павінна знаходзіцца ў польскіх руках і ў праўленнях павінен мець перавагу яўны польскі элемент”. Той жа самы дакумент даручаў павятовым старастам даведацца “ці не з’яўляецца наплыў непольскай моладзі ў гурткі сельскай моладзі планавай працай антыдзяржаўных элементаў з мэтай разгрому польскіх арганізацый на вёсцы”3.

Пры стварэнні праўрадавых маладзежных арганізацый на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўлады звярталі значную ўвагу на настроі мясцовага насельніцтва. У “неблаганадзейных” раенах яны імкнуліся ствараць гурткі ССМ – СМВ, а не “Стральца”. Напры- клад, у справаздачы Пінскага акружнога камітэта КПЗБ за ліпень 1934 г. паведамлялася, што мясцовая польская адміністрацыя да- маглася арганізацыі гуртка ССМ, а не “Стральца”, “растлумачыўшы гэта тым, што калі ім (мясцовай моладзі) даць зброю, то заўтра яна пойдзе ў лес”4. Падобная практыка існавала і на Навагруд- чыне. Камендант навагрудскай падакругі “Стральца” адзначаў ў сваім рапарце: “Прыймаючы пад увагу, што атрады “Стральца” праводзяць ваенную падрыхтоўку, гэта значыць маюць зброю, яны арганізуюцца ў тых раенах, дзе насельніцтва пазітыўна ставіцца да польскай дзяржавы, адначасова там, дзе насельніцтва ставіцца варожа, Стралецкі саюз не стварае сваіх атрадаў і вызваляе гэтую тэрыторыю для дзейнасці Саюза маладой вескі”5.

Менавіта абапіраючыся на разгалінаваную сетку праўрадавых маладзежных саюзаў і аб’яднанняў, польскія ўлады імкнуліся праводзіць сваю палітыку ў адносінах да маладога пакалення За- ходняй Беларусі.Адным з галоўных яе накірункаў, пачынаючы з канца 1920-х гадоў, стала сельскагаспадарчая падрыхтоўка (СП) вясковай моладзі. Яна адбывалася у форме сельскагаспадарчых конкурсаў і лічылася “нязмерна каштоўным спосабам падрыхтоўкі вясковай моладзі да яе прафесіі”1.

 

Звычайна ў адзін конкурсны калектыў, створаны пры якой- небудзь маладзежнай арганізацыі, аб’ядноўваліся да 15 хлопцаў і дзяўчат ва ўзросце 15 – 20 гадоў. Калектыў абіраў тэму для сваей працы ў сферы земляробства ці жывелагадоўлі. Прафесійную да- памогу калектывам СП аказвалі інструктары сельскагаспадарчых арганізацый. Восенню адбываліся павятовыя сельскагаспадарчыя выставы. У час іх лепшыя калектывы атрымлівалі ўзнагароды. Праца ў калектыве СП была разлічана на тры гады ці тры ступені. Згодна з правіламі, якія склаліся да сярэдзіны 1930-х гг., першы год калектыў займаўся земляробствам, другі – жывелагадоўляй, трэці – усей гаспадаркай. Лічылася, што гэтыя тры ступені павінны даць усебаковую падрыхтоўку для будучай працы ў сель- скай гаспадарцы2.Пры гэтым падкрэслівалася, што задачай акцыі з’яўляецца не толькі атрыманне ведаў у пэўных сферах земляроб- ства і жывелагадоўлі, але і “накіраванне маладых розумаў на шлях мэтанакіраванага земляробчага мыслення, самастойнасці і крытыч- ных адносін да гаспадарчых пачынанняў, да мэтанакіраванай сель- скагаспадарчай самаадукацыі і ўмелага выкарыстання атрыманых ведаў у жыцці”3. Таксама, безумоўна, існаваў разлік на тое, што па- вышэнне агратэхнічнай адукаванасці палепшыць матэрыяльнае становішча вескі і, такім чынам, будзе садзейнічаць зніжэнню ра- дыкальных настрояў сярод маладога пакалення.

Паколькі на тэрыторыі асобных паветаў амаль кожная праўрадавая маладзежная арганізацыя займалася СП, то там ствараліся павятовыя камітэты па справам сельскай моладзі ці па- вятовыя камісіі СП. Іх мэтаю было аказанне моладзі інструктарскай і матэрыяльнай дапамогі. Фінансаваць гэтую дапамогу павінны былі органы мясцовага самакіравання. У ваяводствах у цеснай сувязі з земляробчымі ізбамі (палатамі) дзейнічалі ваяводскія камітэты па справам сельскай моладзі. Іх задачай з’яўлялася “ацэнка, планаванне і ўзгадненне пачынанняў у эканамічна-асветніцкай, гра- мадскай і культурнай сферах”1. Каардынацыяй намаганняў у сфе- ры працы з маладымі жыхарамі вескі, у тым ліку і акцыі СП, на ўзроўні ўсей 2-й РП займаўся створаны ў 1932 г. Цэнтральны камітэт па справам вясковай моладзі2.У другой палове 1930-х гг. падоб- ныя функцыі павінен быў выконваць Камітэт па справах культу- ры вескі, які быў арганізаваны ў верасні 1936 г. пастановай Савета міністраў3. Пры гэтым камітэце дзейнічала спецыяльная камісія па справам вясковай моладзі. У яе складзе была і секцыя сельскага- спадарчай падрыхтоўкі. Яна збірала матэрыялы, прысвечаныя СП, абагульняла меркаванні спецыялістаў, рыхтавала агульны план развіцця конкурснай сістэмы4.

На думку польскіх гісторыкаў, СП была адзінай формай сельска- гаспадарчай асветы, якая стварала патэнцыянальныя магчымасці для шырокага распаўсюджвання сельскагаспадарчых ведаў сярод сялянства. Пры гэтым яна забяспечвала навучанне за адносна невялікі кошт. Штогадовы кошт навучання аднаго ўдзельніка СП складаў прыкладна 30 злотых, у той час як, напрыклад, кошт наву- чання у сельскагаспадарчай школе быў у 20 – 30 разоў вышэйшы5. На тэрыторыі Заходняй Беларусі першым да акцыі СП далу- чылася клерыкальнае Аб’яднанне польскай моладзі, якое правя- ло ў 1928 г. у Віленскім ваяводстве конкурс па вырошчванню ку- курузы6. У далейшым актыўны ўдзел у СП прынялі ССМ – СМВ і Стралецкі саюз. Як сведчыла афіцыйная справаздача, прысвеча- ная развіццю СП на тэрыторыі Віленскага ваяводства за 1929 – 1938 гг., “на першапачатковым этапе колькаснай перавагай валодалі каталіцкія аб’яднанні моладзі, у апошнія гады на першым месцы ўтрымліваецца Саюз маладой вескі, Стралецеі саюз доўгі час не меў магчысмасцяў для развіцця працы, паколькі не меў спецыяльных інструктарскіх кадраў”7. Што тычыцца Навагрудскага і Палеска- га ваяводстваў, то там с самага пачатку вядучую ролю адыгрывалі мясцовыя аддзяленні ССМ – СМВ.

Неабходна адзначыць, што Віленскае ваяводства з’яўлялася адным з лідараў акцыі СП у міжваеннай польскай дзяржа- ве. Так, напрыклад, у 1933 г. тут існавала 569 калектываў СП (4 008 удзельнікаў). Па гэтаму паказчыку яго абганялі толькі Варшаўскае – 637 калектываў (4 195 удзельнікаў) і Кракаўскае ва- яводства – 615 калектываў (4 444 удзельніка). Палескае ваяводства займала 12 месца (219 калектываў і 1 351 удзельнік). Навагруд- скае ваяводства знаходзілася на 14-м месцы (109 калектываў і 759 удзельнікаў). Усяго на той момант акцыя СП праходзіла ў 16 вая- водствах1.

Як сведчылі афіцыйныя справаздачы, акцыя СП развівалася як колькасна, так і якасна. Першапачаткова ў конкурснай працы пераважала прасцейшая тэматыка: вырошчванне буракоў, морквы, капусты. Паступова тэматыка ўскладнялася: агародніцтва, льна- водства, жывелагадоўля2. Адным з дасягненняў СП на Палессі было распаўсюджванне кармавых буракоў, якія раней там амаль не вырошчваліся3.

Яшчэ адным з накірункаў афіцыйнай маладзежнай палітыкі была ваенная падрыхтоўка (ВП) маладога пакалення. У студзені 1927 г. было створана Дзяржаўнае ўпраўленне фізічнага выхавання і ваеннай падрыхтоўкі. Гэта стала асновай для стварэння кіруючага і прапагандысцкага апарата акцыі ВП4. На ніжэйшым узроўні прадугледжвалася стварэнне ваяводскіх, павятовых і гарадскіх камітэтаў ФВ і ВП. Права праводзіць акцыю ВП сярод пазашколь- най моладзі атрымалі Стралецкі саюз “Стралец”, СПХ і ССМ. Іншыя арганізацыі, праўда, мелі магчымасць займацца ваенным навучан- нем, але іх дзейнасць не фінансавалася Дзяржаўным упраўленнем ФВ і ВП5.

Была распрацавана двухгадовая праграма навучання ў сферы ВП, якая была падзелена на наступныя раздзелы: фізічнае выха- ванне, стралковае навучанне, баявая падрыхтоўка, служба (муш- тра). На кожны з прадметаў была вызначана пэўная колькасць часу (гл. Табл. 2).

Табл. 2. Размеркаванне часу (па гадзінах) на асобныя прадме- ты ВП1.

Прадмет

малодшыя юнакі

старэйшыя юнакі

у лагерах

Фізічнае выхаванне

35

35

30

Стралковае наву- чанне

40

35

30

Баявая

падрыхтоўка

35

40

40

Служба

20

20

5

Усяго

130

130

105

Раздзел фізічнай падрыхтоўкі прадугледжваў маршы, бег, кіданне гранаты, элементы фехтавання, спартыўныя гульні (фут- бол, баскетбол), легкую атлетыку, плаванне. Другая частка прагра- мы – стралковае навучанне – уключала вывучэнне зброі і навучан- не стралковай справе2. Баявая падрыхтоўка рыхтавала да паводзін у баі. Раздзел “Служба” уключаў такія падраздзелы, як страявая падрыхтоўка, арганізацыя ўзброеных сіл, унутранная служба (вы- вучэнне армейскіх статутаў), салдацкія якасці, веды пра сучасную Польшчу, захоўванне ваеннай тайны3.

Як правіла, заняткі ВП праходзілі рэгулярна, адзін-два разы на тыдзень. Усе навучанне было падзелена на две ступені: школа малодшых і школа старэйшых юнакоў. Навучанне завяршалася зборамі ў летніх лагерах (толькі для школы старэйшых юнакоў). У лагерах праводзіўся заключны экзамен, мэтай якога было вызна- чыць ступень падрыхтаванасці юнакоў. Пры гэтым рэкамендава- лася экзаменаваць па прадметам, на вывучэнне якіх адводзілася менш часу. Пасля паспяховай сдачы экзаменаў юнакі атрымлівалі пасведчанне аб завяршэнні другой ступені ВП. Умовы атрымання гэтага пасведчання прадугледжвалі: завяршэнне першай ступені ВП, поўны год працы ў атрадзе старэйшых юнакоў, атрыманне “Польскай спартыўнай адзнакі”, праходжанне прадугледжаных праграмай маршаў і стрэльбаў, заплыў (25 м вольным стылем), да- статковае авалоданне прадметамі навучання4. Пасведчанне аб дру- гой ступені ВП давала права на льготы ў час вайсковай службы.

Неабходна адзначыць, што ўлады надавалі значную ўвагу выхаваўчым момантам ВП. Адной з галоўных яе задач называла- ся “выпрацоўка ў моладзі актыўнага патрыятызму,у асаблівасці дзяржаўнага пачуцця, якое выяўляецца ў гатоўнасці прынесці лю- бую ахвяру для абароны дзяржавы”1.

Згодна з дадзенымі польскіх даследчыкаў, на рубяжы 1920 – 1930-х гг. назіраліся значныя зрухі ў масавасці акцыі ВП. Так, калі ў 1929 г. ваенную падрыхтоўку прайшлі 57,7% прызыўнікоў і рэзервістаў, то ў 1930 г. гэтая лічба склала 71,5%. На тэрыторыі За- ходняй Беларусі гэты працэнт быў нават вышэйшы. У ваеннай акрузе № 3 “Гродна” ВП прайшлі адпаведна 64,8% (1929 г.) і 82,2%

(1930 г.), а ў акрузе № 9 “Брэст” – 55,5% (1929 г.) і 79,3% (1930 г.) прызыўнікоў і рэзервістаў2.

Важнай часткай дзейнасці праўрадавых маладзежных аб’яднанняў у рамках рэалізацыі афіцыйнай маладзежнай палітыкі стала культурна-асветніцкая праца і арганізацыя вольна- га часу маладога пакалення. Цэнтрамі гэтай дзейнасці з’яўляліся клубы (святліцы). Лічылася, што яны даюць магчымасць “адна- часова ўздзейнічаць на розум, пачуцці і волю асобы, развіваць пэўныя яе якасці і адначасова рыхтаваць яе к грамадскаму жыц- цю і актыўнаму ўдзелу ў ім”3.

У сувязі з гэтым маладзежныя саюзы імкнуліся стварыць шыро- кую сетку сваіх святліц. Так, у 1935 г. у Вільні дзейнічалі 14 святліц “Стральца” і 1 святліца АПМ4.Згодна з няпоўнай афіцыйнай ста- тыстыкай, на тэрыторыі Віленскага і Навагрудскага ваяводстваў у першай палове 1930-х гг. дзейнічалі 904 святліцы. З іх 279 належылі ССМ – СМВ і 234 – Стралецкаму саюзу. Астатнія былі створаны іншымі арганізацыямі ці знаходзіліся ў сумесным карыстанні5. Больш складанай была сітуацыя ў Палескім ваяводстве. У цяжкіх умовах палескай вескі мясцовы ССМ – СМВ стварыў толькі 45 сваіх уласных святліц. Яшчэ 18 клубаў былі сумеснымі. Але, акрамя гэ- тага, саюз карыстаўся 154 святліцамі, існаваўшымі пры школах6.

Менавіта ў святліцах адбывалася грамадзянскае выхаванне моладзі. Звычайна яно ажыццяўлялася ў форме розных лекцый,чытанняў, гутарак, дакладаў, вечароў і г.д. Таксама пры святліцах праўрадавыя арганізацыі стваралі розныя гурткі, бібліятэкі, тэ- атральныя і харавыя калектывы. Вядома, што ў першай палове 1930-х гг. Палескі ваяводскі ССМ меў 85 бібліятэк, 132 тэатральных і 45 харавых калектываў1. У той жа час на тэрыторыі Віленскага і Навагрудскага ваяводстваў пры мясцовых ССМ дзейнічалі 337 тэатральных калектываў, 171 “народны тэатр” быў арганізаваны Стралецкім саюзам. Таксама тут было створана 103 харавых ка- лектыва пазашкольнай моладзі2.

 

Такім чынам, для моладзі прапаноўвалася шмат магчымасцей для самарэалізацыі ў сферы культурна-асветніцкай дзейнасці. Ад- нак, неабходна адзначыць, штогэтая дзейнасць насіла вельмі неад- назначны характар. Фактычна яна мела паланізатарскі характар. Так, вялікая ўвага надавалася фарміраванню рэпертуара мастац- кай самадзейнасці. Пастаноўка твораў беларускіх аўтараў разгля- далася польскімі ўладамі як праява нелаяльнасці. У справаздачы аддзела грамадскай бяспекі Палескага ваяводства, прысвечана- га дзейнасці ССМ, адзначалася: “У канцы 1928 г., калі асобныя гурткі яшчэ знаходзіліся ў стадыі арганізацыі, сярод моладзі, якая цягнулася да гэтых гурткоў, можна было заўважыць тэндэнцыі да правядзення аматарскіх спектакляў пераважна на ўкраінскай ці беларускай мовах, зараз гэты накірунак цалкам змяніўся, і ўся моладзь, якая належыць да гурткоў сельскай моладзі, на чале са сваім кіраўніцтвам з’яўляецца цалкам лаяльнай і добра ставіцца да польскай дзяржавы”3. Вельмі часта “чысціня” рэпертуара “народ- ных тэатраў” падтрымлівалася пры дапамозе адміністратыўных сродкаў. Падобным чынам складвалася сітуацыя і ў сферы рэпертуараў харавых і танцавальных калектываў. У лепшым вы- падку рэкамендавалася выкарыстоўваць толькі невялікую коль- касць мясцовага фальклорнага матэрыялу. На мерапрыемствах, якія праводзіліся па ініцыятыве кіраўніцтва Віленскай школьнай акругі, прадугледжвалася выкананне народных, у тым ліку і мяс- цовых, песен, інсцэніроўка мясцовых абрадаў4.

Гэта цалкам адпавядала галоўнаму накірунку ўсей афіцыйнай маладзежнай палітыкі, мяэтай якой было, каб “кожны ўкраінец, яўрэй ці немец, які нарадзіўся ці жыве ў Польшчы, перш чым стаць свядомым працаўніком на ніве сваей супольнасці, павінен быць, у першую чаргу, годным грамадзянінам Найяснейшай Рэчы Паспалітай”1.

 

На практыцы праўрадавыя маладзежныя арганізацыі стваралі супрацьвагу беларускім нацыянальным культурна-асветніцкім арганізацыям і садзейнічалі іх ліквідацыі. Так, напрыклад, у 1929 г. афіцыйныя польскія крыніцы паведамлялі, што “насельніцтва ў Віленскім і Навагрудскім ваяводствах у большасці выпадкаў цал- кам абыякава ставіцца да дзеячоў ТБШ і акцыі, якую яны правод- зяць. Гэта знаходзіцца ў пэўнай сувязі з ростам уплыву Саюза сель- скай моладзі, асабліва на тэрыторыі Стаўбцоўскага і Нясвіжскага паветаў, дзе былі падцверджаны выпадкі самастойнага роспуску гурткоў ТБШ пры адначасовым пераходзе іх членаў у Саюз сель- скай моладзі”2.

У справаздачах беластоцкага ваяводы за 1933 г. станоўча ацэнь- валася акцыя Стралецкага саюза і СНМ у месцах пражывання беларускага насельніцтва “з мэтай фарміравання мыслення гэ- тага насельніцтва ў сферы дзяржаўнай асіміляцыі”3.Адзначала- ся, што ў паветах з беларускім насельніцтвам аддзяленні СНМ накіраваны на пазітыўную асіміляцыйную працу сярод белару- скага насельніцтва4. У кастрычніку 1933 г. паведамлялася, што “жыцце нацыянальных меншасцей не выклікае спецыяльных заўваг, калі не лічыць працэса дзяржаўнай асіміляцыі беларуска- га насельніцтва на глебе арганізацый ВП і ФВ”5, г. зн. Стралецка- га саюза.

Аднак, рэалізацыя афіцыйнай маладзежнай палітыкі сустра- кала шэраг перашкод на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Галоўным праціўнікам яе ажыццяўлення быў камуністычны рух. Камса- мол разглядаў Стралецкі саюз у якасці “вядучай маладзежнай арганізацыі польскіх фашыстаў” і таму заклікаў разгарнуць ма- савы рух супраць “Стральца”, “акружыць яго кардонам нянавісці рабочых і сялян”6. Тыя ж справаздачы беластоцкага ваяводы адзначалі, што ў лістападзе 1932 г. на тэрыторыі Гродненскага па- вета камуністы разгарнулі масавую акцыю, якая мае сваей мэтай “схіліць насельніцтва разбіваць польскія арганізацыі, такія як “Стрелец” і т.п.”. Пры гэтым дадзеная акцыя знаходзіла асабісты водгук і падтрымку з боку беларускай моладзі ў былых цэнтрах дзейнасці Грамады1. Адначасова польскія ўлады былі вымуша- ны мець справу не толькі з камуністычным падполлем, але і з ро- стам радыкальных настрояў у “сваіх” арганізацыях. Напрыклад, у 1933 г. у Супраслі ў час сутыкненняў забастоўшчыкаў з паліцыяй мясцовыя стральцы выступілі на баку рабочых. Двое стральцоў былі забіты паліцэйскімі. Гэта прывяло да масавага выхаду моладзі са “Стральца”2. Даволі напружаная сітуацыя складвалася ў дру- гой палове 1930-х гг. унутры гурткоў СМВ на Палессі: моладзь імкнулася выйсці з-пад кантролю з боку польскіх настаўнікаў, у праўленні гурткой выбіраліся “неблаганадзейныя асобы”, неадна- разова выказвалася адмоўнае стаўленне да польскай дзяржавы3.

 

Частка членаў праўрадавых маладзежных аб’яднанняў далу- чалася да камуністычнага руху. Так, у 1937 г. за камуністычную дзейнасць былі арыштаваны кіраунікі гурткоў СМВ у весках Парафіяновічы і Міжэва Ваўкавыскага павета4. У пачатку 1939 г. у Навагрудку адбыўся суд над 17 мясцовымі камуністамі. Як адзна- чала афіцыйная прэса, каля трэці з іх з’яўляліся членамі СМВ5. Зразумела, што такая сітуацыя ўнутры праўрадавых арганізацый значна перашкаджала паўнавартаснай рэалізацыі афіцыйнай ма- ладзежный палітыкі.

Яшчэ адной сур’езнай перашкодай з’яўлялася цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча мясцовага насельніцтва. Менавіта гэты фактар не даваў зрабіць масавай акцыю СП. На- ват на афіцыйным узроўні прызнавалася, што ў малазямельна- га селяніна, які жыве ў галечы, проста не хапае сродкаў на роз- ныя “культурныя” расходы – “галодны чалавек пра культуру не думае”. Напрыклад, у Навагрудскім ваяводстве ў другой палове 1930-х гг. адзін калектыў СП прыпадаў у сярэднім на 28 сельскіх населеных пунктаў6. У 1938 г. у Баранавіцкім павеце, які лічыўся ў Навагрудскім ваяводстве адным з перадавых у сферы развіцця сель- скагаспадарчай асветы, існавалі 62 гурткі СМВ і 50 калектываў СП. Акрамя таго, тут дзейнічаллі 44 сельскагаспадарчыя гурткі для да- рослых сялян і 27 гурткоў сельскіх гаспадынь. Павет абслугоўвалі 5 інструктароў і 7 спецыялістаў у сферы земляробчай асветы. Ад- нак, да усіх гэтых арганізацый належылі толькі 3% насельніцтва павета, астатнія ж 97% у сувязі са сваім цяжкім матэрыяльным становішчам былі пазбаўлены магчымасці далучыцца да сельска- гаспадарчай асветы1.

Пэўныя цяжкасці ўлады мелі і з правядзеннем акцыі ВП. Польскія гісторыкі адзначаюць, што польская моладзь, дзеці ся- лян і асабліва асаднікаў, даволі ахвотна запісваліся ў арганізацыі, якія займаліся ваеннай падрыхтоўкай, паколькі да гэтага іх “маг- ла схіляць пазіцыя суседзяў, якія адкрыта выказвалі незадаво- ленасць прысутнасцю “ляхаў”2.Беларуская ж моладзь ставілася да ВП негатыўна ці, у лепшым выпадку, абыякава. Так справаз- дача мясцовага камітэта ФВ і ВП паведамляла, што ў Косаўскім і Пружанскім паветах “умовы для ВП неспрыяльныя па прычыне дрэнных камунікацый, нязручнага размяшчэння вайсковых ча- стак і нядобразычлівых адносін да ВП значнай часткі нацыяналь- ных меншасцей”3. У Пінскім, Лунінецкім і Столінскім паветах: “сельская моладзь з’яўляецца беларускай і не мае жадання да ва- енных заняткаў. Да працы ў ВП яе можна прыцягнуць толькі праз арганізацыю спорта, гульняў і забаў”4.

У нечым падобная сітуацыя складвалася і ў сферы грамадзян-

скага выхавання. Нават афіцыйныя крыніцы прызнавалі, што мясцовая моладзь наведвае культурна-асветніцкія мерапрыемствы толькі для ўдзелу ў розных забавах і танцах, якія адбываліся пас- ля лекцый ці гутарак на “патрыятычныя” тэмы5.

Такім чынам, неабходна прызнаць, што пасля разгрому Грамады польскія ўлады значна актывізавалі сваю маладзеж- ную палітыку на тэрыторыі Заходняй Беларусі з мэтай прыцяг- нуць на бок “санацыі” мясцовае маладое пакаленне. Была ство- рана шырокая сетка праўрадавых маладзежных саюзаў, якія павінны былі супрацьстаяць распаўсюджванню радыкаль- ных настрояў і стаць апорай правячага рэжыму ў маладзежным асяроддзі. Найбольш уплывовымі і масавымі аб’яднаннямі сталі Саюз сельскай моладзі – Саюз маладой вескі і Стралецкі саюз “Стралец”. Абапіраючыся на гэтыя арганізацыі афіцыйныя структуры разгарнулі актыўную дзейнасць па сельскагаспадарчай падрыхтоўцы, ваеннаму навучанню і грамадзянскаму выхаванню. Рэалізацыя гэтых накірункаў была цесна звязана з правядзеннем фактычнай паланізацыі мясцовай беларускай моладзі. Польскія ўлады мелі пэўныя дасягненні ў сваей маладзежнай палітыкі, але і сутыкнуліся с цэлым шэрагам праблем пры яе ажыццяўленні. Галоўнымі перашкодамі сталі цяжкае сацыяльна-эканамічнае становішча Заходняй Беларусі і негатыўнае стаўленне да поль- скай дзяржавы і яе мерапрыемстваў з боку значнай часткі бела- рускай моладзі, якая працягвала заставацца пад уплывам левых радыкальных настрояў. Менавіта гэтыя фактары не дазволілі па- спяхова і цалкам рэалізаваць асноўныя накірункі афіцыйнай ма- ладзежнай палітыкі.

 

The article is devoted to the development of the official youth policy in Western Belarusafter 1927. The activity of the Polishauthoritiesto establish a pro-government youth movement and sale of agricultural training, military training and civil education of  the local youth.  Characterized by the achievements and failures of the activities of official bodies and pro-government organizations among the youth of Western Belarusian region.

Віталь Крывуць (Баранавічы)