Ад першай сцяжынкі Францыска Скарыны

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” запрашаюць Вас прыняць удзел у Міжнародных ХІІ Гарадзенскіх навуковых чытаннях “Ад першай сцяжынкі Францыска Скарыны”,  прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання (далей – Чытанні).

 

Месца правядзення: ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага” (г.Гродна, вул.Замкавая, 20).

 

Час правядзення: 28 верасня 2017 года.

     

         Плануемыя тэмы для абмеркавання:

  • Асоба Ф. Скарыны  ў кантэксце сусветнай і нацыянальнай культуры;
  • Спадчына Ф. Скарыны і яго паслядоўнікаў у вобласці кнігадрукавання і асветніцтва. Гісторыя кнігадрукавання на Беларусі;
  • З гісторыі кнігі і друку на Гродзеншчыне;
  • Месца і роля кнігі ў жыцці сучаснага грамадства.

 

Да ўдзелу запрашаюцца: навукоўцы, краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэк, музеяў і архіваў, грамадска-культурных аб’яднанняў і інш.

 

Рабочыя мовы: беларуская, руская, польская, англійская.

 

Умовы ўдзелу: да 5 верасня 2017 г. даслаць заяўку і назву даклада па электроннай пошце grodnokr@mail.ru.

 

Даклады і паведамленні:

Плануецца выданне зборніка матэрыялаў Канферэнцыі. Прымаюцца арыгінальныя работы, якія маюць навуковае і практычнае значэнне.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на Канферэнцыю і для публікацыі ў зборніку.

Патрабаванні да афармлення даклада:

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) аўтара/суаўтараў, поўная назва арганізацыі, горад, краіна; прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам) асобы, якая будзе прадстаўляць даклад на Канферэнцыі, назва даклада; кантактныя адрасы і тэлефоны.

2. Даклад падаецца на адной з моў (беларускай, рускай, англійскай, польскай); рэзюмэ – на мове даклада і англійскай мове.

3. Аб’ём даклада (разам з рэзюмэ, ілюстрацыямі і дадаткамі) – не больш за 8 старонак фармату А4, Times New Roman, 13 кегель, палутарны міжрадковы інтэрвал, тып файла – doc альбо rtf (Microsoft Word); рэзюмэ на мове даклада – не больш за 700 сімвалаў (з прабеламі), на англійскай мове – не больш за 500 сімвалаў (з прабеламі).

3. Спіс выкарыстаных крыніц афармляецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, спасылкі – у канцы сказа ў квадратных дужках, напрыклад: [2, с. 27].

 

Рэгламент: даклады – да 15 хвілін.

 

Пражыванне, харчаванне, транспартныя расходы – за кошт удзельнікаў Чытанняў.

 

Кантакты каардынатараў:

Кучынская Алена Віктараўна, загадчык аддзела краязнаўства

Тэлефон: 8 (0152) 74 39 11; 8029 5827393

Е-mail: grodnokr@mail.ru