Студэнцкая навука

Абласная канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў “Гродна – 875”

 

Гродна – 875 гадоў з 1127 года

Вячаслаў Вітальевіч Швед, доктар гістарычных навук

 У 2003 г. гродзенцы ўрачыста адзначылі 875-годдзе з дня нараджэння свайго горада. Калі ад 2003 года адняць 875 год, дык атрымаецца 1128. У большасці жыхароў, не без уплыву сродкаў масавай інфармацыі, гэтая дата ўспрымаецца як год узнікнення і нараджэння горада. Але на самой справе гэта не адпавядае гістарычным фактам. А яны наступныя.

Паселішча на беразе Нёмана ўзнікла ў канцы X – пачатку XI ст. Каб упэўніцца ў гэтым, запрашаю наведаць наш гісторыка-археалагічны музей і паглядзець на экспанаты, знойдзеныя археолагамі на гарадскім дзядзінцы. У летапісах Горадзен (Горадна, Горадня) упершыню ўзгадваецца 11 ці 14 жніўня 1127 г. У Іпацьеўскім летапісе запісана: "6636... Того же лета посла князь Мстиславь с братьею своею многы кривичи четырьми путьми... Всеволодка из Городна... тем повеле ити кь Изяславлю... рек им день всим пустити на воропь мца августа 11 дня». У Радзівілаўскім летапісу чытаем: "6635... в то же время посла князь Мстиславь братию свою на кривичи четырми пути; Вячеслава ис Турова, Андреа из Володимера, а Всеволодка из Городна, и Вячеславь Ярославича ис Кляцка. Тем повеле ити и ко Изяславлю... рек имь: Во один день всем пустити на воропь, августа 14». Амаль тое ж самае напісана ў Лаўрэнцьеўскім летапісе пад 6635 годам.

Пры вылічэнні даты на сённяшні каляндар па Радзвілаўскаму і Лаўрэнцьеўскаму летапісах трэба ад 6635 года адняць прынятую гісторыкамі лічбу 5508. Атрымаем 1127 год — год першага ўспаміна пра Гродна. Гэтая дата лічыцца годам нараджэння горада. А калі ўзяць 6636 год па Іпацьеўскаму летапісу, дык трэба ўлічыць існаванне ў той час ультрасакавіцкага каляндарнага стылю, які выкарыстаў летапісец. У гэтым выпадку гісторыкі пры перакладзе на сённяшні каляндар адымаюць 5509. Атрымоўваецца ў выніку той жа 1127 год (6636 – 5509).

Хацелася бы, нарэшце, каб пасля нашых шматлікіх публікацый не толькі жыхары, але і мясцовыя органы ўлады, па прыкладу энцыклапедычных і акадэмічных выданняў, узялі 1127 год за рысу адліку гісторыі нашага Гродна.

 

Внимание!  Ссылки в тексте оригинальны, однако в электронной версии статьи не приводятся! Ссылайтесь на автора статьи и сайт!

 

 

 

Яндекс.Метрика