Студэнцкая навука

Абласная канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў “Гродна – 875”

 

 

Гродна... Былая Гародня, Горадзен... Табе ўжо 875. І гэта толькі з часу першага летапіснага ўпамінання, пра якое здаўна спрачаюцца навукоўцы. Тваю гісторыю, загадкі і адметнасці вывучала не адно пакаленне даследчыкаў. Пройдзе яшчэ шмат часу, але наўрад ці яны змогуць паставіць кропку на даследаванні тваёй неабдымнай гісторыі.

Актуальным, дыскусійным пытанням па гісторыі і культуры нашага горада, новым сюжэтам і “вечным” тэмам яго мінуўшчыны была прысвечана абласная канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў “Гродна – 875”, якую арганізавалі 25 лістапада 2003 г. гістарычны факультэт, кафедра гісторыі Беларусі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы і гісторыка-краязнаўчы гурток, які пры ёй працуе ўжо амаль 50 гадоў. Канферэнцыя працавала па трох навуковых напрамках, якія адлюстраваліся ў назвах секцый: “Гродна ў XIIXVIII ст.”, “Гродна ў XIXXXI ст.” і “Культурна-гістарычная спадчына Гродна”. На секцыях разглядаліся шматлікія аспекты палітычнай, ваеннай, канфесійнай, культурнай гісторыі горада на працягу дзевяці стагоддзяў, дзейнасць гістарычных постацяў, звязаных з Гродна, архітэктурныя помнікі мінулага, якія да гэтага часу вызначаюць аблічча горада.

Дзверы на гістарычны факультэт і ў навуку ў гэты дзень былі адчынены не толькі для студэнтаў-гісторыкаў і аспірантаў гістарычнага факультэта, але і для ўсіх, хто цікавіцца і займаецца гісторыяй горада над Неманам. Свае даследчыцкія распрацоўкі вынеслі на суд аўдыторыі больш як 30 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі матэматычнага факультэта, медыцынскага універсітэта, гімназіі № 1 і ліцэя № 1 г. Гродна. Сярод іх, несумненна, – будучыя вядомыя і таленавітыя даследчыкі, якія яшчэ дапоўняць летапіс Гродна сваімі працамі.

Таццяна Мялешка, студэнтка

 Скрозь смугу стагоддзяў: Уступнае слова Святлана Валянцінаўна Марозава, доктар гістарычных навук

 

Дата заснавання Гродна як гісторыка-краязнаўчая праблема Алесь Пятровіч Госцеў, метадыст ліцэя №1 г. Гродна

 

Гродна – 875 гадоў з 1127 года Вячаслаў Вітальевіч Швед, доктар гістарычных навук

 

Паходы Усевалада Давыдавіча ў першай палове ХІІ ст. і палітычнае становішча Гарадзенскага княства Сцяпан Свідзерскі

 

Образ Давыда Городенского в исторических публикациях Республики Беларусь Александр Минич

 

Герб Гродна Марат Грэсь

Гродно и гродненцы во время смены календарных стилей в 1582, 1796 и 1915 г. Наталья Карась, Дмитрий Литвиненко

Езуіты ў гісторыі Гродна (1584–1820 г.) Станіслаў Скаўронскі

Паўночная вайна: Гродна ў падзеях 1705–1706 г. Андрэй Барташэвіч

Ігнат Кульчынскі — першы гродзенскі краязнавец Аліна Коўшык

Рэфарматарская дзейнасць Антонія Тызенгаўза Пятраўскас Міхаіл

Гродзенская  медыцынская акадэмія: Ля вытокаў Юлія Палюховіч

Палітычнае жыццё Гродна ў 1793–1795 гадах Сяргей Марозаў

Гродзенскі сойм 1793 года ў мемуарах яго ўдзельнікаў: Людвік Гінет
Сяргей Марозаў

Развіццё адукацыі на Гродзеншчыне ў першай палове ХІХ ст. Ірына Прысяч

А.И.Герцен как исключение русской демократии в восстании 1863 годаm Игорь Савицкий

«Памятная книжка Гродненской губернии» как источник по конфессиональной истории Гродненщины Альберт Иокелло

Фотамайстэрні ў Гродна ў другой палове ХІХ ст. Таццяна Казак

Был ли в Гродно юбилей 100 лет назад? Андрей Беняш

Художники – пейзажисты и Гродненщина в конце ХIХ – начале ХХ века Алексей Чернецкий

Гродненская следственно-карательная тюрьма в 1919–1939 г. Наталья Касперович

Бои за Гродно в июне 1941 г. (по воспоминаниям участников)
Дмитрий Киенко

Изменение архитектурного облика Гродно во второй половине ХХ в.
Юлия Санковская

Развитие живописи в Гродно на рубеже ХХ–ХХІ веков
Татьяна Ромашкевич

Адраджэнне грэка-каталіцкай царквы ў Гродне ў 1990-я – 2003 г.
Дзмітрый Чарнель

Фара Вітаўта
Уладзімір Буцько

Фарны касцёл
Дзмітрый Шэйкін

Царква Раства Багародзіцы
Таццяна Мялешка

Софийский собор
Людмила Мозоль

Лёс царквы св. Аляксандра Неўскага ў Гродна як адлюстраванне палітычных працэсаў другой паловы XIX – першай паловы XX ст. на Беларусі Аляксей Загідулін

Свято-Владимирская (занеманская) церковь в современной периодике Екатерина Рябкова

Уплыў гістарычнай спадчыны на развіццё інфраструктуры горада Рыгор Будзько

Современные мультимедийные технологии в популяризации наследия Гродно Александр Волкович

 

 

Внимание!  Ссылки в тексте оригинальны, однако в электронной версии статьи не приводятся! Ссылайтесь на автора статьи и сайт!

 

 

 

Яндекс.Метрика